Аркадзь Чарнышэвіч - Засценак Малінаўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Аркадзь Чарнышэвіч - Засценак Малінаўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1982, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Засценак Малінаўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Засценак Малінаўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Засценак Малінаўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Засценак Малінаўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ох, жыццё, жыццё... Горкае, сірочае...

А яшчэ ж людзі не ведаюць. Але ці доўга так будзе! Хіба можна схаваць тое, што само сябе пакажа?

Хоць бы ўгледзець Мікалая... Лісавета верыла, што калі хто і паможа ёй, то толькі ён. Абы ён захацеў...

Мікалай цяпер кожны дзень у кузні. Сяляне рыхтаваліся да вясны: ладзілі калёсы, плугі, бароны. У кузні было завозна, ад раніцы да вечара каля яе стаялі фурманкі. Лісавета іншы раз выходзіла на двор і слухала, як з кузні разносіцца па ўсім засценку звон малатоў. Уяўляла Мікалая, такога дужага і мужнага з молатам у руцэ. Ён, крыху сагнуўшыся, стаяў пры кавадле і каваў. Ад жалеза ляцелі гарачыя пырскі. Як гэта прыгожа і страшна!..

І ўспомніла Лісавета, як яшчэ дзяўчынкай, гадоў пяць ці шэсць назад, яна разам з аднагодкамі зазірнула ў кузню. Тады кузня была навіной, як цяпер малатарня. Халусты нядаўна прыехалі ў засценак і перш-наперш пабудавалі кузню. Некаторыя радаваліся: «Свая кузня ў засценку! Не трэба ехаць у Чыжэвічы з кожнай драбязой». А ўся дзятва хадзіла тады глядзець на гэтае дзіва. Лісавета не магла астацца збоку. Маці была жыва, і часу дзяўчынцы хапала. І тады каваў Мікалай, але які страшны ён паказаўся ёй! Вусаты, як і цяпер, чорны ад сажы, толькі вочы блішчаць, у скураным фартуху, ён быў падобны на д’ябла. Ніхто з малых не асмельваўся зайсці ў кузню, усіх апаноўваў нейкі страх. Тапталіся каля парога, цераз галовы адзін аднаго глядзелі ў гэтае вогненнае пекла. Такое ўражанне ад кузні было не ў адной Лісаветы.

— Гэй! Бізуняты! Пайшлі вон! — крычаў Мікалай.

Усе кідаліся ад кузні ўроссып, але скора зноў вярталіся назад: цікаўнасць брала верх над страхам.

— Я вам дам, шмаравозы!

Мікалай выхопліваў з горна распаленае жалеза і кідаўся да дзвярэй. Тут, вядома, былі не жарты, трэба было ратавацца. Адбегшыся далей, хлапчукі крычалі:

— Халуста-капуста, Шымкевіча з’еў і не патаўсцеў!

Прыгаворка складвалася экспромтам, таму была не вельмі складная, але Мікалая яна даводзіла ледзь не да шаленства. Ён вылятаў з кузні раз’юшаны, але не мог злавіць каго-небудзь. Малыя разбягаліся.

Лісавета ўсміхнулася, успомніўшы гэта. Ці магла яна думаць тады, што гэты самы Мікалай, які быў падобны на д’ябла ў пекле, стане ёй такі дарагі, такі патрэбны і неабходны? Але чаму ён не знойдзе выпадку пабачыцца з ёю?! Мог бы, каб хацеў... Яшчэ як мог...

Санная дарога пачала раскідацца. Стары Талімон надумаў з’ездзіць у Маргі. Трэба было сабраць галля ды ламачча, прывезці дамоў пару вазкоў, каб улетку не паліць добрых дроў. Улетку не патрэбен добры апал, абы зварыць якую страву. Меркаваў узяць з сабой толькі Адама, дык прывязаўся і Алесь.

— Та-а-та! Вазьміце і мяне-е... І я нейкую ламачыну прынясу-у. Адам і на Волю ездзіў, і ўсюды...

Пасля смерці жонкі Талімон адчуў нейкую хваравітую жаласць да дзяцей. «Сіраты... Усё роўна ж сіраты, без маткі»,— думаў ён.

— Збірайся.

Алесь аж падскочыў ад радасці.

Выехалі рана, да ўсходу сонца.

Лісавета кончыла паліць у печы, прыбрала ў хаце і села пры акне. Пуста і цёмна было ў яе душы. Рабіць нічога не хацелася. Не так, як у мінулыя разы, калі ўсякая работа гарэла ў руках. Адзінота... Такая страшная адзінота, што хоць бяжы ў белы свет. Няхай бы Алесь быў дома, можа не такая чарната запаланяла б душу. Нікога з чужых не хацелася бачыць. Лісавета баялася, што да яе прыйдзе Сташэвічава Алена. Сёння яна не магла б гаварыць з Аленай так, як заўсёды. Яна баялася б зірнуць ёй у вочы. А тая пачала б распытваць: а што з табою, а чаму ты такая? Добра гэтай Алене... Юзік баіцца яе, дагаджае... Яна з гэтага Юзіка ледзь вяровак не ўе.

Калі каго і хацела пабачыць Лісавета, то толькі Мікалая. Расказала б яму, якая бяда напаткала яе. Ох, божа мой, божа!.. І куды ўцячы ад гэтай бяды, дзе падзець сваё гора?

Раптам у сенцах стукнулі дзверы. Сэрца ў Лісаветы сціснулася, і млявасць пацякла ад грудзей да ног. Пацямнела ў вачах, і яна заплюшчыла іх. Здаецца, на нейкае імгненне правалілася ў бездань.

Калі расплюшчыла вочы, то ўбачыла, што каля парога стаіць Мікалай і ўсміхаецца.

— Што, заснула? Мабыць, рана ўстаеш, сну не хапае? — запытаў ён, падыходзячы да яе.

— Ах, Мікалай... Гэта ты...

— Я! Хіба са сну не бачыш? Ах ты, дурненькая! — ён сеў поруч і абняў яе за плечы.

— Не чапай ты мяне, Мікалай! — ледзь не крыкнула яна спалоханым голасам.

— Чаму? — засмяяўся ён.— Зліняеш?

Яшчэ нядаўна ёй хацелася сустрэцца з Мікалаем, а цяпер яна спалохалася, калі ўбачыла яго. Ён цяпер паказаўся ёй не такі, які быў раней. Тады ён адразу не ўзяў бы яе за плечы, не засмяяўся б так нахабна. Ён тады шанаваў і шкадаваў яе. А цяпер!.. Цяпер ён адчуваў сябе так, нібы яна ўжо належыць яму. І гэта было так прыметна і па яго твары, і па постаці, і па ўсіх яго рухах. Лісавеце стала страшна. Ён цяпер нагадваў драпежніка — лютага, няўмольнага, які нікога і нічога не баіцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Засценак Малінаўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Засценак Малінаўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Засценак Малінаўка»

Обсуждение, отзывы о книге «Засценак Малінаўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x