Анатоль Івашчанка - Паэтыка Алеся Разанава - між медытацыяй і рацыяй

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Івашчанка - Паэтыка Алеся Разанава - між медытацыяй і рацыяй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: БНТУ, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Верш мае сапраўды адраджэнскі падтэкст, што сягае каранямі ў гэтую эпоху з яе пераходам ад тэацэнтрычнага да гомацэнтрычнага светабачання. Матыў апявання чалавека-валадара, чалавекапераможцы, чалавека-заваёўніка прыроды і касмічных прастораў моцна выявіўся ў савецкай паэзіі 1960 – 1970-х гадоў. У якасці прыкладу можна прыгадаць серыю «касмічных» вершаў Аркадзя Куляшова пачатку 1960-х з яго «Новай кнігі», зборнік А. Вярцінскага «Чалавечы знак» (1968), паэму «Яго вялікасць» Аляксея Русецкага, а таксама зборнік вершаў «Чалавек» (1961 г.) Народнага паэта Літвы Эдуардаса Межалайціса, творы якога пазней будуць перакладацца А. Разанавым. У далейшай творчасці, напрыклад, у версэтах з цыклу «Заваёўнікі», будзем назіраць ужо іншы, куды менш рамантызаваны вобраз чалавека-заваёўніка.

А. Разанаў, як і большасць беларускіх паэтаў яго часу, выйшаў з вёскі. Там яго карані, вытокі, адтуль чэрпаў сілы для творчасці, туды скіроўваў позірк малады паэт, апынуўшыся ў нязвыклым, магчыма, варожым горадзе з пэўнай сістэмай правілаў і догмаў. Ва ўсёй лірыцы А. Разанава савецкага часу не знойдзем твора урбаністычнай тэматыкі, дзе б горад увасабляў светлае і блізкае сэрцу (пазней у цыкле «Гановерскія пункціры» такое ўвасабленне атрымае нямецкае мястэчка, а ў асобных версэтах рэалізуецца канцэптуальная метафара ўяўнага горада). Лірычны герой верша студэнцкай пары « Вытокі» (1967) настальгуе па сваіх «зацішных кутках», па сваіх вытоках: « Адпачыць ад непаладку, / шуму, гвалту, калатні / уцякаем без аглядкі / у зацішныя куткі. / Праз лясы сцяжынка тчэцца – / каляіна, / капыток… / Там маленства чалавецтва, / там пачатак, / там выток » [92, с. 32].

Ужо такі прыклад унутранай рыфмоўкі, як «маленства чалавецтва» гаворыць пра значныя дасягненні ў эўфанічнай працы А. Разанава. Цудоўнай празрыстай вобразнасцю, пачуццём замілаванасці роднай прыродай, што ўзыходзіць да філасофскай ідэі прыродацэнтрычнасці свету, прасякнуты далейшыя радкі верша, што, хаця і сведчыць на карысць з’арыентаванасці паэта да класічнай паэтычнай мадэлі, але і ў гэтым рэчышчы выяўляе неардынарны талент метафарычнай назіральнасці, што пазней паўней раскрыецца ў пункцірах: « Там гуляе ў пазалоце / з рыжым промнем дацямна / на вярбе пушысты коцік, / быццам з ніткай кацяня » [92, с. 32].

Падпадаючы пад разнастайныя творчыя ўплывы, што натуральна для таго, хто толькі шукае-намацвае сваю сцяжыну ў паэзіі, А. Разанаў стварае вершы ў традыцыйных ключы і коле праблематыкі. Так, ваенна-патрыятычная тэма прадстаўлена ў зборніку творамі «Не, не прагну я долі лепшай…» і «Фарбы», якія размешчаны засаб. Першы не ўяўляе вялікай цікавасці з п. гледжання мастацкіх якасцей: бедная рыфмоўка, збітая фабула дазваляюць аднесці твор да зусім ранніх. А вось у «Фарбах» паэту ўдаецца стварыць сапраўды каларытную і ўражлівую карціну смерці байца: « Круцілася планета цэнтрыфугай, / і вочы запарушвала імгла…/ Набраць вады / з няласкавага Буга / рука салдата так і не змагла. / Перад вачыма плямы, / плямы, / плямы, / як белыя завеі паплылі. / І наплывалі белыя паляны, / і праплывалі белыя палі... » [92, с. 18 – 19].

Удала падабраныя рытм (з такімі рытмастваральнымі кампанентамі, як рэфрэн і сінтаксічная анафара 4) і памер (пяцістопны ямб) добра пасуюць раскрыццю аўтарскай задумы – перадаць велічнасць подзвігу народа на прыкладзе аднаго з яго сыноў. Але не толькі ў рытме, памеры і ўдала знойдзеным гукапісе праяўляецца талент паэта як майстра лаканічных замалёвак, але і ў адмысловым наборы лексікі. Ужо сама назва падкрэслівае выяўленчую задуму твора: супастаўленне двух фарбаў, двух колераў – мройнага белага (плямы, завеі, паляны, палі, неба) і колеру сцяга, праз што дасягаецца імпрэсіяністычны эфект: « Паілі сэрца, / цела бінтавалі, / хавалі ад смяротнага свінца. / А ў белым небе птушкі цалавалі / чырвоны сцяг, / чырвоны – да канца! » [92, с. 19].

Да твораў на ваенную тэматыку можна аднесці і верш « Сцюдзёнае паветра разлілося…», які ў зборніку мае назву « Бяда» і скарочаны роўна напалову. Адсутнічае першая страфа: « Сцюдзёнае паветра разлілося / крыштальнаю празрыстасцю крыніц…/ Цябе заб’юць – / і толькі адгалоссе / павісне, як танюсенькая ніць » [105, с. 27]. У гэтай вершаванай мініяцюры (памер той жа, што і ў вышэйразгледжанай) паэт імкнецца перадаць адчуванне трывожнасці, асуджанай наканаванасці лёсу праз стан прыроды, чаму спрыяюць кідкія метафары і экспрэсіўная лексіка: « Адчайным крыкам вецер панясецца, / заломяць дрэвы рукі ў вышыню…/ А ў дальняй вёсцы маці ўстрапянецца / і будзе доўга слухаць цішыню » [105, с. 27].

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анатоль Івашчанка - Вершnik
Анатоль Івашчанка
Алеся Кувыкина - Апока… …а вдруг?
Алеся Кувыкина
Алеся Михайлова - Венера 2044
Алеся Михайлова
Анатоль Івашчанка - Анаталогія
Анатоль Івашчанка
Алеся Донская (Голубева) - Чукотка – судьба моя
Алеся Донская (Голубева)
Отзывы о книге «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй»

Обсуждение, отзывы о книге «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x