Михаил Катюшенко - Сустрэча пасля развітання

Здесь есть возможность читать онлайн «Михаил Катюшенко - Сустрэча пасля развітання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1984, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сустрэча пасля развітання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сустрэча пасля развітання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сустрэча пасля развітання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сустрэча пасля развітання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднойчы вечарам мы прыйшлі з табой у бар дома журналістаў. Там, як заўсёды, было шмат людзей, і сярод іх паўп’яная фізіяномія паэта Урбанюка, ты помніш яго, ён вучыўся курсам маладзей за нас, пісаў вершы, з якіх усе насміхаліся, і які страшэнна зайздросціў табе. Яшчэ ён вызначаўся тым, што пастаянна выплакваў сабе адзнакі не ніжэй чацвёркі, стараючыся атрымаць стыпендыю.

Цяпер усюды друкавалі яго вершы, ён меў некалькі зборнікаў, быў членам Саюза. Ён адарваўся ад сваёй кампаніі, падышоў да нас:

— Вітаю пісьменнікаў-брашурыстаў. На-азіраю,— ён злёгку заікаўся,— за выданнем вашага шматтомнага збору твораў. То-олькі во-ось чамусьці падпіскі нідзе не аб’яўлена. Я ці-ікавіўся.

— Пайшоў прэч,— сказаў я.— Ад тваіх вершаў хочацца спаць. Ты і сам гэта добра ведаеш.

Безумоўна, я памыляўся. I ты гэта ведаў. У яго нярэдка былі пробліскі. Ён браў работай, хоць быў у тысячу разоў менш таленавіты, чым ты.

Мы выпілі тады нямала — манета ў кішэні звінела — і пайшлі пехатой дамоў.

— Ты ведаеш, Андрэй,— гаварыў ты.— Яго вершы памруць, мабыць, хутчэй за нашы брашуры, усе мы не Пушкіны і не Талстыя, дый раманы зараз многія строчаць дзеля манет. I раманісты такія ж падзёншчыкі, як мы з табой.

— Чаму мы з табой не пішам раманы? Розніцы ж няма,— сказаў я.

— А мы пачнём. Разбярэмся з ўсёй луской, цякучкай, створым, так сказаць, аснову і напішам. Ты ведаеш, у мяне нават ёсць тэма, я часта над ёй думаю ў вольную хвіліну. А потым можна найсці на вольны хлеб. Уяві сабе: прачнуўся раніцой — пішы для душы і ўвечары, і ўдзень таксама.

Час цёк як пясок скрзь пальцы... Быццам бы і нядаўна перайшоў з маладзёжкі, следам за табой, у вялікую газету, а ўжо і тут спісаў мора паперы, бачыў сотні палос пажоўклай да архіўнага колеру паперы. Мне ўсё абрыдла, асабліва мой набіты рэчамі дом — шмат можа сажраць трохпакаёвая саракасямімятровая кватэра, запоўненая гучнымі крыкамі Марты, што ёй надакучыла думаць пра кожны рубель, што гады незваротна знікаюць, і яна хоча выглядаць лепш за іншых, якія на тое не маюць права. Я стараўся пазней прыходзіць дамоў, я пачаў усё часцей адмаўляцца ад заказаў, усё радзей пачаў пісаць артыкулы, што не вельмі адабраў Андрэевіч... У цябе на скронях з’явілася сівізна, ты ўсё часцей пачынаў гаварыць, што стамляешся, не высыпаешся... Ты першы пачаў дыктаваць артыкулы на машынку, не маючы ні радка загатоўкі, потым гэта пераняў і я. Артыкулы атрымліваліся усё больш халодныя, сухія, але яны былі прафесіянальныя.

Патрэбна была нейкая аддушына. Недзе ты падчапіў, я цяпер ужо не памятаю дакладна дзе, новага прыяцеля Аляксея Савіча Партнова. Ён працаваў па адміністрацыйнай, як ён сказаў, лініі і адразу ж прыглянуўся мне бесшабашнасцю, гаварлівасцю і яшчэ тым, што не шукаў у знаёмсгве ніякай выгады. Ён меў адносіны да лазняў, цэлай разгалінаванай, прадуманай сеткі вытворчых лазняў з масажнымі, пакоямі адпачынку, з якіх не хацелася пераходзіць у парылку — каміны, звярыныя шкуры, халадзільнікі, наборы кілішкаў. У іх было немагчыма трапіць, але Аляксей Савіч арганізоўваў усё хутка, і кожны раз мы ездзілі ўсё ў новыя лазні. У лазні піравалі, звычайна, да позняй ночы. Аляксей Савіч адпарваў, здавалася, кожную мышцу, гаварыў тосты, пасля якіх нельга было не выпіць. Пачынаў ён звычайна так:

— Давайце вып’ем за мужчынскае братэрства, якое ніколі яшчэ нікога не падводзіла, за людзей, з якімі можна смела ісці хоць у агонь, хоць у ваду.

Заканчваў:

— Вып’ем за тое, каб зноў сустрэцца ў лазні і забыць пра ўсе нашы беды.

Назаўтра раніцой, ледзь я ачуньваў і ўключаўся ў работу, ты заходзіў у кабінет і гаварыў:

— Звоніць Аляксей Савіч. Пытаецца, як будзем рашаць пытаяне на вечар.

Я разумеў, што азначае «рашаць пытанне» — стол, накрыты ці то ў лазні, ці то на прыродзе.

Я ўяўляў Марту — сярод крэслаў і падушачак, дачку — копію мамачкіну — і гаварыў:

— Скажы, што пытанне трэба вырашыць станоўча.

Мы ехалі куды-небудзь у лес, Аляксей Савіч браў свайго сябра-музыканта Фадзеева, чалавека, які паклаў на свае плечы нядаўна трэцюю сям’ю, варылі юшку, піравалі і скардзіліся на жыццё. Яшчэ мы заязджалі да сяброўкі Аляксея Савіча, пышнай бландзіністай жанчыны, Сашачкі.

Неўзабаве Марта запратэставала:

— Грошай стаў прыносіць усё менш, п’еш і п’еш, а мне прыходзіцца нажываць даўгі.

У сям’і акадэміка Расмагіна, які да таго часу ўжо ледзьве цягаў ногі, забілі трывогу — Сярожа запіў. Пачаліся спачатку дробныя, а потым усё больш буйныя скандалы, у якія ўцягваліся акадэмік, цешча, Валянціна, Марта, прапясочвалася, як магла, мая асоба. На цябе гэта пачало ўплываць. Ты вырашыў: п’янка — не выйсце, трэба спыніцца. Неяк у лазні ты не выпіў ні грама і па дарозе дамоў сказаў мне, п’янаватаму, калі я прапанаваў яшчэ куды-небудзь заехаць:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сустрэча пасля развітання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сустрэча пасля развітання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сустрэча пасля развітання»

Обсуждение, отзывы о книге «Сустрэча пасля развітання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x