Иван Шамякин - Крыніцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Шамякин - Крыніцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крыніцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крыніцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Напісаны ў 1953–1956 гг. раман народнага пісьменніка Івана Шамякіна "Крыніцы" расказвае пра вялікія зрухі, якія адбыліся ў вёсцы. У цэнтры рамана — калгаснікі, вясковая інтэлітенцыя.

Крыніцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крыніцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Навіна — што ён у дарозе. Мне пазванілі з райана, што выехаў з райцэнтра.

— І вы ідзеце сустрэць?

— Я? Мне, дарагі Даніла Платонавіч, неўласціва пачуццё, якое называюць падха-лі-і-маж. — Ён засмяяўся, здаволены сваім жартам. — Я гуляю… пасля навальніцы… Азон… Раса…

— Ну, гуляйце, гуляйце. — І Даніла Платонавіч хутка рушыў далей. Раіса, дагнаўшы яго, пачула, як стары бурчаў:

— Азон… Раса…

Прытомнасць да Сяргея вярнулася яшчэ там, на сядзібе МТС, калі яму пачалі рабіць штучнае дыханне. Ён не адразу зразумеў, што з ім здарылася. У памяці захавалася, як ён саскочыў з машыны i пад праліўным дажджом бег да канторы, а далей — адзін агонь, гэткі ж, як некалі пад Берлінам, калі яго раніла i кантузіла разрывам цяжкага снарада. Толькі ўбачыўшы над сабой заклапочаны, спалоханы твар старой фельчарыцы Анны Ісакаўны, ён здагадаўся, што з ім нешта здарылася. Калі яго прыўзнялі, каб некуды несці, Сяргей запярэчыў, але ён не чуў, што гаварылі людзі, толькі бачыў, як варушыліся ix вусны, не чуў шуму дажджу i не пачуў свайго ўласнага голасу — ці здолеў ён сказаць што? Гэта ўстрывожыла яго, i ён, як сапраўды хворы, аддаў сябе на волю людзей. Яго завезлі на ўрачэбны пункт на машыне i паклалі на канапе ў маленькім белым пакойчыку. Крыху павесялелая Анна Ісакаўна зрабіла ўкол, дала панюхаць нашаіыр. Пасля гэтага ён адчуў боль у галаве.

Нарэшце ўсе выйшлі, i ён застаўся адзін. Яму хацелася падняцца, пайсці за людзьмі i неадкладна паехаць у калгас з запасной часткай для камбайна — дзеля гэтага ён прыязджаў у майстэрню. Але ў галаве страшэнна шумела, i ён баяўся падымацца, каб часам не страціць раўнавагу.

А можа, гэта дождж шуміць? Не, дажджу няма. Весела блішчыць раса на лісцях густога бэзу, адна галінка якога цягнецца ў хату, i кроплі падаюць на падаконнік, на маленькі столік, на якім стаяць розныя шкляначкі i бутэлечкі.

«Яе гаспадарка, — падумаў ён з пяшчотай, i тут жа яго апанаваў страх: — А раптам слых не вернедца? Тады ён ніколі больш не пачуе яе голасу. Ды што голас! Тады канец усім надзеям i радасці ў жыцці… Глухі, інвалід…»

Сяргей заплюшчыў вочы: заснуць бы, каб прачнуцца здаровым. Ён паляжаў так колькі хвілін, i раптам у вушах стала горача, быццам вылілася вада, як гэта бывае пасля нырання. І адразу ён пачуў далёкі голас, адразу пазнаў яго. Ён уздрыгнуў: ці не трызненне гэта? Здаралася i раней часам, што ён вось гэтак чуў яе голас, іншы раз у сне, а то i наяве, калі адзін ішоў па полі ці ляжаў дзе-небудзь на ўзлеску, глядзеў у неба i думаў — думаў пра яе i пра сябе.

Голас набліжаўся, мацнеў. І Сяргей зразумеў з вялікай радасцю, што гэта не голас набліжаецца, а да яго вяртаецца слых, сама ж Наталля Пятроўна побач, у суседнім пакоі, за прыадчыненымі дзвярамі.

— Ох, дайце мне вады, Анна Ісакаўна. Сэрда, здаецца, выскачыць. Я так бегла!

— А навошта было бегчы! Я ўсё зрабіла.

Сяргей падхапіўся, забыўшыся на боль у рудэ i галаве, хутка паправіў сваё адзенне, зашпіліў гузікі. І, нядужаму, яму хацелася перад ёй быць у найлепшым выглядзе. Але нехта ўправіўся разуць яго i не пакінуў чаравікаў, а ён з раніцы хадзіў па полі, па сухой раллі, i ногі ў яго былі запыленыя, брудныя. Сяргею стала сорамна, ён не ведаў, куды падзець ногі. Калі ён заглядваў пад каналу, шукаючы чаравікі, у пакой увайшла Наталля Пятроўна. Ён выпрастаўся, пачырванеў.

— Куды гэта вы? — адначасова здзіўлена i пагрозліва спытала яна i рашуча загадала: — Лажы-цеся! Лажы-цеся! — і, паклаўшы яму рукі на плечы, амйль сілком прымусіла легчы на каналу. Ёй расказалі, у якім ён стане, i Наталля Пятроўна, узрадаваная, убачыўшы яго на нагах, знарок шэптам спытала:

— Як вушы?

— Чую. Толькі вы на парог — i я адразу пачуў.— Ён, відаць, сам верыў у такі дуд.

Анна Ісакаўна, якая ўвайшла следам за ўрачом, моўчкі выйшла i нячутна зачыніла за сабой дзверы.

— Напалохалі вы мяне, — па-жаночаму шчыра прызналася ўрач з ласкавай усмешкай, правяраючы яго пульс. Позірк яе быў скіраваны на ручны гадзіннік. А Сяргей у гэтую хвіліну глядзеў на яе, i яна здалася яму яшчэ больш прыгожай i любай, чым звычайна.

— Я на тым канцы была, у Атроха, калі пачула ад хлапчукоў…— Яна не сказала, як бегла да ўрачэбнага пункта, але Сяргей помніў яе словы: «Як я бегла!» — там, за дзвярамі, i зараз бачыў, як гарэлі яе шчокі, вочы, як пад белым халатам уздымаліся i апускаліся грудзі, а цераз руку, як цераз праваднік, яму перадаваліся частыя i гулкія ўдары яе сэрца. Відаць, у дарозе ў яе рассыпаліся валасы i зараз былі паспешліва павязаны марлевай касынкай. Мокрыя русыя пасмы выбіваліся з-пад касынкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крыніцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крыніцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Иван Шамякин - Торговка и поэт
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Атланты и кариатиды
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Зенит
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Снежные зимы
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Криницы
Иван Шамякин
Иван Шамякин - В добрый час
Иван Шамякин
libcat.ru: книга без обложки
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Петроград-Брест
Иван Шамякин
libcat.ru: книга без обложки
Иван Шамякин
Отзывы о книге «Крыніцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Крыніцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x