Иван Шамякин - Крыніцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Шамякин - Крыніцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крыніцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крыніцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Напісаны ў 1953–1956 гг. раман народнага пісьменніка Івана Шамякіна "Крыніцы" расказвае пра вялікія зрухі, якія адбыліся ў вёсцы. У цэнтры рамана — калгаснікі, вясковая інтэлітенцыя.

Крыніцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крыніцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Арэшкін раз-пораз папраўляў каўнерык сваёй вышыванай кашулі, які вылазіў з-пад пінжачка, i чамусьці прыгладжваў далоншо левую нагрудную кішэню. Збоку здавалася, што чалавек пяшчотна гладзіць сваё сэрца, як бы лашчыць яго: якое ты ў мяне добрае!

Выйшлі з бярэзніку i ўбачылі вялікую вёску. Пасярод, на прыгорку, стаяў аднапавярховы драўляны будынак з бляшаным дахам, які пасля дажджу зіхацеў на сонцы.

— Школа, — кіўнуў Арэшкін.

Вуліцы вёскі ад школы ішлі ў трох кірунках, але самая доўгая з ix выцягвалася з захаду на ўсход. Гэтую вуліцу недалёка ад школы ў лагчыне пераразала града альховых кустоў — там працякаў ручай. У сярэдзіне вёскі хат амаль не было відаць за дрэвамі садоў.

На захадзе за вёскай віднеўся стары парадзелы парк, сухаверхія ясакары якога Лемяшэвіч бачыў з шашы: на ix паказваў шафёр як на арыенцір.

Адразу за вёскай стаяла сцяна ліставога лесу, i нават адгэтуль, на адлегласці добрых трох кіламетраў, можна было разгледзець высокія, з густымі кронамі, дубы.

— Месца прыгожае, — заўважыў Лемяшэвіч, прыпыняючыся, каб узяць чамадан у другую руку, бо быў ён усё-такі даволі цяжкі.

— Месца? Але… Там, каля лесу, рэчка… добрая рэчка… Празрыстая, рыбка водзіцца. Можна пакупацца, можна з вудай пасядзець. А праз самую вёску ручаі цякуць. Усюды вада, хоць адбаўляй. А? Ручай, што каля школы, — проста Крыніцай называюць, а каля МТС, — Арэшкін паказаў рукой на парк, — то — Светлая Крыніца, відаць, святой некалі была. Адгэтуль i назва — Крыніцы. Што? Вядома, гэта не тая веска, дзе працаваў Лабановіч. Аднак усё адно яшчэ глуш… Глуш… Акрамя працы, іншага здавальнення няма.

Лемяшэвіча раздражняла недарэчная прывычка завуча перапытваць «а? што?». Ён перавёў размову на школу — як зроблены рамонт, пра настаўніцкі калектыў. Арэшкін ажывіўся, яшчэ больш стаў мнагаслоўны i нават менш пачаў «акаць».

— Школа? Не буду хваліцца, Міхась Кірылавіч. — Лемяшэвіч здзівіўся, што завуч ведае яго імя i імя па бацьку. — Самі пабачыце, уласнымі вачамі. Але скажу: усё лета ў мяне быў адзін клопат — рамонт. У адпачынак не пайшоў, пуцёўку на курорт давалі — а падлячыцца трэба! — адмовіўся. А?

«Гэта называецца «не буду хваліцца», — падумаў Лемяшэвіч, хаваючы усмешку.

— Калектыў? Нічога. Звычайны. Я як завуч не магу скардзіцца. Ёсць моладзь, нявопытныя… Ёсць вопытныя…

Насустрач ім ішла «Пабеда», i яны саступілі з дарогі ў розныя бакі; на нейкі момант машына раздзяліла ix i перапыніла размову. Лемяшэвіч убачыў у машыне за рулём сакратара райкома, з якім пазнаёміўся раніцой.

— Сакратар райкома — Бародка, — паведаміў Арэшкін, калі яны зноў сышліся на дарозе, i дадаў: — Сіла, я вам скажу, — i, аглянуўшыся на машыну, прадаўжаў расказваць пра калектыў. — Тут у нас ёсць нехта Шаблюк, старэйшы настаўнік… Безумоўна, заслужаны чалавек… Нешта каля паўстагоддзя працаваў на ніве народнай асветы. Але, ведаеце, паглядзіш гэтак з пазіцый чалавека, выхаванага савецкай уладай, і…— Арэшкін дмокнуў i развёў рукамі. — Каля сарака год Шаблюк працаваў у Крыніцах. Ну, вядома, перакуміўся з усімі, дом сабе збудаваў — другога такога няма ў сельсавеце, сад, пчол вулляў дваццаць… — Лемяшэвіч не адразу зразумеў, што размова ідзе пра таго Данілу Платонавіча, пра якога гаварылі Жураўскія i якому перадавалі прывітанні іншыя людзі.

— Адгэтуль i псіхалогія… Пачалася вайна, немцы прыйшлі, усенароднае гора — яму эвакуіравацца прапанавалі… Адмовіўся. Застаўся ў вёсцы… А? Чаму застаўся? Гаспадарачку пашкадаваў… I жыў усе два з палавінай гады спакойна, i немцы не чапалі яго. Чаму, паўстае пытанне, не чапалі, калі ён быў савецкі настаўнік, няхай сабе i беспартийны? Што? Кажуць, з партызанамі быў связаны. Але хто быў — таго ведаюць… Пра тых пішуць.

Лемяшэвіч усё больш насцярожваўся. Заўсёды мімаволі з'яўляецца антыпатыя да чалавека, які пачынае завочна ганіць іншых. Пра Шаблюка Лемяшэвічу гаварылі людзі больш паважаныя i дастойныя ці зусім староннія, якім не было ніякай патрэбы крывіць душой, гаварылі цёпла i сардэчна.

Арэшкін як бы схамянуўся:

— Вы не падумайце, што я асабіста нешта маю да Шаблюка. A? Барані Божа! Я вельмі паважаю яго, я друг яго, але я — для аб'ектыўнасці, каб вы былі ў курсе. Стары ўжо на пенсіі, а жыць спакойна не можа. Любая скарга на мясцовыя ўлады абавязкова адрэдагавана i перапісана ім. І ў школе хоча ўмешвацца. А? Не можа зразумець, што адстаў ён, што практыка яго пярэчыць сучаснай педагагічнай навуцы…

«Практыка чалавека, які паўстагоддзя вучыў дзяцей, пярэчыць педагагічнай навуцы? Дзіўнае разумение навукі!» — падумаў Лемяшэвіч i ўголас спытаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крыніцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крыніцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Иван Шамякин - Торговка и поэт
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Атланты и кариатиды
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Зенит
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Снежные зимы
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Криницы
Иван Шамякин
Иван Шамякин - В добрый час
Иван Шамякин
libcat.ru: книга без обложки
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Петроград-Брест
Иван Шамякин
libcat.ru: книга без обложки
Иван Шамякин
Отзывы о книге «Крыніцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Крыніцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x