• Пожаловаться

Иван Шамякин: Крыніцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Шамякин: Крыніцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1996, ISBN: 985-02-0331-5, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Советская классическая проза / roman / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Иван Шамякин Крыніцы

Крыніцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крыніцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Напісаны ў 1953–1956 гг. раман народнага пісьменніка Івана Шамякіна "Крыніцы" расказвае пра вялікія зрухі, якія адбыліся ў вёсцы. У цэнтры рамана — калгаснікі, вясковая інтэлітенцыя.

Иван Шамякин: другие книги автора


Кто написал Крыніцы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Крыніцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крыніцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але Бародка даўно прывык адчуваць сябе адзіным гаспадаром раёна (пра такіх сёння кажуць «чырвоны памешчык»), Яго слова — закон. Яго меркаванне — адзіна правільнае. Яго рашэнне — загад да дзеяння i выканання.

Праўда, у нечым з'яўляючыся псіхолагам, Арцём Захаравіч можа дазволіць сабе i такое: «Давайце, таварышы, параімся». Таму i дазваляе, бо ўпэўнены — ніхто не асмеліцца яго асабліва пакры-тыкаваць. Наконт гэтага, між іншым, прама ў вочы Бародку сказаў старшыня райвыканкома Валатовіч: «Ты бязлітасна i часта бестактоўна крытыкуеш усіх i кожнага, але ніхто не адважыцца крытыкаваць цябе…»

Ды, як. кажуць, быў ужо i час не той, i людзі не тыя. Пісьменнік вельмі глыбока пранікае ў сэнс змен, што адбыліся ў жыцці грамадства ў пачатку 50-х гадоў. І тым самым выкрывае не толькі Бародку, a i саму «бародкаўшчыну» як сацыяльную з'яву. I ніколькі не ідзе насуперак жыццёвай праўдзе, калі паказвае, што на чарговай партыйнай канферэнцыі камуністы ўжо не маглі прагаласаваць, каб Бародка працягваў заставацца першым сакратаром райкома партыі. Але i тут аўтар не прыхільнік лёгкага развенчвання Арцёма Захаравіча. Супраць яго кандыдатуры было пададзена семдзесят восем галасоў. Гэта — большасць, але i не такая вялікая, калі прыняць над увагу, што за Бародку галасавалі шэсцьдзесят чатыры чалавекі. Значыць, было шмат тых, каму яго метады кіраўніцтва падабаліся. Яны спадзяваліся на Бародку як на таго, хто дазволіць i самім ім заставацца на сваіх месцах паўнапраўнымі гаспадарамі становішча. Яны жылі ў сваім часе, i ніяк ім не хацелася перамен.

Што да Бародкі, дык пасля галасавання Арцём Захаравіч нарэшце адчуў: яго час прайшоў. Вельмі псіхалагічна дакладна перадае Іван Шамякін гэты момант. Калі паведамілі вынікі, Бародка, «неяк па-старэчы ссутуліўшыся, пайшоў за сцэну.

Малашэнка паклікаў:

— Арцём Захаравіч!

Бародка не аглянуўся».

«Гэты вобраз — найбольшая мастацкая ўдача» — так пісаў у свой час пра раман Алесь Адамовіч. Дарэчы, «Крыніцы» выклікалі шырокае абмеркаванне на старонках газеты «Літаратура i мастацтва». А пачатак гаворкі паклаў сваім артыкулам «Крыніцы б'юць з глыбінь» менавіта A. Адамовіч. Выступілі таксама Якаў Герцовіч, Дзмітрый Палітыка, Алесь Кучар, Уладзімір Жыжэнка… Не абышлося i без заўваг аўтару. Праўда, яны рабіліся, як кажуць, заднім ходам. Як не прыслухацца да меркавання наконт гэтага В. Каваленкі, які ўважліва разгледзеў раман «Крыніцы» параўнальна нядаўна, зірнуўшы на яго ўжо i як на частку гісторыі беларускай літаратуры: «Не зусім справядлівы папрок i за ілюстрацыйнасць. Крытыкі нібы забывался, — гэта было заўважана ў свой час Я. Казекам, — што ацэньвалі яны ра. ман пасля XX з'езда партыі, калі ў грамадскім жыцці прасвятліліся шмат якія праблемы, пастаўленыя ў творы, а раман жа быў задуманы i пісаўся пераважна да XX з'езда. Для таго часу нават пастаноўка важнай праблемы мела немалое значэнне i была бясспрэчнай заслугай пісьменніка».

Аднак гэта не значыць, што Іван Шамякін абмежаваўся наказам толькі грамадскіх, працоўных узаемаадносін людзей. У рамане не абыдзена ўвагай i асабістае жыццё персанажаў. На высокія пачуцці здатны, як правіла, тыя, хто хоча адчуваць сябе ва ўсім шчаслівым. Хоць гэта таксама не заўсёды даецца лёгка. Шукаючы сапраўднае шчасце, чалавек таксама многае пераасэнсоўвае. Падобнае адбываец-ца з вясковай доктаркай Наталляй Пятроўнай. Ёй падабаўся Сяргей Касцянок, але вось з'явіўся Лемяшэвіч… І ўвогуле, героям І. Шамякіна нішто чалавечае не чужое, a імкненне да шчасця ўспрымаецца як душэўная патрэба, І ў гэтым сэнсе аптымістычна гучыць апошйі абзац рамана.

У самых маладых герояў, Алёшы i Раі, як кажуць, усё яшчэ наперадзе.

«— Ты шчаслівы, Алёша, — сказала Рая, маючы, відаць, на ўвазе толькі тое, што ён лягчэй, чым яна i ўсе ix сябры, паступіць вучыцца. Але Алёша падумаў шырэй — што цяпер ён сапраўды можа лічыць сябе шчаслівым, хоць ніколі раней не задумваўся над тым, што такое шчасце — тое шчасце, да якога так імкнуцца людзі. Імкнуцца гэтак жа няспынна, як няспынна струменяць свае чыстыя воды вечна жывыя крыніцы».

Дарэчы, па раману «Крыніцы» быў зняты аднайменны мастацкі фільм, i ў ім вельмі хораша i да месца гучыць песня пра гэтыя самыя крыніцы — чыстыя i незамутнёныя. Пра крыніцы, што бруяць ля Крыніц,

Калі раман «Крыніцы» стане для вас першымі подступамі да творчасці народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, дык ведайце, што пісьменнік адзін з самых прызнаных майстроў нацыянальнай прозы. З поспехам ён выступае ў самых розных жанрах — апавяданні, аповесці, п'есе, публіцыстыцы.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крыніцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крыніцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Іван Шамякін: Пошукі прытулку
Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Ахвяры
Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Драма
Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Петраград — Брэст
Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Генрых Далідовіч: Свой дом
Свой дом
Генрых Далідовіч
Леанід Дайнека: Людзі і маланкі
Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Отзывы о книге «Крыніцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Крыніцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.