Иван Шамякин - Крыніцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Шамякин - Крыніцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крыніцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крыніцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Напісаны ў 1953–1956 гг. раман народнага пісьменніка Івана Шамякіна "Крыніцы" расказвае пра вялікія зрухі, якія адбыліся ў вёсцы. У цэнтры рамана — калгаснікі, вясковая інтэлітенцыя.

Крыніцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крыніцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тады толькі Рая ўсё зразумела і, спалоханая — яна ўпершыню ўбачыла, як прыходзіць смерць, уражаная прыціснулася лбом да шурпатай кары яблыні і няў, наўзрыд заплакала.

А недзе далёка за рэчкай i лесам грымеу гром набліжалася навальніца.

* * *

Ластаўкі, якія прывыклі да шуму школы i смела лёталі, калі крычалі i гулялі дзеці, палохаліся гэтага маўклівага натоўпу, абляталі яго імкліва бокам i не шчабяталі вясёла на вышках пад дахам. А тыя, што жылі пад страхой хлеўчука, не маглі прыляцець у сваё гняздо, i там танклява i жаласліва пішчалі малыя.

Трупу вынеслі ca школы на двор, паставілі на лаву. Развітацца з другам i настаўнікам прыйшлі сотні людзей: калгаенікі з усяго сельсавета, настаўнікі, раённыя работнікі. У ганаровую варту сталі Жураўскі i той стары настаўнік, які некалі разам з Данілам Платонавічам праводзіў цераз балоты партызанскі атрад. Лемяшэвіч пазнаў яго. Стары плакаў, як ніхто з мужчын.

Прыйшлі з поля трактарысты. Дзяўчаты прынеслі вянок з зялёных калоссяў i васількоў. Кветкі, толькі што сарваныя ў лузе i полі, ніяк не нагадвалі магільныя, яны жылі i як бы сведчылі аб няспыннасці i харастве жыцця. Наогул, усё як бы пярэчыла смерці, усё квітнела навокал, налівалася сокамі. Шчодра свяціла сонда.

Цяжкія хвіліны жалобнага мітынгу — апошняга развітання з чалавекам, які ўжо ніколі не зойдзе на гэты двор, дзе столькі разоў прайшлі яго ногі за сорак год, не ўзыдзе на гэты ганак, які ён сам будаваў i рамантаваў. Прамоўцы падымаюцца на прыступкі ганка каля ног нябожчыка i гавораць. Многія гавораць не тое, што ім хацелася сказаць, але ўсё адно ў такія хвіліны кранаюць любыя словы. У Наталлі Пятроўны ад плачу распух твар. Дар'я Сцяпанаўна, сама глытаючы слёзы, ласкава гладзіць яе руку.

— Наташа, супакойся, табе шкодна. Што зробіш? Такі закон прыроды.

— Мне здаецца, я вінавата. Я ведала, што яму горш… Я не павінна была пакідаць яго.

— Нічога ты не зрабіла б.

— Ён быў мне за бацьку роднага.

Рая ўсе слёзы выплакала ўчора Яна не спала ўсю ноч, страшэнна ўражаная смерцю, i цяпер нервы яе напружаны. Яна не зводзіць ліхаманкавага позірку сухіх вачэй з васковага твару нябожчыка: як страшна смерць змяніла гэтае знаёмае, блізкае аблічча. Не, у труне чужы чалавек, незнаемы; той Даніла Платонавіч, які яшчэ ўчора з раніцы гутарыў з ёй, — той застаўся ў сэрцы яе i ў сэрцах усіх, хто плача, слухаючы словы прамоўцы.

Гавораць Жураўскі, Лемяшэвіч, стары незнаемы чалавек. Спрабуе нешта сказаць i плача яе маці, Аксіння Хвядосаўна. Зноў гаворыць Лемяшэвіч.

Жалобная музыка…

Рая ўзяла вянок i стала за старым настаўнікам — другам нябожчыка, што выйшаў наперад з чырвонай падушачкай. За ёй сталі сяброўкі з такімі ж вянкамі.

Сяргей Касцянок, Бушыла, Кавальчук, Раўнаполец паднялі труну на плечы. Народ расступіўся — i яна павол! паплыла з двара школы на вуліцу, у апошні шлях. Павольна рухалася працэсія, сотні ног узнімалі пыл, станавілася цяжка дыхаць.

Але ў працэсіі ўжо лягчэй. Тут амаль заўсёды людзі як бы забываюць пра смерць i ўзнаўляюць размовы пра жыццё, пра надзённыя справы, недарма мудра кажуць: жывы думае пра жывое.

— Зноў парыць. Зноў навальніца будзе.

— Але, дожджык не мінае.

— Няхай, сама што жыта наліваецца.

— Ужо ўзялося ў сілу.

— Усё адно не пашкодзіць.

— На сенажаці шкодзіць. Мы ўчора толькі пакосы павярнулі, а ён як прышпарыць!

— Маглі згрэбці да гэтага часу. Дождж у другой палавіне дня быў.

— А яны пакуль выспаліся пасля абеду…

— Павел Іванавіч, проса на Топалі не праполана. А проса добрае…

— Усё расце, як на дражджах, а людзей не хапае, Раман Карпавіч. Вось прашу гэтага ўпартага чалавека: перакінь сенакасілкі з «Партызана», там людзей больш.

— Не будзь індывідуалістам, у цябе i так палавіна тэхнікі МТС.

Міма прайшла Наталля Пятроўна: яна i тут урач — трэба глядзець, можа здарыцца, што хто-небудзь самлее.

Яна паслухала размову мужчын i кінула папрок:

— Больш у Вас i часу няма пагаварыць пра справы.

Мужчыны збянтэжана змоўклі.

На хвіліну спыніліся перад хатай: патрабавалі жанчыны, каб нябожчык развітаўся з родным домам, з садам i пчоламі.

У гэты момант з'явіўся Алёша Касцянок. Яго адразу ўбачылі ўсе: ён выйшаў з двара насупраць, відаць, ішоў цераз гароды, каб скараціць шлях, хутка падышоў да труны, разгублена спыніўся. Потым сарваў з галавы сваю запыленую кепку i энергічна выцер ёй вочы.

І тады зноў заплакалі дзяўчаты-вучаніцы. І ўпершыню за гэты дзень заплакала Рая, але ад слёз гэтых ёй адразу стала лягчэй, быццам яны залілі той нездаровы агонь, што разгараўся ў душы, страцілі гарачы бляск вочы i сталі звычайнымі, як ва ўсіх, — чырвонымі, заплаканымі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крыніцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крыніцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Иван Шамякин - Торговка и поэт
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Атланты и кариатиды
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Зенит
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Снежные зимы
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Криницы
Иван Шамякин
Иван Шамякин - В добрый час
Иван Шамякин
libcat.ru: книга без обложки
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Петроград-Брест
Иван Шамякин
libcat.ru: книга без обложки
Иван Шамякин
Отзывы о книге «Крыніцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Крыніцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x