Анатоль Івашчанка - Анаталогія

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Івашчанка - Анаталогія» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: foreign_contemporary, foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Анаталогія: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Анаталогія»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Акрамя імя аўтара і агульнай вокладкі, тэксты, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, аб’ядноўвае тое, што ўсе яны напісаныя ў дваццаць першым стагоддзі. Некаторыя апавяданні – пад сапраўдным імем аўтара – друкуюцца ўпершыню.

Анаталогія — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Анаталогія», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасля ён быў сведкам шматлікіх падлеткавых боек – асабліва ў піянерлагерах, дзе ў лайт-рэжыме буяў прынцып вайсковае дзядухі, які заахвочваўся кіраўніцтвам гэтых устаноў, часцяком – былых вайскоўцаў. І заўжды, калі кагосьці «апускалі», з’яўлялася гэтае… так бы мовіць, апраўданне жорсткасці. Не заўсёды нават прамоўленае. Нібыта самамэтай была не бойка альбо доказ уласнае крутасці, а – нейкае сцверджанне вышэйшае праўды… І калі нейкага хлопчыка, які чымсьці вытыркаўся з агульнае масы, змушалі станавіцца на калені пасярод лагернае палаты на вачох ва ўсяго атрада, чыйсьці ялейный галасок соладка намармытваў на вушка: «Усё нармалёва, усё нармуль…»

Сяржук назіраў, як пры набліжэнні патрульнае машыны хлопцы нетаропка рушылі прэч, пакінуўшы дзяўчо на лісці. Гледачы вызвалілі гаўбцы. (Гаўбцы! Заслона.)

Яны пілі гарбату, і жонка хітнула ў бок акна, за якім у выцвілым лісці па шчыкалатку стаялі, аб нечым перамаўляючыся, дрэвы, і запыталася: «І што з гэтым усім рабіць?» Сяржук, зірнуўшы на яе жывот, вымавіў: «Рабіць сваю справу. Каб нас было болей. Чым іх». – «Так. Сваю справу. Але яна, – зноўку ківок у бок двара, дзе ў сметніках курчыліся бычкі, а сярод лістоты – цела трынаццацігадовай дзяўчыны, – таксама будзе. Рабіць справу…»

2009

Сын палка

«Ну не выкідаць жа ўсё гэта», – звыкла думаў К., разграбаючы стосы газетаў, што паназбіраліся пад камп’ютарным сталом. Збольшага тое быў розны, так бы мовіць, агітпроп , які К. разы два на год, падчас перадкаляднай ды перадвелікоднай генеральных прыборак, раскідваў па скрынях суседніх дамоў. Без нейкае сістэмы й думкі «вось прачытаюць, і на іх сыдзе прасвятленне». Не, ніякіх падобных ілюзіяў адносна іх К. не меў. Але напраўду рука не падымалася зносіць на сметнік нячэсную прэсу, якую ён, паводле старой завядзёнкі, праглядаў даволі падрабязна.

К. быў падпісаны на два тыднёвікі. Плюс розныя газеткі-ўлёткі, што зрэдзьчасу патраплялі ў ягоную скрыню ці ў заплечнік падчас выгулу незадаволеных грамадзян на бангалорах. Агулам каля ста розных нумароў за год асядала пад камп’ютарным сталом. Выходзіла – дзесьці на два пад’езды дзевяціпавярховіка і пятнаццаць хвілінаў паштарскае працы.

Хаця ілюзіяў К. і не меў, яму ўсё ж цікава было б паглядзець, як адрэагуе які-небудзь дзедуган на газету з сумнеўнымі высновамі пра наш ленінскі лад… І таму адзін нумарок «Нашай Віны» ён падкінуў у скрыню да суседа. Нумар газеты цалкам быў прысвечаны шматлюднаму веснавому шэсцю й быў аздоблены вялікай колькасцю фотаздымкаў.

Назаўтра да К. меліся прыйсці сябры адзначыць Каляды, і ён у кожным разе збіраўся завітаць да суседа па зэдлікі. Сам К. здымаў аднапакаёўку на «Розачцы», навучаючыся на завочным у тэхнічнай ВНУ. Зарабляў усталёўкай шафаў-купэ. Няшмат, але на аплату завочкі, кватэры й «бівер» па выходных хапала.

Увечары, калі сябры разышліся, трошачку нападпітку, ён панёс зэдлікі назад. Сусед быў дзядуляўдавец. Сын палка ці нешта ў такім духу. Рэгулярна браў удзел у парадах перамогі, дзе бадзёра выкрочваў у першых шыхтах франтавікоў.

Разам з тубарэтамі (так казаў сусед) К. захапіў і ладны кавалак торта. Дзядуля, як і чакалася, прапанаваў застацца на гарбату, паколькі «в одиночку такой кусманище не осилю» . К., паадмаўляўшыся дзеля прыліку, застаўся. Газетку запрыкмеціў адразу, як увайшоў у пакой. Яна ляжала на часопісным століку ў варожым акружэнні святочных выданняў, дзе падводзіліся бліскучыя вынікі чарговага года Свінні. Дзед, падобна, таксама атрымліваў дзве газеты. Вядома, трошачкі іншага зместу. Сядаючы, К. намацаў нагой штосьці драўлянае. Зазірнуў пад столік – малаток.

Пасядзелі, утыркаючы ў вечаровую шоу-праграму. К. няўзнак пачаў перабіраць газеты. Узяў у рукі свой пажоўклы нумарок.

– Интересно, это когда же такое было? – запытаў, удаючы здзіўленне.

Дзед устаў і прыглушыў гук старэнькага «Самсунга».

– А-а-а, как раз хотел спросить. Вот, достал сегодня из ящика. Видать, ошиблись. Может, тебе хотели бросить?

– Да что вы! Я газет вообще не читаю. Интернет же есть. Посмотрите – это же мартовский номер. Десять месяцев газете.

– Полистал я, – працяжна вымавіў стары. – Занятная газетёнка. Пишут, будто семь тысяч на митинг вышло. На годовщину бэнээфа ихнего. Не, не бэнээфа. Бэнээра. И фотографии. Милиция будто бы в подземном переходе кого-то ногами била. Пишут, что посадили кого-то… Это, конечно, правильно, что разгоняют. Но вот всё равно не понимаю. Семи тысяч там, понятно, не было. Это оппозиция трындит, как обычно. Ну, пусть две тысячи. В новостях, кажись, такую цифру называли и показывали отморозков этих… Дзед тыцнуў пальцам у газетны фотаздымак, дзе маладзёны, захутаныя да носу ў шалікі, неслі вялізную расцяжку з надпісам: «Воля народам – смерць імпэрыям» .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Анаталогія»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Анаталогія» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Анаталогія»

Обсуждение, отзывы о книге «Анаталогія» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x