Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Уліс з Прускі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Уліс з Прускі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.

Уліс з Прускі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Уліс з Прускі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі айцец Нікадзім скончыў аповед, клас ад нечаканасці доўга маўчаў. Усе надта дзівіліся. Верыць гэтаму ці не верыць? Чаго толькі на свеце не здараецца!..

— А можа, вежа развалілася ад таго, што цэгла была сырая? — пачулася з таго боку, дзе сядзеў Яшка Пац з Вуглян.

Айцец Нікадзім памахаў у яго бок пальцам, не ўдастоіўшы нават адказам, хоць у Яшкавым запытанні прагучалі ўсяго толькі чалавечыя цікаўнасць і наіў.

У нядзелю ўсё вучылішча хадзіла ў царкву — вучні абавязаны былі выстойваць царкоўную службу ад пачатку да канца…

Шавец Нохім, у якога кватараваў Лявонка, быў неблагім чалавекам, але ўвесь час занятым сваёй справай. Дома Тоня з Фядоркай заміналі рыхтаваць урокі, а тут ціха. Чытай, пішы… Нохім звычайна сядзеў ля акна на нізенькім столаку і, ні на што не зважаючы, займаўся сваім шавецтвам. На падлозе валяліся абрэзкі рознага матэрыялу, ніткі, дратва, якія надавалі хаце свае пахі. Да ўсяго гэтага густа прымешваўся водар шавецкага вару і свежадублёнай скуры. Тут жа, пад рукой, балванкі на розныя памеры. Самая вялікая — сорак дзевятага памеру.

Лявонка падзівіўся:

— Дзядзьку! У каго ж нага такая?

— Што значыць — такая нага? А ў Марка з Зінькоў якая нага?

Марка з Зінькоў Лявонка добра ведаў — ён жа побач з Прускай, за могілкамі. Яго так і звалі — Марка Замагільны. Асілак на ўсю акругу.

— Людзі, мушу табе сказаць, — Нохім намыліў дратву, — не роўныя. Адзін — як той дуб, другі — так сабе. Адзін разумны, другі, можна сказаць, дурны…

Лявонка згаджаўся з довадамі гаспадара: сапраўды, свет такі…

— Мне здаецца, дзядзьку Нохім, вы ўвесь час як бы пра нешта думаеце?..

— А хіба няма пра што думаць, га?

Часцей за ўсё па нейкай дзіўнай звычцы і Нохім, і Малка адказвалі пытаннем на пытанне.

— Некалі, скажу я табе, усе шаўцы былі філосафамі.

Да сябе самога Нохім адносіўся з павагай. Як-ніяк, ён ведае і Тору, і Талмуд і ўмее глядзець на жыццё паводле гэтых свяшчэнных кніг.

У сенях нехта затупаў, дзверы адчыніліся, і на парог ступіў чалавек з вялікай бутэлькай у руках, напоўненай, відаць, малаком.

— Эйк-сінай! [2] Хадзі сюды! (яўр.) — бадзёра гукнуў яму гаспадар.

Гэта быў малочнік Штрыкман, які прынёс кашэрнае малако.

— Ну, што?

— Ён ужо ўсё ведае.

Гаворка, як аказалася, ішла пра мясцовага рабіна, якому быў ужо вядомы ўчынак Лейкі і Івана, бо тыя звярталіся да яго. Потым Лявонка падрабязней даведаўся пра ўсю гэту гісторыю.

…Закахалася дзяўчына. Шлюб мог быць законным, калі б Лейка прыняла хрысціянства. Сумнымі вачыма пазірала яна на раку і на шырокі зарэчны прастор, які віднеўся з акна бацькавай хаты, пра нешта думала. Камянецкія яўрэі моцна трымаліся абшчыны, і Іван з Лейкай напачатку вырашылі звярнуцца да рабіна. Вядома было, што ён, хоць і прапагандаваў рэлігійны аскетызм, сам па натуры быў мяккім чалавекам. Прыйшоўшы да яго на кватэру, якая знаходзілася побач з сінагогай, яны ўбачылі поўнага барадатага чалавека ў акулярах. Лысіну яго прыкрывала ярмолка. Лейка выказала яму сваю просьбу і папрасіла дапамогі. Іван стаяў побач. Рабін выслухаў і апусціў вочы: «Ведаеце, што я вам скажу? Гэта немагчыма». Лейка глыбока ўздыхнула. Рабін, ужо звяртаючыся больш да Івана, дадаў: «Лепшая вера тая, у якой чалавек нарадзіўся. Мяняць веру я вам не раю».

Што рабіць? Пайшлі да айца Нікадзіма. «Павянчайце нас». — «А чые вы? Дык ты шаўца Нохіма дачка?» З слоў айца Нікадзіма выходзіла, што, калі так, дык Лейка павінна перайсці ў праваслаўе, як тады і рабілі некаторыя яўрэі. Потым святар паглядзеў на Івана: «А хто ж дазволіць з праваслаўя пераходзіць у іншую веру? Такога закону няма».

Яўрэйская рэлігія была няўступчывая, але і праваслаўе таксама. «Мяняць веру не варта. Якім нарадзіўся — такім і паміраць трэба», — як бы суцешыў айцец Нікадзім. З гэтым яны выйшлі ад святара. Як ні дзіўна, пасля размоў з рабінам і папом яны і сапраўды адчулі нейкую прыкрасць гэтага пераходу з адной веры ў другую. Выходзіла, што і сама вера станавілася прадметам гандлю.

І вось аднойчы ні Лейка, ні Іван не з'явіліся дадому — як скрозь зямлю праваліліся. Устрывожаная, заплаканая Малка хадзіла па мястэчку. «Лейка, Лей-ка, дзе ты?» — клікала яна ў роспачы, як быццам дачка наўмысна схавалася недзе.

Куды яны пазнікалі — таго ніхто не ведаў. Такая гісторыя…

Штрыкман прысеў на зэдлік і пакруціў галавой:

— Бач, пабралі ахвоту любіцца. Калі б такое раней, дык маглі б і каменнямі пабіць.

— Калі ж гэта было! Цяпер, пане муй, не той час…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Уліс з Прускі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Уліс з Прускі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча
Уладзімір Гніламёдаў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Уліс з Прускі»

Обсуждение, отзывы о книге «Уліс з Прускі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x