Иван Шамякин - Крыніцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Шамякин - Крыніцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крыніцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крыніцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Напісаны ў 1953–1956 гг. раман народнага пісьменніка Івана Шамякіна "Крыніцы" расказвае пра вялікія зрухі, якія адбыліся ў вёсцы. У цэнтры рамана — калгаснікі, вясковая інтэлітенцыя.

Крыніцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крыніцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Алёша звярнуў увагу, як часта ўзнімаюцца пад сукенкай яе грудзі i якія расчырванелыя шчокі, быццам яна толькі што бегла. Ён стрымана адказаў на яе прывітанне. Яна пайшла побач з ім i прапанавала:

— Дай я панясу твой чамадан.

— Не трэба. Я сам. Няцяжка.

Яна не адважылася дамагацца.

Сцежка была вузкая, i яны раз-пораз дакраналіся адно да аднаго плячыма. Высокія, буйныя, але яшчэ зялёныя i мяккія каласы жыта цалавалі ix рукі, даставалі да твараў, казыталі падбародкі, вушы. Уначы прайшоў дождж, i зямля, вільготная i мяккая, здавалася, дыхала на поўныя грудзі. Дзень быў прахладны, ветраны. Вецер дзьмуў ім у твары, шчыльна прыціскаў сукенку да дзявочага стану, адносіў назад яе валасы, ад гэтага выгляд у Раі быў вельмі прыгожы — яна як бы імкнулася, ляцела наперад.

Алёша ўпотай любаваўся ёй. Яна прыкмеціла гэта, i адразу супакоілася, i адчула сябе ўпэўнена i вельмі хораша. Яны доўга маўчалі. Потым Рая спытала крышку какетліва:

— Ты ўсё яшчэ злуеш на мяне?

Алёша не ведаў, што адказаць, i прамармытаў нешта невыразнае.

— Тры дні быў i не захацеў нават сустрэцца.

— Я думаў, ты не хочаш. Ты ж раней ненавідзела мяне. — У душы яго варухнулася старая крыўда.

— Я напісала табе пісьмо.

— Ты хацела загладзіць сваю віну пісьмом?..

Алёша ўбачыў, як задрыжалі яе губы i заморгалі вейкі. Але ён не пашкадаваў яе: «Мне было ў тысячу разоў цяжэй, я ўсё стрываў. Адчуй жа i ты цяпер…»

Яна дастала з рукава хусцінку i правяла ёю па твары. Хаваючы хусцінку, хіснулася i кранула плячом Алёшу.

— Ты даруй мне, Алёша. Я была дурная. Не ўмела разумець людзей.

— А цяпер навучылася? — Ён хацеў гаварыць з ёй сурова i непрымірыма, але сэрца яго мякчэла ад Раінага шчырага прызнання.

— Я не ведаю, навучылася ці не навучылася, але я ведаю, што я… што я… паважаю цябе…

Пры ўсёй яе смеласці — яна нават адважылася сустрэцца з ім сярод дня! — у яе не хапіла рашучасці сказаць больш пэўна. Але i гэтага было даволі. Алёша ажно прыпыніўся i засоп ад хвалявання. Каб утаіць сваю збянтэжанасць, ён пачаў захапляцца збажыной:

— Ах, якое жыта! Люба глядзець! Такое прыемна i ўбіраць.

Тады Рая нясмела папрасіла:

— Алёша, а ты вяртайся ў сваю МТС.

Ён падумаў i адказаў сур'ёзна:

— Не, Рая, нельга лётаць з аднаго калектыву ў другі. Я там — намеснік брыгадзіра трактарнай брыгады. Мяне паважаюць. У нас камсамольская брыгада. Добрыя хлопцы ўсе. A ў час уборкі я буду працаваць на камбайне, за мной ужо i камбайн замацавалі. Новы… Усе спадзяюцца, што я зноў, як летась, буду перадавіком. Там доўга не ведалі, што я — гэта я, той самы Касцянок. А потым неяк даведаліся. І вось аднойчы ўвечары прыйшлі да мяне ў інтэрнат i дырэктар i сакратар па зоне… Ажно няёмка, ведаеш, было. Цяпер яны такія характарыстыкі далі мне на завочнае аддзяленне Горацкай акадэміі! Бачыш, мне лягчэй, чым вам… Я працую па спецыяльнасці… Такім перавага на завочным…

— Ты шчаслівы, Алёша, — сказала Рая, маючы, відаць, на ўвазе толькі тое, што ён лягчэй, чым яна i ўсе ix сябры, паступіць вучыцца. Але Алёша падумаў шырэй — што цяпер ён сапраўды можа лічыць сябе шчаслівым, хоць ніколі раней не задумваўся над тым, што такое шчасце — тое шчасце, да якога так імкнуцца людзі. Імкнуцца гэтак жа няспынна, як няспынна струменяць свае чыСтыя воды вечна жывыя крыніцы.

І953-І956 гг.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крыніцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крыніцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Иван Шамякин - Торговка и поэт
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Атланты и кариатиды
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Зенит
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Снежные зимы
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Криницы
Иван Шамякин
Иван Шамякин - В добрый час
Иван Шамякин
libcat.ru: книга без обложки
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Петроград-Брест
Иван Шамякин
libcat.ru: книга без обложки
Иван Шамякин
Отзывы о книге «Крыніцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Крыніцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x