Аркадзь Чарнышэвіч - Засценак Малінаўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Аркадзь Чарнышэвіч - Засценак Малінаўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1982, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Засценак Малінаўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Засценак Малінаўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Засценак Малінаўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Засценак Малінаўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пусці, Мікалай...

— Ну... Што гэта з табой стала?

— Нічога не стала, але пусці... Людзі прыйдуць...

— Хто прыйдзе? — запытаў Мікалай і прыбраў рукі.— Чакаеш некага? Можа тую пранцаватую Аленку?

Некалькі хвілін назад так хацелася Лісавеце расказаць Мікалаю пра ўсё, пачуць ад яго словы суцяшэння, а цяпер усё знікла. І яна адчула, што гіне, што яна пад яго ўладай і што прыйшоў ён не суцяшаць яе. Не, не суцяшаць...

Толькі рукі на сябе налажыць, от што асталося.

Яна ўстала, падышла да печы, адкрыла яе і пачала перастаўляць гаршкі.

— От якая ты,— дакараў Мікалай.— Столькі часу не бачыліся, а ты і гаварыць са мной не хочаш. А я гэтулькі чакаў, калі ты астанешся адна дома. Ледзь дачакаўся. Лёгка мне было?

Лісавета ведала, што ўсё гэта мана, што ён прытвараецца, але чуць гэтыя словы было прыемна.

— А сёння бачу: паехаў Талімон у Маргі разам са сваімі падшывальцамі,— гаворыць далей Мікалай.— Ну, думаю, прыйшла мая пара — і адразу сюды.

Лісавета не адказала.

— Ну, чаму ты маўчыш? Ідзі, цукерак дам.

— Не трэба мне твае цукеркі...

— От дурная! А што табе трэба?

— Нічога ўжо не трэба, Мікалай...

— Ага-а! Значыць, у цябе ўжо другі знайшоўся!

Словы гэтыя апалілі Лісавету як агнём. Як ён смее так думаць! Але хіба ён пра гэта думае! Ён проста гаворыць, каб падражніць яе. І сэрца яе заныла. Ёй хацелася крыкнуць, што ў яе і сапраўды ёсць другі, што ён расце ў ёй самой, што жыццё яе загублена. Але яна толькі ціха вымавіла:

— Ёсць, Мікалай... Ёсць ужо другі...

— Што ты сказала?

Мікалай не зразумеў яе намёку, але адчуў, што тут нешта не так проста, што з дзяўчынай нешта творыцца.

— Дык хто ж у цябе ёсць? — запытаў ён з абыякавым выглядам.— Тамаш на вайне, хто ж другі знайшоўся?

— О, каб Тамаш!

Гэты напамінак пра Тамаша канчаткова змяніў Лісавеціну душу. Хіба так было б, каб на месцы Мікалая быў Тамаш! І Лісавета выпусціла з рук засланку, якой хацела зачыніць печ, і зарыдала. Засланка са звонам грукнулася аб падлогу. Лісавета і сама асунулася б на дол, каб Мікалай не падхапіў яе. Ён ураз апынуўся каля печы, узяў Лісавету на рукі, занёс на ложак і пачаў песціць.

— Ну, дурненькая, ну што з табой? Хіба я цябе пакрыўдзіў? Я ж цябе люблю.

Ён цалаваў яе мокры ад слёз твар, які яна закрывала рукамі, цалаваў рукі і горача шаптаў:

— Харошанькая мая дзяўчынка, я ж цябе люблю, хіба ты не бачыш! А што доўга не быў, то хіба я вінаваты? Не любіць мяне твой бацька, а справы, каб зайсці да яго, няма. А сёння бачу: паехалі. Я нават кузню замкнуў, а ў мяне завозу поўна. Загрызе бацька! Я цябе ніколі не кіну, Лісаветка.

Ад яго слоў цяплела Лісавеціна сэрца. Раней ён так ніколі не гаварыў і не цалаваў так горача. Вусы яго калоліся, з рота смярдзела тытунём і гарэлкай, але Лісавета не прымячала гэтага: яна прывыкла да Мікалая, ад яго заўсёды так пахла. Яна думала, што ўсе мужчыны такія.

— Ну от бачыш, дурненькая! А ты надумала плакаць і млець. Нашто гэта, га?

— Хіба я надумала, Мікалай?..

— Ну дык чаго ж ты?

— Каб ты ведаў, як мне цяжка...

— Чаму ж я не ведаю. Ты падумала, што я цябе кінуў. Вядома, гэтулькі часу не бачыліся. Але ж хіба гэта мая віна? Я ж табе казаў, чаму не быў.

Ён высыпаў на падушку жменю цукерак, а сам пачаў закурваць.

— Еш, дурненькая, ды не думай ні пра што благое. Я цябе ніколі не кіну. От кончыцца пост, і пасля вялікадня пажэнімся. Забяру ў бацькі паўвалокі, аддзелімся. Грошы я маю і без бацькавых. Раз-два — і гатова, будынкі адразу пастаўлю.

Ён хваліўся, і Лісавецін твар святлеў пасля кожнага яго слова. Яна верыла яму і не верыла...

І ўсё роўна ён быў ёй любы...

Праз гадзіну Мікалай пачаў збірацца дамоў.

— А цяпер я пайду, Лісаветка. Трэба кузню адчыняць, а то бацька там звар’яцее. Ды і твае павінны скора прыехаць з Маргоў. А ты вечарам, як добра сцямнее, падыдзі да гумна. Як добра сцямнее, чуеш? Я цябе буду чакаць.

Лісавета ляжала як аплёваная. Стамленне ахапіла ўсё цела; думаць яна не магла, толькі адчувала, што цяпер ужо канчаткова загінула і выратаваць яе няма каму.

— Паперкі ад цукерак спалі, а то яшчэ бацька запытае, адкуль яны. Спалі, Лісаветка.

Ён надзеў шапку і, нават не зірнуўшы на Лісавету, павольна выйшаў з хаты.

Толькі цяпер Лісавета зразумела ўсё. Дык вось чаго ён прыходзіў. Ён не шкадуе яе сіроцтва, яе горкай маладосці, не думае пра яе бяду. Ён бярэ, што яму трэба, і ўцякае, як злодзей, нават не азірнуўшыся. Плакаць яна ўжо не магла. Усярэдзіне ўсё ссохла. Яна стала ненавісная сама сабе. Села на ложак, апусцелымі вачыма агледзела хату, але нічога не ўбачыла. Нібы аслепла... «Мама, мама! От што зрабілася з тваёй дачкой... А перад смерцю ты казала ей, каб даглядала брацікаў і татку. От як яна дагледзела іх... Яна сама сябе не магла дагледзець... Што ж мне цяпер рабіць, мамка, што рабіць? Навучы дурную дачку... Навучы, бо яна ўжо не ведае, як далей жыць, што рабіць... Гіне твая дачка, мамка, і няма ёй ратунку...»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Засценак Малінаўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Засценак Малінаўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Засценак Малінаўка»

Обсуждение, отзывы о книге «Засценак Малінаўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x