Алесь Жук - Праклятая любоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Жук - Праклятая любоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праклятая любоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятая любоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Яну Кулешу, герою повести «Проклятая любовь», шел шестой десяток, когда он полюбил Галину Русакевич, которая вернулась с Севера, туда когда-то выслали ее семью. Это чувство заставило Яна оглянуться на прожитые годы, задуматься о жизни, о человеческом счастье, о судьбе своего поколения на родной земле.

Праклятая любоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятая любоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Давай падвязу, — прапанаваў ён і не мог успомніць жанчыну. — Вы да каго?

— Да Варвары Русакевіч.

Кулеш здзіўлена запытаўся:

— Наташа?

— Не, Галя. Сястра…

— А-а, ну правільна…

Правільна, Наташа яго равесніца, а гэтая жанчына маладзейшая. I з твару падобная на маці, Наташа больш на бацьку падобная была, крышку скуластая, а ў гэтае твар драбнейшы.

— Сядайце. Сумку ўдоўж пастаўце.

Жанчына нязграбна забралася ў каляску, абцягвала на каленях спадніцу. Кулеш нагнуўся, прыкрыў жанчыну брызентавым фартухом.

— Не гэтак дзьмуць будзе.

Жанчына кіўнула галавой. Ён не мог успомніць яе. Была недзе там далёка маленькая дзяўчынка, Наташына сястра, у беленькай, з сінімі гарошачкамі сукеначцы. Больш нічога не асталося ў памяці.

Кулеш вёз жанчыну да хаты Русакевічаў. Старая Варвара памерла ўжо гады са два таму. Цяпер Кулеш успамінаў, што хату яна завяшчала братавай дачцэ, якая жыла недзе ў Сібіры, куды выслалі Русакевіча. Пра завяшчанне гаварылі, калі калгас хацеў аддаць хату новай прыезджай сям’і. Але таму і не аддаў, што трэба было шукаць гаспадароў.

Хутка дзічэе чалавечае жыллё пасля таго, як не стала гаспадара. Даволі моцная і не такая малая хата Русакевічаў нібы паменшала і прысела ў зараснік крапівы, дзядоў, якія ўзяліся расці на дварэ, пад платамі. Перакасіліся моцныя яшчэ варотцы, пахіліўся, скрывіўся плот. А вытаптаная за многія дзесяцігоддзі сцяжынка ад парога да хлявоў густа зарасла спарышнікам. Як бельмы на вачах, у вокнах віселі пашарэлыя фіранкі.

Жанчына вылезла з каляскі, стаяла, глядзела на хату. На твары ў яе прамільгнуў не то спалох, не то разгубленасць. Яна не пазнавала, старалася і не магла ўспомніць хату, у якой некалі жыла.

Кулеш падумаў, што жанчыне, мабыць, страшна адной ўваходзіць у хату, дзе сыра, пахне цвіллю, цяжкім пограбавым духам, як і звычайна ў даўно не абпаленай, зачыненай будыніне.

Усё ж жанчына спыталася:

— А ключ у каго?

— Ключ? У Валодзі, дзе ж яшчэ, — Кулеш кіўнуў на суседнюю хату. Той даглядаў сад і абіраў яблыкі, на пляцы сеяў траву.

Жанчына няўпэўнена ўзялася даставаць сумку. Куляшу кінуліся ў вочы яе невясковыя, нерабочыя рукі з доўгімі далікатнымі пальцамі.

— Як жа ты ў пустой хаце? Паехалі да нас, прыйдзеш з мацерай маёй, прыбярэш тут, каб можна зайсці было.

— Няёмка неяк, — жанчына адказала няўпэўнена. Ёй не хацелася аставацца адной.

— Садзіся. Я помню бацьку твайго…

Кулеш не дагаварыў, таму што ўспомніў яе сястру.

Маці выйшла на ганак, калі ён заехаў на двор, прыглядалася да жанчыны.

— Не пазнаяце, мама? Русакевічава дачка, тая, што ў Сібіры жыла.

Галя павіталася.

— Гара з гарою не сходзіцца, а чалавек з чалавекам… Гэта меншая? Якраз як Тоня, маці.

Маці глядзела на Галю і некуды далей, бачыла тое, што не мог убачыць ні Кулеш, ні Галя.

— Мы з мацерай тваёй аднагодкі, разам гадаваліся. Вот колькі я ўсё жыву. Пайшлі ў хату, снедаць гатова. Табе ж, Ян, і на работу пара…

* * *

Калі Кулеш прыехаў на абед, Галі ў хаце ўжо не было.

— Схадзіла я з ёй, ключ у Валодзі ўзялі… Парадак там наводзіць. Перасушвае ўсё, прыбірае, мые. Калі Варвара памерла, а газ у балоне дасюль стаяў… Пліту запаліла. У Варвары ж усё асталося. I пасуда, усё. 3 малых год усяго нагледзелася. Яна ж маленькая была, як забралі настаўніка? — маці расказвала. Яна любіла сядзець за сталом, пакуль сын еў.

— Маленькая, — пацвердзіў Кулеш, зноў падумаў пра Наташу. Маці нібы зразумела яго думкі.

— Адна асталася. Бацькі памерлі, і старэйшая сястра прапала. Недзе ў экспедыцыі, з геолагамі хадзіла і не вярнулася. А сама нажылася таксама. Як на каго бог, на таго і людзі. Ты хіба пасля работы вазьмі касу, пайдзі скасі бур’ян там на дварэ. I жэрдку вазьмі, галкі, мабыць, гняздо ў коміне звілі.

— Надоўта яна?

— На саўсім, казала. Кантэйнер сюды адправіла з дабром. Месца ёй сказалі дактары памяняць. А там нікога не асталося. Пенсію яна ўжо палучае. Чалавека, як адзін астаецца, вядзе дадому.

* * *

Пасля работы Кулеш узяў касу, жэрдку з убітым на канцы цвіком, пайшоў да хаты Русакевіча.

Галя здымала з платоў і заносіла ў хату перасушаныя коўдры, прасціны. Куляшу яна ўсміхнулася збянтэжана.

— Навязалася вам на голаў.

У спартыўным касцюме, з касынкай на галаве, завязанай на патыліцы, яна здавалася намнога маладзейшай. Ад работы твар заружавеўся.

Касіў Кулеш весела, стараўся як ніжэй падразаць зелле. Касу не шкадаваў. Адчуваў, што Галя глядзіць на яго. Дзіўна, але сам сабе ён здаваўся маладым, дужым.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятая любоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятая любоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Праклятая любоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятая любоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x