Уладзімір Караткевіч - Чазенія

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Чазенія» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чазенія: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чазенія»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чазенія — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чазенія», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Столькі ведаеш, што страшна цалаваць цябе. – Ён пацалаваў.

Яны ішлі і разважаліся тым, што прыдумвалі адно аднаму новыя прафесіі.

– Намміністра сельскай гаспадаркі па пагалоўю чорных махаонаў.

– Прадстаўнік леапардавых інтарэсаў у ААН.

– Пажыццёвы старшыня вялікай лігі суфражыстак-антыфізікаў.

– Сіні барада ў касмічным маштабе. Вялікі пажырацель жанчын.

Севярын зарагатаў:

– Хіба гэта прафесія? Гэта лаянка.

– Ну і атрымай.

Ён ішоў і любаваўся ёю. Невядома па якіх прыкметах знаходзіць нейкія травы, схіляецца і асцярожна выкопвае з коранем. Шукае. Працуе.

...Схіляецца, напружваюцца моцныя, стройныя ногі, выгінаецца, як лук, тонкая паясніца, падаюць валасы, і яна падбірае іх тыльным бокам кісці, адвечным і ўсё ж толькі сваім рухам. Вечна, вечна глядзець...

I ён глядзеў. Глядзеў так, што яна раз-пораз падымала на яго пастражэлыя вочы. Сінія, яны ў такія імгненні цямнелі.

"Стаіш, – думала яна. – I немагчыма пайсці ад цябе з тваёй чыстай цэльнасцю і сілай. Хіба ўцячы? Не хочацца. Немагчыма. Нельга абразіць цябе за гэтую тваю наіўнасць, дзякуючы якой ты нічога, нічога не зразумеў. I зараз не разумееш, не прадчуваеш. Нельга так адразу, не аддаўшы ўсяго. Божа мой, увесь залаты ад гэтага сонца, увесь раскрыты насустрач яму і мне. Як хутка ты акрыяў! I я зраблю так, каб ты назаўсёды застаўся такі, любы мой, добры, харошы".

Яны падымаліся да нагор'яў. Уначы тут, відаць, было халадней, і таму траплялася болей вінна-чырвонай, іржавай, палымянай, лілаватай і пяшчотна-залатой лістоты. Але цяпер гарачыня і задуха панавалі над светам, і павявала з нетраў нейкім праным, дзівосным, нетутэйшым водарам.

– Ліяны пахнуць, – сказала яна. – Джунглі.

Яны ішлі да гэтых джунгляў праз паляны, на якіх сярод белага дня зіхацеў месячны бляск, блакітны, срэбны, таемны. Гэта варушыліся серабрыстыя султаны міскантуса чырванеючага. Без краю дрыжала на палях месячнае мора.

...У раптоўным, амаль вячэрнім цяні ад сопак насунуліся джунглі.

I гэта сапраўды былі джунглі, а ніяк не тайга.

Саракаметровыя калоны дрэў, змрок і буралом, рэдкія плямы святла, буяны, дзікі падлесак. Чорныя, сабраныя ў шары, плады элеутэракока, медная лістота вінаграду, шызаватыя, нібы запацелыя, гроны яго.

Вежы дрэў. I на іх вісяць, аплятаюць, душаць, шалушацца, як маладая сасновая галіна, тоўстыя, са сцягно дарослага чалавека, удавы ліян.

Усё заблытана імі, усё перавіта. Змеі, змеі, бясконцыя дравесныя змеі. Падымаюцца да вяршынь, перапаўзаюць на суседнія, звешваюцца. I ліянная лістота драбніцца толькі ў самых верхавінах лясных волатаў.

Перахопліваюць святло, сціскаюць, уюцца, плятуць. Часам забіваюць. Унь стаіць сухі аксаміт. А там сухі кедр. Цягнецца, цягнецца да сонца актынідыя з мядова-салодкімі пладамі. Цягніся, ліяна, ніхто не будзе ссякаць цябе, каб адабраць плады, калі ўпадзеш на зямлю, і кінуць, абабраўшы.

Папарацейкі-эпіфіты раслі ў трэшчынах кары, сакавіта зелянелі ў плямах святла. Пунсавелі на ліянах лімонніку гроны ягад.

На ствалах зваленых гіганцкіх кедраў раслі падушкі нейкіх дзіўных грыбоў. Пяшчотнейшыя, белыя і слаба-ружовыя, галіністыя, як каралы, і такія самыя ювелірныя на выгляд.

– Зрэж іх, – сказала жанчына.

– Нельга.

– Можна. Хутка халады.

– А нашто?

– Будзе вячэра, як у імператара. Гэта рагацікі, або кітайская лапша. Дзеля іх загубілі больш кедраў, чым на пабудову гарадоў. У Кітаі яны каштавалі ледзь не на вагу золата. I вось з-за мяжы прыходзілі кітайскія арцелі, валілі самыя тоўстыя дрэвы – чым старэй, чым таўсцей, тым лепей, даўжэй гнісці будзе, больш гадоў будзе існаваць плантацыя – і, як драўніна закісала, падсаджвалі на яе грыбніцу вось гэтых грыбоў, а яшчэ ільмавікоў і мядзведжага вуха. Пасля, праз год, прыходзілі і збіралі.

Будрыс асцярожна збіраў грыбы. Прахалодныя, з дзівосным пахам грыбной сырасці, як у баравікоў. Гражына разграбала кіем траву, шукаючы нешта.

– Слухай, – ціха сказаў ён. – Знаеш, што я ўспомню, як мы будзем старыя? Праз тысячу год.

– Ну?

– Вось гэта. Цябе ў гэтых джунглях. Змеі ліянаў. Вінаград. Каралы рагацікаў.

– Я ведаю. Я таксама.

...Рэчка сплывала са скалы ў глыбокую вадабойную чашу, свежым струмком падала на іхнія галовы, зіхацела вясёлкавымі кроплямі на гарачых ад сонца плячах. Яны ляжалі, успёршыся грудзьмі на край чашы, і цягнулі рукі, стараючыся спаймаць за вушы сабаку, які ўладкаваўся прыступкай ніжэй, таксама ў чашы, ляжаў раскошна, адзін. Амур ляніва агрызаўся. Яму таксама было добра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чазенія»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чазенія» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Чазенія»

Обсуждение, отзывы о книге «Чазенія» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x