Уладзімір Караткевіч - Чазенія

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Чазенія» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чазенія: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чазенія»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чазенія — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чазенія», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чорт, абрыдла яму гэтае "апрашчэнне", "прымітыўнае і здаровае жыццё", "здаровая, першабытная простасць нораваў". Добрая простасць! Нідзе ён і думаць не мог убачыць гэткую складанасць. Гары яно ўсё ясным гарам.

...Вось ён прыходзіць у будынак сінхрафазатрона... Кальцо з двух велічэзных самкнутых магнітаў... Святло пультаў... Людзі ў белым. Звыклая, разумная работа. Сходкамі, як віядукам, можна прайсці над металічным гмахам і... спусціцца ўнутр... кальца.

Рык леапарда?.. Ды не, проста зараўла сірэна. Папярэджвае, што вось пачнуцца доследы. Правільна, якраз дзве гадзіны.

Заміргалі лямпы. Бог ты мой, хіба ён глухі, што патрэбен і сігнал святлом?!

Але ж бываюць і глухія. Усё прадумана.

Ён не рухаецца з месца, нібы ўсё гэта яго не датычыцца. Голас з дынаміка:

– Грамадзяне, просім пакінуць будынак... просім пакінуць будынак. Пачынаецца змена... пачынаецца змена.

Зноў сірэна. Зноў папярэджанне з дынамікаў. Ідуць людзі ў белым, аглядаючы памяшканне, ці не застаўся хто выпадкова. Забаўна, што яны не бачаць яго. Праходзяць паўз яго. Мінаюць.

Але вось яны абышлі ўсё. Нікога не знайшлі ў велічэзным, велічынёю са шматпавярховы дом, кальцы.

Падымаюцца па сходках. Яго так і не заўважылі. Цяпер трэба асцярожна пайсці за імі. Вось здзівяцца...

Ён хоча ісці і не можа скрануцца з месца... Ногі нібы адабрала. Ногі нібы прыкіпелі да падлогі.

А людзі ўжо ўзняліся па сходках, ідуць, вось-вось пачнуць спускацца на другі бок.

Толькі тут Севярын зразумеў, што зараз адбудзецца. Успомніў і жахнуўся. Такога ніколі не было, каб нехта застаўся ў сінхрафазатроне, такога не магло быць, але такое ўсё ж адбылося з ім.

Неймаверным намаганнем волі ён адарваў ногі ад зямлі і скачкамі кінуўся да сходкаў. Толькі б хутчэй, хутчэй!.. Узляцеў на мосцік, прабег па ім, загрукатаў уніз. I... запнуўся, бо проста перад ім цяжка зачыніліся масіўныя дзверы, адрэзаўшы ад святла, ад людзей, ад забытай недзе далёка танюткай сінявокай жанчыны... адрэзаўшы ад жыцця.

Крычаць было дарэмна. Яго не маглі пачуць. Ён ведаў: за гэтымі першымі дзвярыма з грукатам зачыняюцца іншыя, трывожна міргаюць над імі барвяныя табло.

Не падыходзьце! Небяспека! За дзвярыма смерць!

...Чырвонае святло выбухнула недзе ў адной кропцы, пачало снапамі выстрэльваць у яго бок. I апошнім пробліскам думкі ён убачыў дзівосную праяву...

...Недзе над празрыстай ручаінай, у невядомым краі, у моры сонечнага святла хісталася, любоўна шапацела перыстая чазенія, шчасце, каханне, забытае дзеля смерці, у далёкім зялёным раі, між цёплых гор.

...I выбухнуў барвяны, крывавы змрок. I ў гэтым полымі ляцелі проста на яго незлічоныя чароды безгаловых ізюбраў.

...I тады ўрэшце прарэзаўся, вызвалена вырваўся на волю крык. Крык пагібелі і крык нараджэння, нямы, нібыта гінула сама зямля.

...Ноч. Чарнільны змрок хаткі. За акном – цьмяная пляма дагараючага вогнішча.

– Што ты? Што ты? Што з табой?!

Яшчэ без усведамлення явы, з крыкам, што згасаў у глотцы і заміраў на вуснах, яшчэ ўвесь на шляху акрываўленых безгаловых праяў, ён адчуў далоні на сваіх плячах і шаўкавісты дотык валасоў да шчакі.

– Сінхра... – непрытомна душыўся ён, – замкнулі... Беглі безгаловыя ізюбры...

– Што ты... ціха... ну, ціха, – усеўладным шэптам казала яна. – Я ведаю...

Тонкія далоні слізганулі пад ягоныя плечы, пачалі пагойдваць.

– Табе было страшэнна цяжка? Ну кінь, кінь. Не звяртай увагі. Я памылілася. Я – дурніца. Усё зусім, зусім не так.

Кашмар урэшце пачаў адыходзіць. Знікалі апошнія яго цені. I тады мужчына зразумеў, дзе ён і што з ім. Працягнуў у цемру рукі, абхапіў далонямі яе плечы, мякка прыцягнуў да сябе. Дрыжыкі прабеглі па яго целе.

– Хлопчык мой, бедны мой "уладар"...

Прыціснуўшы галаву жанчыны да сваіх грудзей, ён гладзіў яе цёплыя валасы і плечы.

– Як ты магла?.. Няўжо не бачыла?.. Усё гэта было іначай, зусім іначай. I я кахаю цябе.

– Я ведаю... Ведаю. Ты даруй. Як у цябе сэрца стукае. Хлопчык мой. Любы мой.

Цалавала яго. I ён таксама, амаль у непрытомнасці, лавіў вуснамі яе вусны, вочы і бровы. Ніколі ў жыцці не было пачуцця такой еднасці, такой блізкасці і такога шчасця. I ён ведаў: ніколі не будзе.

Цвёрдасць грудзей, пяшчота цела, гарачыня вуснаў у змроку. Сэрца адрывалася і падала-падала некуды ў захапленні, у лікуючай радасці чакання.

Уся тут, побач, і давеку, яна была, як тое, чаго ніколі не чакаў на зямлі і што спраўдзілася на ёй. Вакол была ноч, але тут была Яна. Злачынствам было хоць калі-небудзь выпусціць яе са злітых абдымкаў. Менавіта таму, што вакол была ноч.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чазенія»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чазенія» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Чазенія»

Обсуждение, отзывы о книге «Чазенія» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x