• Пожаловаться

Алесь Жук: Праклятая любоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Жук: Праклятая любоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Советская классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алесь Жук Праклятая любоў

Праклятая любоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятая любоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Яну Кулешу, герою повести «Проклятая любовь», шел шестой десяток, когда он полюбил Галину Русакевич, которая вернулась с Севера, туда когда-то выслали ее семью. Это чувство заставило Яна оглянуться на прожитые годы, задуматься о жизни, о человеческом счастье, о судьбе своего поколения на родной земле.

Алесь Жук: другие книги автора


Кто написал Праклятая любоў? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Праклятая любоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятая любоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось і зараз яна прачнулася ад гэтай трывогі. Цішыня стаяла на дварэ, было відно ад месяца, і пахла густа зелянінай і полем. Яна пастаянна адчувала ўсе дні пах збажыны, невядомы ёй дасюль, новы.

I ўспомнілася ноч, гэтакая самая месячная, яшчэ калі жылі ў вёсцы. Апоўначы яна прачнулася і выбегла на двор «да ветру», і нечакана ўбачыла бацьку. Ён стаяў, прытуліўшыся да сцяны, і глядзеў некуды ўдалечыню, у глухую, сонную тайгу. Яна крыху спалохалася, таму паклікала. Бацька здрыгануўся ад нечаканасці, махнуў рукой, каб падышла да яго, паклаў руку на голаў, пагладзіў. Рука яго была гарачая і каструбаватая і лёгенька дрыжала.

— А там у нас дома выйдзеш, як глянеш — жыта, жыта скрозь стаіць! I пахне. Жнівом пахне ўлетку. Здаецца, каб толькі раз удыхнуць, глянуць, і паміраць было б можна!

— Не трэба паміраць! — яна спалохалася: незнаёмы быў бацькаў голас.

Ён усміхнуўся:

— Ну не буду, не буду. Бяжы, а я пакуру яшчэ.

Галя ўсміхнулася: бацька многа расказваў пра тое, як там прыгожа і добра «дома». Расказваў пра палі, пра рэчку, пра бярозавы гай. I ёй здавалася, што ён прыдумляе ўсё, казку нейкую. Маці толькі ўздыхала, часам выцірала слязу. Наташа маўчала. Яна канчала школу, хацела вучыцца на геолага, але такіх, як яна, дзяцей «ворага народа», вучыцца не бралі. А яна ўсё роўна збіралася ехаць у горад, пайсці на работу ў геолагаразведку, а потым усё ж вучыцца. I маці плакала па ёй, а бацька толькі цяжка ўздыхаў і курыў самакрутку. Ад яе пальцы ў яго былі жоўтыя.

Далёка асталася тая сібірская вёска, іхні дом. Пераехалі ў горад, потым атрымалі кватэру, ужо пасля таго, як рэабілітавалі бацьку. Яна паступіла ў тэхнікум. Наташа ўжо была замужам, скончыла інстытут. Наладжвалася жыццё, але па-чала хварэць маці. Ціхая, цярплівая, яна не скардзілася і цяпер, моўчкі старалася трываць боль.

Бацька сядзеў пры ёй і вечарам, і ноччу, і каб лягчэй было, гаварыў, успамінаў маладосць. Усё было там, на радзіме, дзе яны некалі былі шчаслівыя, і калі б жылі там, то і цяпер былі б шчаслівыя.

Яна тады не вытрывала аднойчы і сказала:

— Тата, ну дык чаго ж вы не паехалі назад, як рэабілітавалі?

Маці дакорліва зірнула на яе, падняла худую, слабенькую руку — не гавары больш нічога.

А бацька нечакана пабялеў:

— Ты мяне не вучы! Не вучы! Ты хочаш, каб я вярнуўся туды і каб потым мяне зноў бралі? Каб зноў па этапу? I вас зноў следам за мной? Не!

У яго дрыжалі губы, дрыжала рука, якой ён ківаў на дачку, і толькі тады яна ўбачыла, які стары і які ўжо нямоглы і сам бацька, хаця і не разумела, адкуль у яго раптам гэтакі пранізлівы страх. Ён не мог супакоіцца, і маці зноў махнула на яе, і яна здагадалася выйсці з пакоя. Больш пра пераезд пры бацьку яна ніколі не заракалася, калі ён і потым вечарам пачынаў расказваць, якая там рэчка, якія там людзі. Расказваў, быццам казку, і кожны раз у гэтай былі-казцы было нешта новае і прывабнае, яе можна было слухаць і нават хацелася ўявіць усё гэта.

Дзіўна, але цяпер, калі яна ўгледзела тое, пра што гаварыў бацька, яно не здзівіла і не ўразіла яе. Непрывычныя і сапраўды былі гэтыя голыя палявыя абшары з астраўкамі вёсак. Нават на даляглядзе не праступаў, не абазначаўся лес, і палі здаваліся аднастайна сумныя. Не было за вёскай і тае рачулкі, тых кустоў лазняку, пра што расказваў бацька. Ды не было і поплаву, і аселіцы. Рэчку даўно ператварылі ў меліярацыйную канаву. Пры ёй на пасеянай траве, разбітай на ўчасткі, пасвіліся статкі калгасных кароў. Сумны і аднастайны краявід, дзе няма за што зачапіцца воку.

Усё ж яна гараджанка, прывыкла да горада, бо і тая сібірская вёска амаль забылася ўжо, засталася ўсяго толькі ўспамінам дзяцінства. Тут, мабыць, каб жыць, трэба ведаць людзей. Гэта ў горадзе апыняешся ў натоўпе, дзе ўсе незнаёмыя і дзе здаецца, што ты быццам бы і не адзін, хоць не ведаеш нікога і цябе таксама ніхто не ведае. Тут няма і на Т0Ў ПУ> няма горадское ілюзіі неадзіноты. Тут трэба ведаць чалавека, каб з ім загаварыць, трэба, каб было пра што загаварыць.

Адзіная пакуль што цётка Люба, да якое яна хадзіла, з якою падоўгу гаварылі. Яна слухала цётку Любу, прыслухоўвалася да яе гаворкі, якой некалі гаварылі між сабой бацька і маці, а часам звярталіся і да іх дзяцей, успамінала невядомыя словы і пачынала разумець сэнс. Ян стараўся гаварыць з ёй па-руску, каб зразумела яна, але словы гучалі зусім інакш, не па-руску. Галя ўсміхнулася, калі ўспомніла пра Яна. Нечым нагадваў ён бацьку — хударлявасцю, уменнем рабіць ўсё, за што ні возьмецца, спагадлівасцю.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятая любоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятая любоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Праклятая любоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятая любоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.