Иван Шамякин - Крыніцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Шамякин - Крыніцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крыніцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крыніцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Напісаны ў 1953–1956 гг. раман народнага пісьменніка Івана Шамякіна "Крыніцы" расказвае пра вялікія зрухі, якія адбыліся ў вёсцы. У цэнтры рамана — калгаснікі, вясковая інтэлітенцыя.

Крыніцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крыніцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Алёша сунуў кепку ў кішэню i моўчкі папрасіў брата ўступіць яму месца несці труну.

42

Праз некалькі дзён Алёша ад'язджаў у сваю МТС. За два дні да яго ад'езду Аня нарадзіла сына. Ён зайшоў у пакой, дзе яна ляжала, без збянтэжанасці, па-даросламу просты i стрыманы, бадзёра кіўнуў ёй.

— Ну, трымайся, сястра!

Асцярожна дакрануўся пальцамі да чырвоненькай шчочкі спавітага маленькага чалавека, радасна засмяяўся.

— Будзе здаровы, цёзка!

На двары яго чакалі сябры — Лявон i Валодзя. Маці ўжо ўручыла ім, аднаму — невялікі чамадан, другому — даволі ёмісты рэчавы мяшок, усё — для Алёшы, хоць сын два дні пераконваў яе, што нічога яму не трэба, усё ў яго ёсць там, у Рагачах. Але маці ёсць маці, яна заўсёды клапоціцца, каб дзеці яе, пайшоўшы ў людзі, ні ў чым не адчувалі патрэбы.

Алёша пацалаваў расчуленую маці.

— Глядзі, сынок, у дарозе асцярожна. Ежа на дарогу ў чамадане.

— Ды я к вечару дома буду, мама.

— Дома, — Маці заплакала.

Хлопцы намерваліся правесці сябра да шляху, дзе ён сядзе на аўтобус, што ходзіць паміж раённым i абласным цэнтрамі. Яны накіраваліся на вуліцу, але Алёша спыніў ix i прапанаваў пайсці цераз гароды, а там — па сцежцы паўз крыніцу.

— Мне хочацца прайсці там, хлопцы. Я люблю гэтыя мясціны.

— Нам усё роўна, мы нікуды не спяшаемся. Хадзем хоць на Задуб'е.

Калі мінулі гароды i выйшлі насупроць школы на сцежку, што вяла паўз ручай у поле, да бярозавага гайка, Алёша спыніўся, азірнуўся на школу. Пастаялі моўчкі.

— Ну, вось i вылецелі мы з гэтага гнязда, — сказаў Лявон без смутку.

— Вылецець-то вылецелі, а дзе сядзем… — Валодзя ўздыхнуў.— Хоць вам што, у вас усё ясна. А вось у мяне… Правалю я, хлопцы, у інстытут… Што я буду рабіць?

Алёша са здзіўленнем паглядзеў на сябра.

— Як гэта што рабіць? Працаваць будзеш. Прыязджай да мяне.

— А што ты думаеш? Прыеду!

Размову такую яны вялі ўжо не ўпершыню, i заўсёды пачынаў яе Валодзя. Алёша шмат расказваў пра сваю МТС. Ён i цяпер не ўтрымаўся.

— Я, хлопцы, некалі думаў, што больш прыгожага месца за нашы Крыніцы ва ўсім свеце няма. Ого! Каб вы ведалі, колькі прыгожых куткоў на зямлі! Веска, дзе наша брыгада працуе, на самым беразе Дняпра. А за ракой лес які!.. — ідучы, ён жвава размахваў рукамі.

— І не цягне цябе дамоў? — спытаў Лявон.

Алёша памаўчаў, потым шчыра прызнаўся:

— Цягне, хлопцы.

— Трэба закахацца табе там, — сур'ёзна параіў Валодзя. — Ёсць прыгожыя дзяўчаты?

— А дзе ix няма! Ёсць. — І Алёша ўздыхнуў.

— Але ты Раю не можаш забыць, так? — здагадаўся Валодзя.

Лявон штурхнуў яго клункам: не кранай балючай раны, будзь больш далікатным. Але Алёша адказаў спакойна, без чырвані i збянтэжанасці:

— А што мне Рая! Няма чаго мне думаць пра яе.

— Правільна, Алёша! Хоць, ведаеш, яна, брат, пакрыху робіцца чалавекам. Каця гаворыць, што яна першая напісала табе. Праўда? Гэта добра, што не ты першы напісаў,— філасофстваваў Валодзя. — Перад імі не рассцілайся, а то пад абцасам апынешся. Недарма Пушкін пісаў: «Чем меньше женщину мы любим, тем больше нравимся мы ей». Так, здаецца, Лявон? A Пушкін разумеў у гэтай справе — дай Бог!

І раптам яны ўбачылі Раю. Яна выйшла ад крыніцы з алешніку i спынілася на сцежцы. Не магло быць сумнення, што яна чакала ix. Не, не ix. Яна чакала Алёшу. Хлопцы гэта зразумелі. Валодзя адразу грубавата спытаў:

— Прызнавайся — дамовіліся?

Алёша не адказаў. Ён рашуча ўзяў з рук бестактоўнага сябра чамадан.

— Дзякую, хлопцы. Далей я пайду сам.

— Сам! — абурыўся Валодзя. — Эх, ты! А яшчэ казаў…

— Не ўмешвайся, калі ласка, ва ўнутраныя справы людзей, — перапыніў яго Лявон.

— Бабнікі вы праклятыя! З-за дзеўкі гатоў усіх сяброў забыць. Ну, чорт з табой. Не хочаш нашай дапамогі — на, цягні, як ішак, свае мяшкі.

Алёша развітаўся з хлопцамі i, ускінуўшы клунак на плячо, шпарка пайшоў насустрач Раі. Яму было няёмка i крыху сорамна перад сябрамі, ён злаваўся на Раю — навошта яна прыйшла? Але разам з тым было прыемна i радасна, што яна прыйшла, каб правесці яго і, магчыма, каб сказаць нешта. Ён адразу забыў усе свае крыўды i пашкадаваў, што вельмі холадна адказаў на яе пісьмо. Цяпер ён жадаў сустрэчы з ёй, так жадаў, што нават з лепшымі сябрамі абышоўся не вельмі ветліва. Але ён i баяўся гэтай сустрэчы — адчуваў, як усё часцей i часцей б'ецца сэрца.

Рая была ў святочным убранні — у квяцістай шаўковай сукенцы, у прыгожых чаравіках на высокіх абцасах, i трымала ў руцэ маленькі букецік васількоў. Яна зрабіла крокаў пяць насустрач яму i ціха прывіталася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крыніцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крыніцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Иван Шамякин - Торговка и поэт
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Атланты и кариатиды
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Зенит
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Снежные зимы
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Криницы
Иван Шамякин
Иван Шамякин - В добрый час
Иван Шамякин
libcat.ru: книга без обложки
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Петроград-Брест
Иван Шамякин
libcat.ru: книга без обложки
Иван Шамякин
Отзывы о книге «Крыніцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Крыніцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x