Иван Шамякин - Крыніцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Шамякин - Крыніцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крыніцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крыніцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Напісаны ў 1953–1956 гг. раман народнага пісьменніка Івана Шамякіна "Крыніцы" расказвае пра вялікія зрухі, якія адбыліся ў вёсцы. У цэнтры рамана — калгаснікі, вясковая інтэлітенцыя.

Крыніцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крыніцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ідуць да цябе.

Яны ішлі па сцежцы адзін за адным, урачыстыя, прыціхлыя, усведамляючы сваю сталасць i важнасць моманту, наперадзе — дзяўчаты, за імі — хлопцы.

Стары глянуў, радасна ажывіўся, паправіў каўнер белай кашулі i нават прыгладзіў рэшткі валасоў над скронямі, якія за час хваробы сталі мяккімі, як у дзіцяці, i белымі, як снег.

Яны падыходзілі, спыняліся i збянтэжана віталіся кожны асобна:

— Добры дзень, Даніла Платонавіч.

— Добры дзень.

— Добрага здароўя.

Яго глыбока запалыя вочы сталі вільготныя, i адразу ж слёзы павіслі на вейках у дзяўчат. Расчулены, узрадаваны, ён працягнуў насустрач вучням абедзве рукі. Тады яны ў адзін міг абкружылі яго, скрыжавалі свае гарачыя дужыя рукі на яго слабых сухіх руках, асцярожна паціскалі пальцы, кісць, локаць, а смялейшыя — Валодзя i Каця — легка абнялі за плечы.

— Віншую вас, віншую… І дзякую. Дзякую, сябры мае. Сядайце. Расказвайце…

Яны расселіся на траве, насупраць, i пачалі расказваць, як здавалі ягоны прадмет. Расказвалі весела i шчыpa, так шчыра, як бадай што ніколі яшчэ не расказвалі яму, свайму любімаму настаўніку. А весялосць іх ішла ад таго, што самі яны не ўправіліся яшчэ абмеркаваць гэты апошні экзамен i цяпер усмаміналі, прыгадвалі адзін аднаму ўсе цікавыя i смешныя моманты. Акрамя таго, ім хацелася адчуваць сябе незалежнымі i сталымі, i яны не заўважылі, як зноў ператварыліся ў свавольных i смяшлівых дзяцей. Яны расказалі, як Ніна, адказаўшы на адно пытанне, папрасіла ў камісіі вады, а вады ў класе не аказалася; як Валодзя Полаз хацеў выцягнуць з рукава шпаргалку, a Міхась Кірылавіч убачыў i пагразіў пальцам, але нічога не сказаў, i Валодзя ўсё-такі выцягнуў шпаргалку; як уся камісія не магла спыніць Паўла Варанца, калі ён пачаў гаварыць пра каханне Янука i Раіны.

— Ён жа расказваў, чаго i ў паэме няма!

— З уласнай біяграфіі.

— Ого! Біяграфія ў Паўліка багатая!

Даніла Платонавіч смяяўся шчыра i весела, гэтак жа як i яны, маладыя, бадзёрыя. Магчыма, у гэтыя хвіліны ён забыўся на сваю хваробу i на гады. Бабка Наста стаяла збоку, глядзела сваімі яшчэ даволі зоркімі вачамі, але нічога не чула i дакорліва ківала галавой.

Потым, відаць, адчуўшы, што нагаварылі залішне глупства i замнога жартуюць каля хворага чалавека, выпускной неяк адразу ўсе замоўклі, сумеліся, пазіралі адзін на аднаго, як бы падказваючы: «Скажыце ж хто-небудзь хоць адно слова разумнае».

Даніла Платонавіч зразумеў ix i, ласкава адагнаўшы рукой пчалу, якая зазвінела перад тварам, пачаў гаварыць сам — так, быццам пасля невялікага вясёлага перапынку прадаўжаў сур'ёзны ўрок:

— А я вось успомніў зараз, які гэта выпуск за мае працоўнае жыццё. Пяцідзесяты! Юбілейны, можна сказаць…

Хоць яны прыкладна ведалі, колькі год працуе Даніла Платонавіч, але паведамленне яго зрабіла моцнае ўражанне.

— Так, роўна паўсотні раз на маіх вачах выходзілі хлопцы i дзяўчаты ў нялёгкую дарогу жыцця. Розныя былі школы: царкоўна-прыходская, пачатковая ў першыя савецкія гады… Але канчалі ix тады ненамнога маладзейшыя за вас, а часам старэйшыя. Школа маладзела на маіх вачах. Я, праўда, старэў. Але маладзела мае адчуванне, мая радасць за вас… Некалі, да рэвалюцыі, я думаў кожны раз з трывогай: а што чакае ў жыцці гэтых хлопчыкаў i дзяўчатак у зрэбных кашулях, у лапціках? Гэта былі вашы бацькі. Потым трывога знікла. Я радаваўся… А сёння… сёння я пазайздросціў вам, мае сябры. Не помню, ці зайздросціў я раней… Але сёння пазайздросціў. Вялікае перад вамі жыццё… Сапраўднае! І ведаеце, чаго мне яшчэ захацелася сёння? Немагчымага: пражыць яшчэ адно жыццё, няхай нават такое ж цяжкае ў пачатку… Але, гэта цудоўна — жыць! Жыць чалавекам! Помніце ў Горкага — Чалавек! З вялікай літары! — Ён узняў палец, прамовіў гэтыя словы неяк асабліва ўрачыста, i добрая ўсмешка асвяціла яго худы маршчыністы твар. — Будзьце людзьмі. Ведаеце, што самае большае шчасце — жыць сумленна, сумленна працаваць, служыць свайму народу… Я вось, як кажуць, іду к фінішу…

— Даніла Платонавіч, — перапыніў Лявон з дакорам.

— Вы мяне не суцяшайце. Мы — матэрыялісты i ведаем законы прыроды. Я вось хварэў… Гэта цяжка — хварэць… Але на душы ў мяне заўсёды было легка i спакойна: я сумленна пражыў сваё жыццё. У гэтым — шчасце i ў старасці. Я — не святы. Жыццё — гэта барацьба, i я ўвесь час змагаўся. На мяне, безумоўна, крыўдзяцца нейкія асобныя людзі… Але большасць, пераважная большасць людзей, я ўпэўнены, будзе ўспамінаць мяне добрым словам. А гэта галоўнае — заслужыць прызнанне народа… Але што гэта я пра сябе ўвесь час? Скажаце: выхваляецца стары. Мне, праўда, не грэх ужо i пра сваё жыццё ўспомніць. Але што гэта я хацеў вам сказаць? — Ён зморшчыў лоб, заплюшчыў вочы, успамінаючы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крыніцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крыніцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Иван Шамякин - Торговка и поэт
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Атланты и кариатиды
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Зенит
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Снежные зимы
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Криницы
Иван Шамякин
Иван Шамякин - В добрый час
Иван Шамякин
libcat.ru: книга без обложки
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Петроград-Брест
Иван Шамякин
libcat.ru: книга без обложки
Иван Шамякин
Отзывы о книге «Крыніцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Крыніцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x