• Пожаловаться

Алесь Жук: Праклятая любоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Жук: Праклятая любоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Советская классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алесь Жук Праклятая любоў

Праклятая любоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятая любоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Яну Кулешу, герою повести «Проклятая любовь», шел шестой десяток, когда он полюбил Галину Русакевич, которая вернулась с Севера, туда когда-то выслали ее семью. Это чувство заставило Яна оглянуться на прожитые годы, задуматься о жизни, о человеческом счастье, о судьбе своего поколения на родной земле.

Алесь Жук: другие книги автора


Кто написал Праклятая любоў? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Праклятая любоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятая любоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дык Веры ж не даюць водпуску, на зіму ў іх.

— Вялікая ж ужо, пяць гадоў…

— Ага, чужое дзіця. Мала што даччыно, — Мар’я павысіла голас. — Будзе, як той бабе з Гразаўка, што сын на судзе запатрабуе, каб у турму пасадзілі.

Кулеш ледзь не закашляўся. Страшны мінулагодні выпадак у акрузе ведалі ўсе: старая навязала калодзеж посцілкай, каб прывезеныя з горада ўнукі не ўкінуліся. А тыя якраз і ўзлезлі на гэту посцілку, падскоквалі, пакуль не шамнулі ўніз. I ніхто нічога не пачуў і не заўважыў.

— Кінь пра дурное, — глуха азваўся ён у адказ і адчуў, што патухла радасць, якая нарадзілася ад уяўлення, як пойдзе з унучкай за руку. I адклаў лыжку.

Маці моўчкі прыняла амаль поўную міску і нічога не сказала, паставіла на стол катлеты. Яна заўсёды вось гэтак маўкліва з’яўлялася калі трэба і не гаварыла ні слова. Худзенькая, маленькая ад старасці, яна з дня ў дзень ставіла на стол сняданне, абед, вячэру. I ўсё ў час, усё было ў яе заўсёды гатова, нібы рабілася само сабой.

— Табе даць катлеты ці кілбаса адвараная ёсць у мяне? — спыталася яна ў Мар’і. Чакала адказу, стаяла побач з рослай, раздабрэлай і моцнай целам нявесткай з па-гарадскому падкручанымі і падчасанымі валасамі. Мар’я рабіла прычоску ў цырульні, калі бывала ў дачкі, і потым спала ў касынцы, каб тая прычоска даўжэй захоўвалася. Яна яшчэ выдумала апошнім часам, што ў яе гастрыт, вазіла з горада мінеральную ваду, якая толькі траплялася ў продажы, і патрабавала, каб маці ёй гатавала толькі варанае.

— А чорцяга знае!

Кулеш усміхнуўся: жонка любіла пад’есці і на гульні ў дыету ў яе цярпення хапала ненадоўга.

— Давайце катлеты… Яны свежыя?

— Свежыя.

— Ленка і там прастудзілася… У цябе грошы ёсць?

— Я ж табе аддаў усю палучку.

— Палучка ў цябе!

Мар’я злавалася заўсёды, калі не ставала грошай. Іх не хапала і цяпер, хаця і кватэру дачцэ пабудавалі. А ў саміх расход невялікі — усё сваё з’есці, адзежы напакаваны аж дзве шафы. У гэтых шафах многа пахована і яго механізатарскага заробку, і яе, пакуль працавала даяркай. Тады пра грошы пытанне не ўзнікала, што хацелася, тое купляла. Цяпер, мабыць, напакоўвалі маці і дачка адзеннем шафы там, у гарадской кватэры, пакуль Мар’я тыднямі сядзела ў горадзе. Кулеш спачатку спрабаваў спыняць жонку, але кожны раз гэта канчалася сваркай. Мар’я на ўсю вёску паляравала, што ён дурань, што яна з ім век мучыцца і што не патрэбны ёй яго смярдзючыя мазутам грошы, яна сама на сябе зарабіла, паклала здароўе на кароўніку!.. Тады на вёсцы гаварылі: «Во ў Куляша зноў Мар’я бегае, чуеш, як рыкае?»

Каб спыніць пасмешышча і не было брыдка перад маці, Кулеш усе грошы, якія яшчэ аставаліся, перавёў на сынаву кніжку.

На жонку і на яе выбрыкі перастаў звяртаць увагу.

Мар’я «забаставала», месяцы са два праседзела ў дачкі. Потым вярнулася, на першым часе прыціхла, сядзела на лаўцы і расказвала жанкам пра гарадское жыццё, пра сваіх новых знаёмых, пра тое, як хадзіла ў кіно і ў тэатры. Дачка жыве якраз у тым раёне, дзе дамы для начальства. Відаць, ад гэтай блізкасці да людзей вялікіх і вучоных сама Мар’я пачала цаляць па-руску, найчасцей устаўляла «панімаеш?», не заўважала, што яно выгаворвалася як звычайнае вясковае «памаш».

Увайшла маці, запыталася:

— Ты не спіш? Устань хіба, падвязі да аўтобуса, а то бегае, позніцца ўжо.

— Нечага ездзіць. Дома лепш пасядзела б, работы хватае…

Кулеш ведаў, што маці цяжка цягнуць работу па гаспадарцы. У яе гады ўжо сядзець трэба склаўшы рукі, а яна ўсё пыніць і мужа і нявестку.

— Мама, а дзе мая касыначка, тая, што я прывезла з сабой?

У сваіх шафах, з клункамі, з хусткамі і хустачкамі, Мар’я не разбіралася. Маці павінна была памятаць, што і дзе пакладзена.

Кулеш устаў, адзеўся, спаласнуў твар, выйшаў у гараж, надзеў куфайку, павёў на двор матацыкл, завёў яго, адчыніў вароты і чакаў, пакуль з хаты напудраная і надушаная, з сумкай, звязанай за ручкі нейкім паяском, вырвалася жонка, уселася ў каляску, зірнула на гадзіннік.

Маці выйшла на ганак і стаяла на прыступках.

Калі выехалі за вёску, з узгорка ўгледзелі, што на прыпынку ля цэнтральнай сядзібы ўжо стаіць аўтобус. Па дарозе да вёскі ішла жанчына, якая прыехала першым рэйсам. Мар’я заварушылася, зноў паглядзела на гадзіннік, нават не звярнула ўвагі на жанчыну.

Кулеш заўважыў, што жанчына незнаёмая, прыбавіў хуткасці, пад’ехаў к аўтобусу, калі шафёр ужо завёў матор.

Едучы назад, Кулеш прытармазіў ля жанчыны: сумку яна несла цяжкую. Адзета жанчына была ў шэранькі касцюм, на нагах басаножкі, русыя валасы сабраны на галаве і заколаны заколкай. Жанчына здзіўлена зірнула на Куляша, нечакана такімі знаёмымі блакітнымі вачыма, што ён сумеўся.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятая любоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятая любоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Праклятая любоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятая любоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.