Иван Шамякин - Крыніцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Шамякин - Крыніцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крыніцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крыніцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Напісаны ў 1953–1956 гг. раман народнага пісьменніка Івана Шамякіна "Крыніцы" расказвае пра вялікія зрухі, якія адбыліся ў вёсцы. У цэнтры рамана — калгаснікі, вясковая інтэлітенцыя.

Крыніцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крыніцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Іван Шамякін

Крыніцы

Чыстыя воды крыніц

Яшчэ колькі хвілін — i вы адкрыеце першую старонку рамана Івана Шамякіна «Крыніцы». Магчыма, некаторыя з вас чыталі ўжо гэты твор слыннага пісьменніка раней… Магчыма, нехта з вас чуў пра яго ад бацькоў, аднак, як бы там ні было, адна рэч — збольшага ведаць змест кнігі i зусім іншая — самому ўваходзіць у неабсяжны свет герояў, многія з якіх неўзабаве стануць табе блізкімі i дарагімі, выклікаюць жаданне далучыцца да іхніх клопатаў i спраў, спадзяванняў i надзей. Іншыя ж прымусяць каторы раз задумацца над тым, як шмат яшчэ ў жыцці дробязнага, выпадковага, як часта правяць баль беспрынцыповасць, абыякавасць, наколькі людзі няздатныя разумець, што ix благія ўчынкі могуць аказаць уплыў i на лёсы тых, хто знаходзіцца поруч.

А гэтае ўваходжанне адбываецца хутка i легка, калі аўтар знахо-дзіць адпаведны падыход, Каго-каго, a Івана Шамякіна вучыць падоб-ным сакрэтам няма неабходнасці. Умее ён заінтрыгаваць чытача, па-сапраўднаму зацікавіць, Адным словам — майстра пабудовы сюжэта, творца, схільны да дзеяння дынамічнага, прыхільнік вострых сюжэт-ных калізій.

Раман «Крыніцы» — тут не выключэнне: «У поўдзень над вёскай прашумела навальніца. Хмара праляцела за некалькі хвілін, шугануўшы касым ліўнем. Але маланка нарабіла бяды. На сядзібе МТС раскалола стары дуб, якому, як людзі казалі, было не менш за дзвесце гадоў, i кантузіла механіка Сяргея Касцянка. Вестка гэтая, як звычайна, пераболыланая, умомант абляцела вёску.

— Забіла Касцянка!

— Сяргея Касцянка забіла!

З ycіx бакоў, не зважаючы на дождж, людзі беглі на МТС. Але Сяргея ўжо завезлі на ўрачэбны пункт, Даведаўшыся, што ён жывы, людзі супакоіліся i, прамоклыя, вярталіся назад у вёску».

Здавалася б, цяпер усё абышлося як нельга лепш. І чалавек жывы застаўся, i навальніца, як кажуць, была да месца: «…дождж, вядома, прынясе больш карысці, чым шкоды: пасля амаль месячнай спякоты пачала жоўкнуць бульба, вянуць гародніна. Цяпер была надзея, што ўсё гэта ажыве i дасць добры ўраджай». Але тым не менш не пакідае адчуванне, што пісьменнік нездарма раман пачаў акурат з гэтага эпізода.

Уважліва прачытаем далей. Яшчэ абзац, другі… Здаецца, якраз тая мясціна, што i дае адказ на пытапне, чаму для І. Шамякіна важным было засяродзіць увагу менавіта на такім выпадку: «Выглянула сонца, радасна пырснула праменнямі, але дождж яшчэ ішоў, сляпы, дробны. Сонца заиграла на мокрых лісцях дуба. А над ракой i сінім лесам, дзе стаяла хмара i ад яе цягнуліся да зямлі блакітныя ніткі касога дажджу, вялізнай размаляванай дугой уставала вясёлка. Там усё яшчэ грымеў гром, але ўжо ціха i буркліва, быццам быў нечым нездаволены i пагражаў, што ён яшчэ вернецца i тады няхай не чакаюць ад яго літасці».

І.Шамякін, выкарыстоўваючы свайго роду алегорыю (маўляў, не толькі ў прыродзе, але i ў ш. тодзённым жыцці адбываецца прыкладна так: часам дабро, справядлівасць нечакана перамагаюць, хоць, здавалася б, на лепшы зыход ужо ніякага спадзявання i не заставалася), як бы нагадвае, што ў лёсе герояў твора, не сказаць, каб у далейшым усё праходзіла бясхмарна, значыць, наперадзе ix чакаюць немалыя выпрабаванні. Няпростыя працэсы мусяць праходзіць i ў грамадскім жыцці. Аднак, каб вы лепш спасцігнулі ix сутнасць, неабходна вярнуцца на больш чым сорак гадоў назад.

Раман «Крыніцы» Іванам Шамякіным быў пачаты ў 1953 годзе, завершаны — у 1956-м… A 1953-ці, як вядома, год смерці Сталіна. Тагачаснае савецкае грамадства ці не ўпершыню за ўвесь час, пачынаючы яшчэ з 'трыццатых гадоў, магло хоць у нечым уздыхнуць спакойна i свабодна. Безумоўна, ні пра якія дэмакратычныя змены i пераўтварэнні i гаворкі не магло ісці. Таталітарная сістэма заставалася па-ранейшаму таталітарнай. І ўсё ж у жыцці колішняга Савецкага Саюза «пацяплела». Пачалася весціся барацьба з кансерватызмам у кіраўніцтве, развівалася крытыкга, куды больш аб'ектыўней ацэньваліся дасягненні ў народнай гаспадарцы, былі вызвалены з лагераў i турмаў многія з тых, каго яшчэ зусім нядаўна інакш як «ворагамі народа» i не называлі.

Праўда, да прынцыповай ацэнкі дзейнасці Сталіна i яго акружэння справа пакуль не дайшла, хоць паняцце "культ асобы" паступова ўваходзіла ва ўжытак. А вось пэўная дэмакратызацыя ў жыцці грамадства пачалася толькі пасля 1956 года, калі адбыўся XX з'езд Камуністычнай партыі. Ён i прынёс з сабой так званую «хрушчоўскую адлігу».

Іван Шамякін, як таленавіты мастак слова, у многім сутнасць гэтых змен здолеў прадугадаць у «Крыніцах». У «Аўтабіяграфіі», першы варыянт якой датаваны 1954–1962 гадамі, ён меў права сказаць: «За тры гады да XX з'езда партыі я пачаў пісаць раман аб тым, як культ калечыў душы нізавых кіраўнікоў, па сваіх чалавечых якасцях нядрэнных людзей».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крыніцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крыніцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Иван Шамякин - Торговка и поэт
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Атланты и кариатиды
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Зенит
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Снежные зимы
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Криницы
Иван Шамякин
Иван Шамякин - В добрый час
Иван Шамякин
libcat.ru: книга без обложки
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Петроград-Брест
Иван Шамякин
libcat.ru: книга без обложки
Иван Шамякин
Отзывы о книге «Крыніцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Крыніцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x