Аркадзь Чарнышэвіч - Засценак Малінаўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Аркадзь Чарнышэвіч - Засценак Малінаўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1982, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Засценак Малінаўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Засценак Малінаўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Засценак Малінаўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Засценак Малінаўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Лісавета будзе рада,— дадаў Алесь.

Хлопцы склалі дровы, зацягнулі пад паветку сані і не заўважылі, як да іх падышоў бацька і загаварыў:

— Лісаветы няма дома. І хата не замкнута.

У голасе яго адчуваўся непакой.

— Яна можа на хвіліну да Алены выйшла,— сказаў Алесь.— Я пайду паклічу.

— Схадзі, сынок.

Алесь пабег да Сташэвічаў, а Талімон са старэйшым сынам пайшлі ў хату.

У хаце было як заўсёды: дол падмецены, усё прыбрана, але Талімон аглядаў яе так, нібы ні разу тут не быў. Нешта не тое было ў хаце, нешта не тое, але што, ён спачатку не мог зразумець.

— Дзе яна?.. Чаму яна не замкнула хаты?..

— Прыйдзе, тата! У Алены яна,— супакоіў бацьку Адам.

І тут вочы ў Талімона зрабіліся круглыя. Ён убачыў тое, чаго адразу не мог прымеціць: Лісавецін ложак быў змяты, і на ім ляжалі рознакаляровыя паперкі. Не верачы сваім вачам, ён падышоў да ложка і ўзяў у рукі адну паперку.

— Адкуль яны?! Хто тут еў цукеркі?..

Адам здзівіўся не менш за бацьку. І тут у памяці яго паўстаў той дзень, калі ён пасварыўся з Мікалаем Халустам. Тады Мікалай гаварыў з Лісаветай, нешта ёй абяцаў.

— Гэта можа Мікалай Халуста...— мімаволі вырвалася ў яго.

— Што?! — як звар’яцелы, крыкнуў Талімон.— Мікалай Халуста! Бяда, сын!.. Бяда прыйшла ў нашу хату!..

У гэты момант ад Сташэвічаў вярнуўся Алесь.

— Няма там Лісаветы. І не прыходзіла сёння.

Талімон і Адам стаялі як аглушаныя.

Алесь убачыў паперкі ад цукерак, памкнуўся нешта сказаць, але, зірнуўшы бацьку ў твар, асекся. Паперкі былі акурат такія ж, як і тыя, што давала яму Лісавета. Цукеркі ад Шмойлы, купленыя за анучы...

Праз паўгадзіны на Талімонавым двары сабраўся амаль увесь засценак. Людзі не месціліся ў хаце. Нежывая Лісавета ляжала на лаве, накрытая белай посцілкай. Яе вынялі з пятлі ўжо адубелую. Яна павесілася на гарышчы, на той самай вяроўцы, на якую вешала сушыць бялізну, калі на дварэ ішоў снег або выла завея.

Счарнелы ад гора Талімон стаяў ля дачкі як непрытомны і шаптаў пасінелымі вуснамі:

— Дачка мая... дачка мая... От да чаго ён цябе давёў... Забойца! Чаму ты не сказала мне? Хіба я дапусціў бы да такой бяды!.. А цяпер... Загінула наша хата...

Раптам ён пахіснуўся і абсунуўся на дол. Жанчыны кінуліся да яго.

У сенцах заходзіўся ад крыку Алесь. Ён хацеў некуды бегчы, але жанчыны яго перахапілі.

— Лісаветка!.. Лісаветка!..— у роспачы галасіў ён.— Лісаветка!..— Сухія яго вочы здзічэлі, ён ірваўся з рук старой Аксені і Яніхі.— Заб’ю!.. Заб’ю!.. Я заб’ю яго!

— Супакойся, дзіцятка... Бацьку свайго пашкадуй,— угаворвала яго Яніха і не магла даць ніякай рады.

— Звар’яцее хлопец, дзядзіна,— сказала яна старой Аксені.— Трэба мужчын пазваць, бо мы нічога не зробім.

— Каб ён паплакаў,— гаварыла Аксеня,— лягчэй бы яму было. А то ж слёз няма... Згарыць хлопец...

Да іх праціснуліся Сымон Ашакевіч і Ладымер Баран-Заяц.

Ля печы, уткнуўшыся галавой у кут, стаяў Адам. Вострыя, яшчэ дзіцячыя яго плечы ўздрыгвалі. Рыданні рваліся з грудзей.

Плакалі жанчыны. Мужчыны глядзелі панура і злавесна. Усе ведалі вінаватага, хоць ніхто не назваў яго імя.

Алена, з сіняком пад левым вокам, увайшла ў хату як п’яная. Спынілася каля лавы, на якой ляжала Лісавета, падняла посцілку, зірнула на мёртвы пакалечаны твар дзяўчыны і самлела.

— Каб я ведаў... Каб я ведаў...— шаптаў Талімон, ледзь стоячы на нагах, сам мала падобны на жывога чалавека.

— Каб мы ведалі, што нас чакае! — прамовіў Сымон Ашакевіч.

Андрэй бачыў, што Талімон павёз дровы з Маргоў, і падумаў, што заўтра і сам паедзе з Іванам на дзвюх фурманках ды прывязе на лета ламачча. На дварэ было так хораша, што не хацелася ісці ў хату. Цеплыня. Са стрэх лілося цурком. Нават птушкі адчувалі надыход вясны. На таполях, што раслі на завулічных агародах, ад самай раніцы не змаўкалі вароны. Колькі іх распладзілася ў засценку! На кожнай таполі па дзесятку гнёздаў. Б’юцца між сабой, а ўлетку будуць куранят красці. Глупства рознае лезла ў галаву, хоць бы пра гэтыя вароны. Думаў не як дарослы чалавек, а як падлетак ці зусім хлопчык. Хадзіў па двары, зграбаў гной, сена, што нацерушылася з вазоў, падбіраў палянякі дроў. Снег асядаў і раставаў, і ўвесь бруд, прысыпаны ім з пачатку зімы, цяпер агаляўся.

Нечакана з’явілася думка пра Тамаша. Ліст ад яго нядаўна атрымаў. Пісаў Тамаш, што вязуць іх к чорту ў лазу, аж у самы Кітай, у нейкую Маньчжурыю. На вайну. Японцаў шапкамі закідваць. Тамаш вельмі рады, што разам з ім і Марцін Крываблоцкі. Ён — ротны фельчар. Марцін паклон Андрэю перадаў. «Не забудзь пра нашу гаворку, Андрэй»,— напомніў у канцы ліста Тамаш. Добра яму пісаць: «Не забудзь»... А тут галава трашчыць ад сваіх клопатаў... Ды каб Тамаш тады п’яны не быў... А то ж прывалокся з Чыжэвіч як бот.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Засценак Малінаўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Засценак Малінаўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Засценак Малінаўка»

Обсуждение, отзывы о книге «Засценак Малінаўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x