Михаил Катюшенко - Сустрэча пасля развітання

Здесь есть возможность читать онлайн «Михаил Катюшенко - Сустрэча пасля развітання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1984, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сустрэча пасля развітання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сустрэча пасля развітання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сустрэча пасля развітання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сустрэча пасля развітання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ды гэта ўсё словы... Я адчуваю, што яшчэ нешта змагу, але толькі не ў нашай канторы.

— Ты што ж, адразу і пойдаеш?

— Ды не, мінімум праз два гады. Пакуль не абаранюся.

Я пасля гэтых слоў з палёгкай уздыхнуў, думаючы, што гэта ўсяго толькі твая новая ідэя.

Я чую дыханне за спіной. Усё бліжэй, бліжэй... Мяккая далонь гладзіць мяне па валасах, гарачыя губы цалуюць у патыліцу, у скронь.

Я гляжу на гадзіннік — яшчэ далёка да раніцы, мяне ёсць яшчэ час.

Я абдымаю Галю, прытульваю да сябе.

— Я ні ў чым не магу разабрацца, ні ў чым,— кажу я.— Нейкія абрыўкі, мітусня, мільгаценне, марна патрачаныя дні, месяцы, гады.

— Супакойся, ты ўвесь у халодным пату. Можа сагрэць чай?

Я правёў рукой па яе твары.

— Ты кладзіся лепш, паспі. Разумееш, у мяне зусім не застанецца часу.

Яна глянула на лісткі, раскіданыя па стале.

— I гэта ўсё для таго, каб напісаць некралог памерам у дзве старонкі?

— Гэта ўсё для мяне,— гавару я.— Не для яго. Яму ўжо нічога не патрэбна.

Нехта нябачны, быццам знутры, націснуў на спуск стартавага пісталета, і ты сарваўся з месца, узяў свой новы старт. Бачыліся мы ўрыўкамі на рабоце, на тваім стале з’явіліся, апрача папер, кнігі па праблемах развіцця інфармацыі, англійскія слоўнікі, нейкія навуковыя работы. Ты прападаў у кабінеце нават у час нашага нягласнага абедзеннага перапынку, устаноўленага невядома кім і калі, а вечарамі, не заязджаючы дамоў, імчаў у бібліятэку і сядзеў там да позняй ночы. Але раз на тыдзень быў наш дзень, лазневы святы дзень, з прысутнасцю Аляксея Савіча і іншымі людзьмі з кампаніі, якая разраслася без твайго ўдзелу. Мы парыліся, пілі піва, елі сушаную рыбу, зноў парыліся, потым качаліся ў снезе прама на вуліцы або на траве ці падалі ў ваду прама з лазні, у залежнасці ад пары года, вялі размовы аб жанчынах, клялі жонак і работу. Аднойчы мы зусім перайшлі межы, забраліся ў парылку ў адзенні ды на верхнюю паліцу, спявалі: «Па кропельцы, па кропельцы, і шклянкамі пасля...» Ты адзін быў сур’ёзны і ледзьве расцягнуў нас па машынах, ты наогул у той час навучыўся не падыходзіць да крытычнай рысы, і я ў глыбіні душы зайздросціў табе, хоць сам так не мог, ды і не хацеў.

Неяк у нядзелю я застаўся дома зусім адзін, рабіць не было чаго, твой тэлефон маўчаў, Аляксей Савіч таксама некуды падзеўся, і я пайшоў прагуляцца па горадзе. Ногі самі прывялі мяне ў раён нашага даяцінства. Барака ўжо не было, а твой дом узвышаўся шэрым гмахам і быў ніколькі не горшы, чым пабудаваныя ў апошні час, ва ўсякім разе выглядаў больш надзейна, грунтоўна. Я зайшоў у пад’езд, адчыніў металічныя дзверы ліфта, у якім калісьці любіў катацца, падняўся на патрэбны паверх, які я ніколі не мог забыць.

Дзверы мне адчыніў хлопчык гадоў дванаццаці, спытаў:

— Вы да каго?

Я згадаўся, што гэта твой пляменнік, і сказаў, што мне патрэбна яго бабуля, твая маці — Галіна Цярэнцьеўна.

— Бабуля, цябе! — крыкнуў хлопчык у глыб кватэры.

Я пачуў лёгкую, шпаркую хаду, словы:

— Хто ж гэта можа...

Яна ўбачыла мяне, спынілася толькі на імгненне, кінулася на шыю, чэпка абняла:

— Андрэйка...

Мы пілі ўдваіх чай, я быццам акунуўся ў свет нашага дзяцінства, мне здавалася, вось-вось на парозе з’явіцеся вы з Віцькам Паршыным і загарлапаніце:

— Ты чай п’еш, дурная башка, а сельгаспасёлак нашых калашмаціць...

— Ты кепска выглядаеш, Андрэйка,— гаворыць Галіна Цярэнцьеўна, падкладваючы мне варэнне, сушкі.— Чаму гэта? Твар шэры, пад вачамі мяшкі, а ты ж зусім яшчэ малады...

Па вачах яе бачу — яна ведае, у чым справа, але маўчу, адгаворваюся:

— Заматаўся па камандзіроўках, непрыемнасці розныя здараюцца.

— Я чула, з Мартай дрэнна жывяце?

— Дрэнна, Галіна Цярэнцьеўна, як кот з сабакам.— Я ўздыхнуў; — Раздражняем адзін аднаго бясконца... Сам не ведаю чаму. Нечага галоўнага няма...

— Я была неяк у Сярожы, дык Валянціна сказала, што моцна ты запіў. Сярожа быццам супакоіўся ў апошні час. У гарэлцы, Андрэйка, ісціну не знойдзеш.

— Глупства ўсё гэта, Галіна Цярэнцьеўна, ператрэцца. Я рады, што вы не мяняецеся, што ў вас усё добра.

Яна замахала рукамі:

— Ды не пра мяне гаворка, угаманіся ты, Андрэйка. Мне на Сярожу балюча глядзець, на цябе таксама. Той усё мітусіцца, жыве нейкім мне незразумелым жыццём. Анучы, машыны, дача, зноў анучы — ды хіба ж назапасіш на цэлы век?!. Ды хіба можна жыццё на ўсё гэта траціць? Яно ж такое кароткае — учора яшчэ вы падлеткамі былі, а сёння вунь сівізна прабіваецца. Я думала, талент яго разаўецца, а ён прынёс сваю папку з вершамі і гаворыць: няхай, мама, гэта ўсё ў цябе паляжыць...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сустрэча пасля развітання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сустрэча пасля развітання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сустрэча пасля развітання»

Обсуждение, отзывы о книге «Сустрэча пасля развітання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x