Анатоль Івашчанка - Паэтыка Алеся Разанава - між медытацыяй і рацыяй

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Івашчанка - Паэтыка Алеся Разанава - між медытацыяй і рацыяй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: БНТУ, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З сярэдзіны ХХ ст. літаратуразнаўчая навука актыўна вядзе пошук шляхоў выхаду ад знешняга, фармальна-апісальнага аналізу мастацкага тэксту – да больш дэталёвага, усебаковага даследавання і вывучэння тэкстастваральных і пазатэкставых фактараў. Адным з галоўных ідэолагаў структурна-семіятчынага літаратуразнаўства і найбольш аўтарытэтным даследчыкам структуры верша з’яўляецца Юрый Лотман. Абапіраючыся на вопыт усёй літаратуразнаўчай навукі (найперш гэта працы літаратуразнаўцаў фармальнай школы 1920-х гг. Масквы і Петраграда, Пражскага лінгвістычнага гуртка і цесна звязаных з ім М. Трубяцкога і Р. Якабсона, даследаванні М. Бахціна, В. Жырмунскага, Д. Ліхачова, П. Фларенскага і інш., а таксама тэарэтычныя вынаходніцтвы французскіх структуралістаў Р. Барта, К. Леві-Строса, Ж. Лакана, М. Фуко [гл.: 118]), Ю. Лотман плённа вырашаў пытанні ўкаранення метадаў структурнага аналізу на практыцы, разглядаючы паэтычны тэкст як «асаблівым чынам арганізаваную семіятычную структуру» [67, с. 14].

Структурны аналіз паэтычнага тэксту поруч з параўнальна-тыпалагічным метадам аналізу сталіся падмуркам для аналітычнай часткі гэтай працы, адной з задач якой з’яўляецца погляд на паэтычны тэкст як на пэўную сістэму, асобнае і ўнутрана самастойнае цэлае, што можна асэнсаваць у агульнанацыянальным літаратурным кантэксце. Асаблівай увагі патрабуе даследаванне супярэчлівай сувязі асобы пісьменніка і культурна-гістарычных, пазаэстэтычных фактараў, дыфузіі аддаленых па часе і прасторы напрамкаў, метадаў, жанраў, стыляў, кардынальных зменаў у прыродзе нацыянальнай прасодыі, што выявіліся ў знакава-вобразнай сістэме А. Разанава.

Да айчынных паслядоўнікаў структурна-семіятычнага літаратуразнаўства можна аднесці В.П. Жураўлёва [47, 48], А.К. Кабаковіч [50], В.П. Рагойшу [90], І.Д. Ралько [114], І.С. Шпакоўскага, у даследаваннях якіх выпрацоўваўся метадалагічны базіс і для асэнсавання творчых здабыткаў А. Разанава. Найноўшая ж літаратуразнаўчая думка сканцэнтравала сваю ўвагу галоўным чынам на апісанні бягучага літаратурнага працэсу і, па сутнасці, абмяжоўваецца канстатацыяй пэўнага ўздзеяння паэта на літаратурны працэс. Адзіная дасюль навуковая манаграфія па творчасці А. Разанава, што належыць Г.М. Кісліцынай [56], закранае перадусім ідэйна-тэматычны аспект творчасці паэта, фармулюючы і вырашаючы пытанні канцэптуальнага плану. Тэкстастваральныя ж прыёмы і спосабы паэтыкі, да вызначэння якіх скіраваны метады структурнага аналізу, застаюцца маладаследаванымі сучаснай крытыкай.

Паралельна з структурным аналізам, г. зн. паслядоўным і падрабязным разглядам разнастайных паэтычных сродкаў і прыёмаў стварэння тэксту (формы), будзе адбывацца даследаванне ідэйнатэматычнага плану (зместу), для якога праца Г.М. Кісліцынай з’яўляецца надзвычай важкай дапамогай. Найбольш значнымі, акрамя названых, для нашай працы сталіся кнігі і публікацыі А.І. Бельскага [23], В.Л. Бечыка, У.Ю. Верынай [32], А.І. Вярцінскага [36], Я.А. Гарадніцкага [99, 38], У.В. Гніламёдава [43], У.А. Калесніка [51, 52, 53], У.М. Конана [58], А.А. Лойкі [63, 54], Е.А. Лявонавай [69, 70, 71], А.А. Пашкевіча [86], А.М. Сідарэвіча [116], М.А. Тычыны [126, 127]. Акрамя таго, надзвычай карысныя сведчанні самога паэта – яго крытычныя артыкулы і «філасофска-эстэтычныя рэфлексіі» (Е. Лявонава), выяўленыя ў эксперыментальным жанры зномаў, у якіх адбываецца шчыры і бескампрамісны погляд на літаратурную прастору і ўласнае месца ў ёй.

У першым раздзеле кнігі даследуюцца традыцыйныя паэтычныя жанры верша (вершы і паэмы), у другім – эксперыментальнааўтарскія, г. зн. вынайдзеныя паэтам ( пункціры, квантэмы, версэты і вершаказы ). Асноўны прынцып разгляду мастацкіх тэкстаў у межах раздзелаў – храналагічны. Кампазіцыйная паслядоўнасць разгляду эксперыментальных форм у другім раздзеле абумоўлена прынцыпам, які прымяняецца даследчыцай У. Верынай [32, с. 34]: гэтыя формы размяшчаюцца паводле іх ступені празаізацыі . У першым раздзеле аналіз паэтычных тэкстаў адбываецца ў адпаведнасці з іх аднесенасцю да пэўнага зборніка, тады як у другім раздзеле, праз большую універсальнасць пазнейшых паэтычных кніг А. Разанава, вызначальнай з’яўляецца жанравая прыналежнасць.

Назвагэтаекнігімаенаўвазепроціпастаўленнедвухмагістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава. Мы абазначылі іх як медытатыўны (праяўляецца перадусім у пункцірах і квантэмах) і разумова-рацыяналістычны (у версэтах, вершаказах, зномах).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анатоль Івашчанка - Вершnik
Анатоль Івашчанка
Алеся Кувыкина - Апока… …а вдруг?
Алеся Кувыкина
Алеся Михайлова - Венера 2044
Алеся Михайлова
Анатоль Івашчанка - Анаталогія
Анатоль Івашчанка
Алеся Донская (Голубева) - Чукотка – судьба моя
Алеся Донская (Голубева)
Отзывы о книге «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй»

Обсуждение, отзывы о книге «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x