Иван Шамякин - Крыніцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Шамякин - Крыніцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крыніцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крыніцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Напісаны ў 1953–1956 гг. раман народнага пісьменніка Івана Шамякіна "Крыніцы" расказвае пра вялікія зрухі, якія адбыліся ў вёсцы. У цэнтры рамана — калгаснікі, вясковая інтэлітенцыя.

Крыніцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крыніцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бабка Наста падышла i накрыла яго ногі коўдрай, якая ссунулася.

— Табе многа гаварыць нельга… А ты ўсё гаворыш, усё гаворыш!

— Пачакай, старая, — махнуў рукой Даніла Платонавіч. — Ara. Вось мы, настаўнікі, цвярдзілі вам, ды i газеты, кнігі нашы пішуць: усе дарогі перад вамі адкрыты. Што я хачу сказаць? Дарогі ўсе адкрыты — гэта так. За гэта ваявалі вашы бацькі, браты. Але не верце, калі хто скажа, што хоць адна дарога ў жыццё лёгкая. Не верце: У кокнага з вас будуць цяжкасці, няўдачы, расчараванні. Не палохайцеся, не падайце духам. Самае страшнае — упасці духам… Страціць веру… Я вось помню аднаго настаўніка… Не, чакайце, я яшчэ нешта хацеў сказаць… Бачыце, слабее памяць…

Выпускнікі сядзелі моўчкі, апусціўшы вочы. Іх расчуліла i ўразіла, што Даніла Платонавіч гаворыць так, нібы развітваецца назаўсёды. Моладзі цяжка слухнць такія словы. Наогул цяжка, калі старыя пачынаюць гаварыць пра смерць. Не ведаеш, што адказаць, якімі словам i суцешыць, бо словы такія, калі ix i знаходзяць, — часта няшчырыя, i гэта адчуваюць i самі старыя i той, хто гаворыць.

Рая выкарыстала паўзу i падтрымала словы бабкі Насты:

— А гаварыць вам сапраўды многа нельга, Даніла Платонавіч. Наталля Пятроўна будзе лаяць нас.

— Будзе лаяць вас, будзе лаяць мяне, — весела адказаў стары, — Яе абавязак такі.

Але выпускнікі падхапіліся ўжо, як па камандзе. Нехта сказаў:

— Стамілі мы вас. Даруйце.

Даніла Платонавіч не ўгаворваў пасядзець яшчэ: ён разумеў, што моладзі, ды яшчэ ў такі дзень, цяжка быць доўга каля хворага чалавека.

— Дзякую вам, што прыйшлі. Заходзьце. Абавязкова заходзьце. А то Раі адной надакучыла дзяжурыць каля мяне. Ага, Алёшу пісьмо напішыце. Ён парадуецца. І ад мяне — паклон.

A калі яны развіталіся i рушылі гуртам, а не адзін за адным, як ішлі сюды, ён затрымаў ix.

— Пачакайце, яшчэ адна просьба да вас… Помніце, колькі разоў мы з вамі крыніцы чысцілі? Нашы крыніцы, там, у равах. — Ён паказаў у поле, дзе бралі свой пачатак ручаі.— Не забывайце, калі ласка, пра ix, а то заплывуць, заб'юцца, перасохнуць… Крыніцы павінны быць чыстыя!

41

Рая ляжала на траве i чытала, закрываючы касынкай апухлую шчаку — уджаліла пчала. Даніла Платонавіч драмаў у сваім крэсле. З учарашняй раніцы ён маўчаў. Учора, калі Наталля Пятроўна i Аксіння Хвядосаўна вынести хворага ў сад, ён глянуў у бок МТС i адразу захваляваўся, а пасля спытаў у Раі:

— Рая, што гэта я дуба не бачу?

— А яго ўчора спілавалі. Ён не распусціўся, засох, — проста адказала дзяўчына.

— Ну, вось бачыш — засох, — неяк дзіўна ўсміхнуўся Даніла Платонавіч i змоўк.

Кніга была такая цікавая, што Рая забылася нават пра пчол, якія звінелі над галавой i якіх яна вельмі баялася, бо яны чамусьці нападалі на яе часцей, чым на каго іншага. Кажуць, пчолы наогул не любяць жанчын. Але ж Вольга Калінаўна i бабка Наста ходзяць каля ix — i пчолы ix не кусаюць.

Рая не адразу пачула, што Даніла Платонавіч кліча яе:

— Рая… Рая, — нязвыкла ціхі голас у яго стаў.

Яна ўзняла галаву.

— Здаецца, навальніца будзе, Рая.

Яна паглядзела на неба, чыстае, без адзінага воблачка, зацягнутае спякотнай смугой.

— Але, душна вельмі,— i зноў у кнігу.

Другі раз ён паклікаў яе праз паўгадзіны i яшчэ цішэй, амаль шэптам. Яна глянула i спалохана падхапілася. Даніла Платонавіч ляжаў, адкінуўшы галаву на спінку крэсла, дыхаў часта, праз адкрыты рот, нібы яму не хапала паветра ў бязмежным прасторы чэрвеньскага дня. Пальцы яго правай рукі шкрабалі па грудзях, быццам ён хацеў разадраць кашулю, што душыла, але не ставала сілы.

Рая кінулася да яго.

— Даніла Платонавіч, што з вамі? Што з вамі? Мамачкі мае!

Ён паківаў галавой i яшчэ даволі выразна сказаў:

— Адыдзі… Рая…

Яна ў жудасці кінулася дахаты, закрычала:

— Ма-ма!

Але невядомая сіла вярнула яе назад. Яна спынілася крокаў за пяць i не магла адарваць позірку ад яго рукі. Яна нічога больш не бачыла — ні твару, ні вачэй — толькі гэтыя кастлявыя жоўтыя пальцы, якія ўсё слабей i слабей шкрабалі надзвычай белую сарочку. Потым пальцы неяк адразу збялелі, i рука мёртва ўпала на падлакотнік крэсла. Рая зноў у жудасці крыкнула: «Мама!..» — i павярнулася бегчы, але насустрач, спяшаючыся, ішла бабка Наста. Яна адхіліла Раю, ахнула, як бы страшна здзівілася, убачыўшы нябожчыка, потым спакойна перахрысцілася.

— Прыгожа жыў, прыгожа i памёр. Дзянёк які божы! А я ўсё жыву, усё жыву, — і, падышоўшы, яна прыціснула пальцамі яго павекі, каб заплюшчыць вочы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крыніцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крыніцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Иван Шамякин - Торговка и поэт
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Атланты и кариатиды
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Зенит
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Снежные зимы
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Криницы
Иван Шамякин
Иван Шамякин - В добрый час
Иван Шамякин
libcat.ru: книга без обложки
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Петроград-Брест
Иван Шамякин
libcat.ru: книга без обложки
Иван Шамякин
Отзывы о книге «Крыніцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Крыніцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x