Михаил Катюшенко - Сустрэча пасля развітання

Здесь есть возможность читать онлайн «Михаил Катюшенко - Сустрэча пасля развітання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1984, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сустрэча пасля развітання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сустрэча пасля развітання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сустрэча пасля развітання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сустрэча пасля развітання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я толькі што вярнуўся з камандзіроўкі, мне трэба было адпісвацца, але гарачыня стаяла нясцерпная, за стол ісці не хацелася, і я ўчапіўся за тваю прапанову, як за выратавальную саломінку.

— Спускайся ўніз,— сказаў ты,— Па дарозе выкупаемся.

— Цягнуцца на электрычку? — спытаў я.— У такім выпадку лепш паехаць да мяне. Нікога няма, цішыня і ўтульнасць — выдатныя спадарожнікі старых сяброў. Да таго ж можам запрасіць каго-небудзь.

— У мяне машына цесця. Яны матанулі, як усе прыстойныя людзі, на поўдзень. Так што свабодныя дзве дачы — яго і мая. Жонка ў інстытуце дацямна.

Мы ўселіся ў «Волгу», ты націснуў на «газ». Хвілін праз пятнаццаць мы выбраліся з горада — ад паху бензіну і расплаўленага асфальту, чырвоных, потных твараў прахожых — на шырокі праспект. На спідометры 100, ззаду ў сумцы плёскалася сухое віно.

— У мяне ёсць да цябе, можна сказаць, дзелавая размова,— сказаў ты.

Я падумаў — зноў. Ты ўгаварыў ужо аднойчы, з паўгода назад, весці на тэлебачанні цыкл перадач, справа вельмі даходная, на працягу года гарантаваныя сто пяцьдзесят рублёў на кожнага ў месяц, а намаганняў нямнога — адстукаць на машынцы старонак дзесяць, а потым абзваніць разам з рэдактарааі удзельнікаў перадачы, прагон, выхад у эфір і — каса. Спачатку я згадзіўся, а потым пераканаўся, што гэта ўсё ж д’ябальская, высунуўшы язык, бегатня. Адмовіўся, спаслаўшыся на былое тваё, вельмі нялёгкае месца ў нашай канторы, якое трэба асвойваць без падрыхтоўкі, з лёту, бо на месца Андрэевіча прыйшоў новы шэф, чалавек вельмі ініцыятыўны, і мне трэба гнаць радкі амаль у кожны нумар, калі не свае, дык чужыя. Ты сказаў, што чалавек я кончаны, зусім не дзелавы, але не злаваўся, а знайшоў новага сааўтара Федзьку Граковіча з сакратарыята, які быў халасты, шмат пісаў рознага, але заўсёды скардзіўся на недахоп грошай і ў кішэні меў дзяжурны пакамечаны рубель, а ў самыя ўрачыстыя дні — траяк, і тады ўсіх шакіраваў сваёй шчодрасцю.

— Ніякіх дзелавых размоў,— кажу я.— Купаемся, а ўсё астатняе потым.

Ты згаджаешся, мы выязджаем пад знак, у цябе ўсе гаішнікі свае, скідаем адзенне і плюхаемся ў халаднаватую, праточную ў гэтым месцы ваду.

Яшчэ пятнаццаць хвілін, і мы на тваёй дачы, дакладней, на стыку дзвюх дач — тваёй і цесця.

— Куды пойдзем? — пытаеш ты.

— Да цябе. У тваім доміку вельмі ўтульна. Ніякіх акадэмічных талмудаў.

Мы сядаем у цяньку. Я заўсёды здзіўляўся твайму ўменню накрываць стол — ты імгненна рэжаш цыбулю, пятрушку, памідоры, сарваныя з град, я рву на кавалкі каўбасу, выкладваю атлантычныя селядцы, што сёння давалі ў нашым буфеце.

Ты дзелавіта аглядзеў стол і сказаў:

— Дарэмна гарэлкі не ўзялі. Якое мора закусі!

— Але ты ж за рулём...

— Глупства. Выспімся тут, а раніцай — на службу.

— Валянціна ведае? — пытаюся я, разліваючы віно ў шклянкі.

— Яна толькі дзякуй скажа,— гаворыш ты і залпам выпіваеш шклянку.— Сёння сустрэча з табой, праўда, не пры такім, так сказаць, антуражы, адбываецца па яе просьбе.

Я вылупліваю на цябе вочы.

Ты ўсміхаешся:

— Нічога страшнага, старыкан. Марта твая цяжарная.

— Ха-ха! — Я б’ю сябе па баках і пачынаю качацца па траве.— 3-за такой дробязі везці мяне на дачу, ды яшчэ з дазволу і па даручэнню жонкі, купаць па дарозе, імчаць у «Волзе» цесця з хуткасцю сто. Дык жа не дзяўчынка, пад трыццаць ужо ухнула...

Я наліў віна табе і сабе.

— Дык мне Валянціне так і перадаць?

— Так і перадай! — сказаў я.— Жаніцьба ў планы маіх бліжэйшых двух пяцігодак не ўваходзіць. Ніхто нікога за рогі не браў і ў пасцель не цягнуў.

— Усё ясна,— сказаў ты.— Мая функцыя парламенцёра выканана, давай проста піць і любавацца прыродай.

Я выпіў і пачаў глядзець убок, каб ты не бачыў маіх вачэй. Нагаварыў я, вядома, рознай лухты, хоць не зусім бяссэнсавай. Навіна страшэнна ўразіла мяне. Я і сам ведаў, што трэба неяк уладкоўваць сямейнае жыццё, сястра прыязджала, паўнацелая, з тоўстымі дзецьмі і мужам-палкоўнікам, расплакалася, што я прападаю дарэмна, што ў мяне адна пара шкарпэтак і ў кухні жывуць мышы... Я тады пакляўся, што ажанюся, тым больш Марта мне не брыдкая, праўда, патыхае ад яе іншы раз некаторым правінцыяльным рацыяналізмам, але іншыя і таго горш, узяць хоць бы тваю Валянціну, прабач, вядома... Да таго ж пазванілі з ЖЭКа і сказалі, што праз паўгода або нават менш барак наш ідзе пад знос і ўсім дадуць кватэры ў Зялёным Лузе. Мне свеціць аднапакаёўка. Віно, а мы дапівалі другую бутэльку, раптам прасвятліла маю галаву: жанаты — гэта два пакоі, а тут яшчэ дзіця будзе — значыць, трохпакаёвая.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сустрэча пасля развітання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сустрэча пасля развітання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сустрэча пасля развітання»

Обсуждение, отзывы о книге «Сустрэча пасля развітання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x