Аркадзь Чарнышэвіч - Засценак Малінаўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Аркадзь Чарнышэвіч - Засценак Малінаўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1982, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Засценак Малінаўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Засценак Малінаўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Засценак Малінаўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Засценак Малінаўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну, ведаеце...

— Запытайце, айцец Сцяпан. Знарок.

У словах Андрэя было столькі ўпэўненасці, што Сулкоўскі не быў перакананы, што можа быць інакш, чым кажа гэты пракляты шляхціц.

— А я вам скажу сакрэт, айцец Сцяпан. Яе забілі.

— Каго?

— Лісавету Бялькевіч. І не адну яе, а і дзіцё, якое яна насіла.

— Я ведаю, што яна была цяжарная.

— Ведаеце? Дык у вас няма не толькі чалавекалюбства, а простай чалавечай жаласці, якая ўласціва тым людзям, якія ідуць наперадзе. Вы старэйшы за мяне і прытым свяшчэннік, але мне сорамна гаварыць з вамі, айцец Сцяпан. І не толькі сорамна, а гадка.

І ён шпаркімі крокамі пайшоў наперад, кінуўшы папа аднаго, і далучыўся да гурту, які падыходзіў ужо да засценка.

Андрэй так сапсаваў папу настрой, што той адмовіўся зайсці да Талімона ў хату выпіць чарку на памінках, не хацеў браць грошай, але ўспомніў, што ў кішэнях пуста, і ўзяў. Тады адразу бухнуўся ў сані, якія ўжо былі падрыхтаваны, і адправіўся да свае матушкі.

Дома Андрэй застаў адну Алену. Яна ляжала на ложку і горка плакала. Пад вокам яе было чорна. Андрэй зірнуў на сястру, успомніў дзень смерці Лісаветы, і злосць зашавялілася ў яго душы. Але калі ён падумаў пра ўсё, што адбылося за апошнія дні, пра сваю перамогу над папом, сэрца яго змякчылася. «Мабыць, і ты перажыла, сястра, і не вельмі лёгка табе». Ён не сказаў Алене ні слова, але аставацца з ёю ў хаце адно на адно не мог. Ён выйшаў. Гумно было адчынена, і ён накіраваўся туды. Іван з рыдлёўкай у руках адкідаў ад гумна снег.

— Ранавата ты за гэта ўзяўся,— сказаў яму Андрэй.

— А можа і заўтра пачне раставаць ці ўночы. Гэтулькі снегу, яшчэ нацячэ ў гумно вады.

— Лепш паспаў бы.

— У хаце Алена...

— Дык што?

— Плача...

— А табе якая бяда?

— Не магу я...

— От як...

Андрэй акінуў Івана доўгім позіркам. І падумаў: «Дык от які ты, Іванко... Не можаш, калі нехта плача. Значыць, і зла ты нікому не зробіш. А я магу! Няхай плача! Няхай!»

— Бяры рыдлёўку ды пойдзем.

Іван нехаця кінуў работу. Андрэй зачыніў і замкнуў гумно. Ён цяпер не пакідаў яго без замка на дзвярах нават днём.

У тую ноч Андрэй спаў як забіты і нічога не сніў. Дзве ночы перад гэтым прайшлі амаль без сну, але тады, здаецца, і спаць не хацелася, а цяпер, калі ўсё кончылася, стома канчаткова зваліла з ног.

Разбудзіў яго Ян. У хаце быў дзень, калі Андрэй расплюшчыў вочы. Маці ўжо выпаліла ў печы, Алена прала. Ян сядзеў каля стала.

— Нейкая напасць на наш засценак навалілася ў гэтым годзе. Кара божая.

— Пра што ты гаворыш, Ян?

— Сымона Ашакевіча трасуць, от пра што.

На душы ў Андрэя стала холадна і цёмна. Ён адразу зразумеў, у чым справа. Калі робяць вобыск у Ашакевіча, то скора прыйдуць і да яго. Упэўнены быў, што нічога не знойдуць, але адно тое, што яго будуць трэсці, як злодзея, было страшна. Андрэя Сташэвіча трасуць, як злодзея! Ён чакаў гэтага, ведаў, што не міне навалы, але не думаў, што на яго так падзейнічае гэтая навала. Ён не гаварыў Яну пра сваю знаходку ў гумне і глыбока раскаяўся. А цяпер не скажаш, позна. А як было б добра пагаварыць з Янам, параіцца. Цяжка, каб ты згарэла... Але ён зрабіў выгляд, што ўсё гэта яго мала цікавіць.

— Хто ж яго там трасе?

— Ураднік, хто ж болей. І стражнік тут. Панятых пабралі.

— А хто панятыя?

— Мартыневіч як дзесяцкі ды Баран-Заяц на вуліцы падвярнуўся. Некуды раніцай ішоў, каб пабалбатаць. Не ведаеш Барана-Зайца. Ён толькі начуе дома. От яго на дарозе і захапілі.

У Андрэя лягчэй стала на душы. Хоць адзін паняты ды чалавек, ну а Мартыневіч, то ён і сам свіння, і пасада яго свінская.

— Рана ўраднік пачаў сваю работу.

— Не вельмі рана. Сымона ж трэба было застаць дома, а то некуды з’ехаў бы. Хіба ўраднік гэтага не ведае. А Нарбутовічава сучка пра ўсё па засценку разбрахала...

Не цікавіла Андрэя цяпер ніякая дробязь. Яго мучыла тое, што падумае Ян, калі да яго брата прыйдуць з вобыскам.

— Няўжо Сымон нешта ўкраў, возячы тавар? Веры не дам!

— Сымон украў? Не пра тое гаворыш, Ян.

Андрэю хацелася пабыць аднаму, пакуль да яго

прыйдуць з вобыскам, і ён рады быў бы, каб Ян пайшоў, але той нібы знарок сядзеў і разважаў. Тым часам у хату ўвайшоў Іван, нечым усхваляваны. Ён паспеў ужо накарміць скаціну, і Андрэй зразумеў, што спаў-такі пазнавата.

Іван пакруціўся ў хаце, пайшоў у сені і адтуль гукнуў Андрэя. Андрэй адразу выйшаў.

— Да нас у гумно прыходзіў Якаў. Ён сказаў, што трасуць Ашакевіча і каб ты гэта ведаў і быў гатовы.

— Добра, Іванко, я ўжо ведаю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Засценак Малінаўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Засценак Малінаўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Засценак Малінаўка»

Обсуждение, отзывы о книге «Засценак Малінаўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x