Анатоль Івашчанка - Паэтыка Алеся Разанава - між медытацыяй і рацыяй

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Івашчанка - Паэтыка Алеся Разанава - між медытацыяй і рацыяй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: БНТУ, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі ў «Бядзе» «ампутацыю» цэлай страфы можна патлумачыць хіба што цьмянасцю асацыяцый і агульнай «сумнаватай» інтанацыяй, то ў вершы « Воля», дзе прыбрана апошняя страфа, такое рэдактарскае «рашэнне» добра зразумелае. Цалкам верш выглядае наступным чынам (у зборніку ён абарваны на слове «сырадой»): « Раўлі ўстрывожана марціры, / блішчэлі косы і штыкі…/ Ішлі па славу камандзіры, / ішлі па волю мужыкі. // І, быццам маятнік, эпоха / ішла размеранай хадой. / А на стале дыміўся бохан, / і ў кубку пеніў сырадой. // І ліцэіст, забыўшы яву, / чытаў натхнёна Буало…// І пераможцы неслі славу, // і толькі волі не было » [105, с.21]. Відавочна, што без апошняй страфы асноўная ідэя твора, заключаная ў радку « і толькі волі не было », змяняецца на дыяметральна супрацьлеглую. Так, нейкай яўнай крамолы ў гэтых радках няма, але ўсялякая іншасказальнасць, няпэўнасць і цьмянасць фармулёвак для паэтыкі эпохі сацрэалізму – рэчы недапушчальныя.

Гаворачы пра вершы кнігі «Адраджэнне», Г. Кісліцына адзначае: «творчасць А. Разанава ўражвала сваёй памкнёнасцю і дзёрзкасцю, той апантанасцю, з якой паэт услаўляў подзвіг, дзеянне, рух» [57, с. 593]. І гэтыя памкнёнасць, дзёрзкасць і апантанасць творчага тэмпераменту не маглі суцішыць-заглушыць ніякія выдавецкія «прычэсванні»-скарачэнні.

Тэма творцы, цэнтральная ва ўсёй творчасці А. Разанава, выразна і па-майстэрску загучала ў зборніку «Адраджэнне». Вершы «Паганіні» і «Тамаза Кампанела» вылучаюцца нечаканай вобразнасцю і афарыстычнасцю, а таксама сталай манерай пісьма (датуюцца 1968 г.). Нават у значна скажоным выглядзе яны ўражваюць глыбінёй і пранізлівасцю інтанацый. Так, ужо першыя радкі верша « Паганіні» – як масток паміж А. Разанавым-сённяшнім і пачаткоўцам, які толькі «падае надзеі»: « Гады змясціліся ў хвіліне, / рука прыпала да пяра…/ Пара, маэстра Паганіні, / вас зачакаліся. / Пара… » [92, с. 27].

Твор мае выразны эмацыйны пачатак. Паэтычны тэкст ствараецца як скразная экспрэсія, амаль імправізацыя, трапнымі штрыхамі-акордамі, слова за словам, радок за радком: « Трывога…/ Воклічы…/ Пагоня…/ Застаў агні…/ Парог… / Радня…/ Ніхто не ведае сягоння / дарогі заўтрашняга дня 5» [92, с. 28]. Тут можам назіраць прыём апісання сітуацыі праз адно слова, асабліва характэрны для паэтыкі блізкага Разанаву Б. Пастарнака (напрыклад: «...Окно, пюпитр и, как овраги эхом» ці «...Сумерки... Словно оруженосцы роз» [гл.: 85]), што ўзыходзіць да традыцый, закладзеных у блокаўскай паэтыцы (прыгадаем хрэстаматыйнае « Ноч, вуліца, ліхтар, аптэка »). Праз увесь твор віруе адчуванне нейкае ліхаманкавасці, што прымушае ненаўмысна паскараць тэмп пры чытанні, з выверанымі лагічнымі націскамі. І, урэшце, фінал (ці, можа, кода?) завяршае вершаваную прэлюдыю, каб даць жыццё іншай музыцы (маўчанню?): « Шынкі сустрэнуць, быццам свахі, / і шапаток: «Любой цаной…» / Нібы марудныя манахі, / ішлі гадзіны за сцяной. / Той адрачэцца, той загіне, / той хмура сыдзе у труну…/ …Неўтаймаваны Паганіні / кранае першую струну » [92, с. 28 – 29].

Імкненне да філасафізму і метафізічных абагульненняў, што выявілася ў вершы «Паганіні», хаця і было пазбаўлена адкрытай авангарднасці, ішло ўразрэз з асноўнай лініяй беларускай савецкай паэтыкі. Адсюль – цэнзарскія скарачэнні і недарэчныя датлумачванні «цьмяных» мясцін. Да ўсяго, прыгадаем, што падчас напісання твораў, якія разглядаем, сам паэт зазнаваў пэўны ціск з боку органаў аховы грамадскага парадку і маралі. Усё гэта скіроўвае часам да чытання між радкоў, як, напрыклад, у месцы пра тых, хто адрачэцца . Ці не адсюль варта выводзіць задуму першапачатковай назвы зборніка – «Адрачэнне»?

Верш « Тамаза Кампанела» паводле сваіх мастацкіх якасцяў бачыцца вяршыняй зборніка. Тэма творцы і яго месца ў грамадстве тут раскрываецца яшчэ вастрэй, чым у «Паганіні». Праблема незразуметасці генія, заключаная ў евангельскай тэзе пра адсутнасць прарока ў сваёй айчыне, магла раскрывацца ў той час толькі іншасказальна – праз зварот да аддаленых па часе гістарычных падзей і асоб (сярод найбольш яскравых распрацовак гэтай тэмы па-беларуску – паэма М. Танка «Люцыян Таполя»). Тым не менш, верш амаль без зменаў (адсутнічае ўсяго адна, «цьмяная», страфа) увайшоў у зборнік.

Падвал ззалелы, гразкі / і маскі цемнаты. / Каму патрэбны казкі, / якія мроіш ты?! / Каму патрэбна мука, / твой д’ябальскі імпэт?! / Не вырвецца ні гуку / адсюль на божы свет [92, с. 39].

Як вядома, сваю асноўную працу «Горад Сонца» (1602), трактат пра ідэальнае грамадства, італьянскі манах і філосаф-утапіст ствараў у астрозе, «гразкім падвале». Стан героя верша, відавочна, блізкі і зразумелы паэту. Ці не да сябе самога, змушанага існаваць у пэўнай інтэлектуальнай і творчай ізаляванасці (праз згаданую «палітычную дзейнасць»), звернуты рытарычныя запыты ў вышэйпрацытаванай страфе?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анатоль Івашчанка - Вершnik
Анатоль Івашчанка
Алеся Кувыкина - Апока… …а вдруг?
Алеся Кувыкина
Алеся Михайлова - Венера 2044
Алеся Михайлова
Анатоль Івашчанка - Анаталогія
Анатоль Івашчанка
Алеся Донская (Голубева) - Чукотка – судьба моя
Алеся Донская (Голубева)
Отзывы о книге «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй»

Обсуждение, отзывы о книге «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x