Аркадзь Чарнышэвіч - Засценак Малінаўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Аркадзь Чарнышэвіч - Засценак Малінаўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1982, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Засценак Малінаўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Засценак Малінаўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Засценак Малінаўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Засценак Малінаўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ён і нашы ўсе кнігі на покуце перагледзеў,— сказаў Андрэй.

— Да такіх кніг, як у вас, ён справы не мае. Не такіх кніг ён шукае.

— А сам, мабыць, ніякіх кніг не чытае,— зазначыў Іван.

— Яму часу няма,— адказаў Якаў.— Ён заўсёды «пры іспалненіі служэбных абязаннасцей».

— Як жа ты цяпер будзеш жыць у Халусты? — запытаў Андрэй.

— Служба мая ў яго канчаецца,— адказаў Якаў.— Як толькі Хаім возьме яго на парукі, ён мяне прагоніць. Я гэтага вельмі хачу і чакаю. Але сам не пайду, бо гэты злодзей не заплаціць за работу. А пакідаць яму свой заработак я не думаю. Я ў яго з горла вырву...

— А потым куды, Якаў? — запытаў Іван.

— Свет клінам не сышоўся. У мяне цяпер як у таго зайца: дзе ламок, там і дамок,— адказаў Якаў.

Пакуль яны так гаварылі, прыйшоў Гарасім. Быў ён у гэтай хаце другі раз і адчуваў сябе вельмі няёмка. Яго запрасілі сесці, і ён сеў каля самага мыцельніка. Якаў з цікаўнасцю агледзеў гэтага чалавека, якога дасюль амаль не бачыў.

— Я, ведаеце, вельмі рады, што бог пакараў таго нягодніка. Ён і да мяне прыбягаў зубы лячыць, то акінуў вачыма хату як самы спраўны злодзей, і цяпер ён лепш за мяне ведае, што ёсць у маёй хаце і дзе яно ляжыць.

Так сказаў Гарасім Жукоўскі, аднак з яго прыходам гаворка абвяла. Але адразу пасля Гарасіма прыйшоў Ян, за ім Ладымер са сваёй люлькай, нарэшце Сымон Ашакевіч. Прыходзілі яны ўслед адзін за адным, так, як людзі ідуць на сход. Кожны разлічваў пагаварыць з Андрэем адзін на адзін, асабліва хацелася гэтага Сымону. У іх бы знайшлося пра што пагаварыць. Абодва сёння пасля такой бяды ды трывогі нібы нанова на свет з’явіліся.

Усе слухалі Ладымера, ад яго хацелі пачуць нешта новае пра вобыск у Халусты. Аднак сам Ладымер не думаў пра сябе вельмі многа. Ён прыйшоў толькі для таго, каб парадавацца разам з Андрэем сваёй перамозе над Халустамі. Таму перш за ўсё ён выбіў са свае люлькі смярдзючы попел, напхаў яе новай порцыяй тытуню і прыпаліў.

— Ну, браткі, і Халуста! — сказаў ён, выпусціўшы першы дым.— Каб вы паглядзелі! Не то што плача, але проста лямантуе, скажам, як кот, калі яму на хвост наступілі. От тут і падумай: зірнеш на яго морду — звер зверам, нават глядзіць не па-чалавечы, а, не раўнуючы, як шалёны бык. Ці падумаў бы хто, што з яго слязу выціснуць!

— А як гэта табе ў галаву прыйшло, Ладымер, урадніка ў дрывотнік завесці? — запытаў Андрэй.

— А чорт яго ведае! Неяк прыйшло. Злосна мне стала, што не знайшлі нічога. Каб у Халусты не было крадзенага! А я ж, братка, рыўся ў гумне да поту ва ўсіх тарпах, скажам, як наняты. І каб нічога не было! Ды быць не можа! Няхай скажа Сымон: мы з ім Халуставы суседзі, ён з аднаго боку, а я з другога. Ці было калі, каб у Халусты ноччу не было чужых людзей?

— Я гэтага не бачыў, Ладымер,— сказаў Сымон.

— Я ведаю, ты не бачыў і Якаў не бачыў. Ты таму, што вечна ў дарозе, а пасля дарогі ад работы свету не бачыш. А Якаў малады, спіць моцна. А от я дык вечна на хаду. Бывала, у поўнач, а то і пазней дамоў ідзеш, дык і прыкмеціш, як з яго хаты людзі выходзяць. Але на вуліцу не ідуць, а ўсё каля гумён. Сам стары злодзей наперадзе, скажам, як гусак, а яны за ім. І сабакі прывучаныя, каб яны падохлі, хоць бы гаўкнуў каторы. Перад тым як Зялёнку абакралі, то ў Халусты ночы тры ўзапар збор быў, раіліся аб нечым. Зялёнка і сам не горшы злодзей за Халусту... Але калі да таго дайшло, што праз іх людзі гібеюць, як Хмялеўскі, ды паміраюць, як гэтая дзяўчына, то тут, браткі, цярпець ужо нельга.

Ладымер зацягнуўся, выпусціў дым, плюнуў пад самы парог і падумаў, што сказаў разумныя і добрыя словы. Але тут яго трохі ахаладзіў Сымон:

— Падзякаваць табе трэба, Ладымер, што навёў ты ўрадніка на Халустаў дрывотнік. А што цярпеў ты дагэтуль, Ладымер, як і ўсе мы цярпелі, то, мабыць, цярпеў бы і надалей, каб цябе панятым не ўзялі. А тут так выйшла: ты ўзлаваўся і па-гаспадарску завёў урадніка ў Халустаў дрывотнік.

— Што праўда, то праўда. Але калі ўжо я пачаў, то дрывотніка не мінуў!

Якаў непрыметна ўсміхнуўся. Гарасім яшчэ бліжэй падсунуўся да мужчын.

— Дык, кажаце, пане Некрашэвіч, ён плакаў. Значыць, у яго душа яшчэ ёсць...

— Дурны ты, Гарасім,— рашуча сказаў Ладымер.— У яго такая душа, як дым з мае люлькі. Толькі смярдзіць.

Усе засмяяліся.

— Халуста, пане Жукоўскі, праліваў кракадзілавыя слёзы, калі вы гэта разумееце,— сказаў Якаў.

— Разумею! Я чуў такую пагаворку. Жарэ сваю ахвяру, а сам плача... Добра вы кажаце...

— Цяпер Нарбутовічыха... У вочы кажа маёй жонцы: «Падсунулі Халусту Зялёнкаву вопратку. Падсунулі».— «Хто гэта падсунуў?» — пытае мая жонка.— «Вядома, хто. Уга! Усе людзі ведаюць! У каго ж першага вобыск рабілі? Не ў Халусты ж!»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Засценак Малінаўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Засценак Малінаўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Засценак Малінаўка»

Обсуждение, отзывы о книге «Засценак Малінаўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x