— Проста ў яго настрой дрэнны. Гора перажыў чалавек! Пяць год, — невядома навошта Рашчэня перабольшыў,— кахаў жанчыну. Ды як кахаў! Урача нашага. A яна нядаўна за другога выйшла, за дырэктара школы.
— Пяць год? — раптам усе зацікавіліся гэтым рамантычным выпадкам, нават маўклівы шафёр. — Не можа быць!
— Клянуся вам. Усё на маіх вачах было.
— Пяць год за нос вадзіла! Фу, чорт! А што яна — прыгожая?
— У-у! Жанчына — агонь! — узрадаваўся Рашчэня, што разварушыў Мікалая Мікалаевіча, узняў настрой у загадчыка абласнога кіраўніцтва. — Але нясмелы чалавек Сяргей… Працаўнік, ведаеце, такі. Пакуль завочна акадэмію скончыў… Я яму колькі разоў гаварыў, як сыну, ён мой выхаванец: Сяргей, не цягні, прамаргаеш… І вось — калі ласка…
— Ого, бабы не любяць нясмелых! — мудра заключыў шафёр.
— А дырэктар гэты, мабыць, донжуан?
— Ды не, здаецца, таксама добры чалавек.
— Але, брат, вось якія яшчэ гісторыі здараюцца — па пяць год кахаюць, — чамусьці з жалем уздыхнуў Мікалай Мікалаевіч, успомніўшы, відаць, нешта сваё.
І ўсе па-чалавечаму зразумелі Сяргея Касцянка.
* * *
Лемяшэвіч прыйшоў у МТС разам з вучнямі. Ён не мог не пайсці, бо гэта ж яго ідэя — гурток па вывучэнню сельгасмашын. Ён абавязаны давесці пачатую справу да канца. Так, у прыватнасці, ён сказаў Наташы, калі тая выказала сваю боязь. Але, шчыра кажучы, сам ён таксама крыху баяўся: а што, калі i пры вучнях Сяргей не будзе размаўляць з ім? Што рабіць тады? Але мацней за гэтае пачуццё была ўпэўненасць, што Сяргей павядзе сябе разумна i ніякай бестактоўнасці ў прысутнасці вучняў не дазволіць. A калі ўсё абыдзецца добра — гэта будзе крокам да ix прымірэння. На экзамене яны мусяць пра нешта гаварыць паміж сабой. Нельга ж маўчаць бясконца.
Сяргей сустрэў ix у двары, каля майстэрні. Выраз яго твару супакоіў Лемяшэвіча: на ім не адбілася ні злосці, ні раздражнення, звычайны твар занятага чалавека, крыху нечым заклапочаны, крыху стомлены.
Валодзя Полаз працягнуў яму руку, i ён пачаў вітацца за рукі з усімі. Між вучнямі Сяргей гэтак жа прывітаўся з Лемяшэвічам. У Міхася Кірылавіча радасна ёкнула сэрца.
— Усе? — спытаў Сяргей, аглядаючы вучпнў.
— Усе, — сказаў Лемяшэвіч. Валатоніча не будзг, паехаў з камісіяй.
— Шкада. — I Сяргей накіраваўся ў майстэршо. Слс дам за ім вучні падышлі да трактара, які пачалі разбіраць.
— Вось тут i будзем экзаменаваць. — І ён дастаў і кішэні білеты — картачкі з тоўстай паперы.
Убачыўшы білеты, вучні захваляваліся.
— Хто смелы?
Першая падышла Каця Гаманок, за ёй — Пятро Хмыз.
Сяргей паклікаў Казачэнку:
— Ідзі сюды, будзеш членам камісіі.
Сабраліся навокал рабочыя i слухалі сур'ёзна, без жартаў, ухваляючы адказы. На пытанні з білетаў амаль усе адказвалі выдатна, але на дадатковых спатыкаліся, бо ix задаваў больш за ўсіх Казачэнка, i пытанні яго былі нечаканыя, хітрыя, галоўным чынам — пра няспраўнасці. Пасля ён прызнаваўся, што ставіў ix не столькі для вучняў, колькі для рабочых майстэрні, якія прысутнічалі: паслухаюць вось так з цікавасцю, паварушаць мазгамі — назаўсёды застанецца ў памяці.
Потым здавалі практыку: вадзілі па чарзе трактар па дарозе i аралі за Крыніцай пясчаны пустыр голы ўзгорак, зямля на якім адтала ўжо сантыметраў на дваццаць. Вечарэла. Сонца села за лесам. Наставала ясная зорная ноч. У такія ночы абавязкова напрадвесні падмарожвае. Але ў той вечар у паветры амаль не адчувалася пахаладання. Не толькі сонечны дзень, але i вечар здаваўся майскім. Нават гукі, якія ў кожную пару года ў вёсцы маюць сваю асаблівасць, мала чым нагадвалі сакавіцкія: замнога было дзіцячых галасоў.
Лемяшэвіч i Сяргей, як камандуючыя, стаялі на самай вяршыні ўзгорка, постаці ix на бледна-ружовым фоне неба, мабыць, відаць былі з вёскі. Унізе заглух трактар, які вёў Валодзя Полаз: ён заўсёды высоўваецца наперад i заўсёды робіць памылкі. Вучні i Казачэнка кінуліся да трактара. Касцянок i Лемяшэвіч засталіся ўдвух i маўчалі, адчуваючы сябе няёмка. Пра што гаварыць? З чаго пачаць?
— Дзякую, Сяргей, — раптам сказаў Лемяшэвіч.
Касцянок неяк увесь тузануўся i варожа адступіў убок.
— За што гэта?
— За гурток. Вялікую справу мы зрабілі.
Сяргей хмыкнуў скептычна, углядаючыся, што робіцца каля трактара.
Памаўчалі.
— Захварэў Даніла Платонавіч. Давай зойдзем увечары — старому будзе прыемна пабачыць нас…
— Я заходзіў раніцой.
«Заходзіў, калі быў упэўнены, што не застане там ні Наташы, ні мяне», — падумаў Лемяшэвіч i вырашыў пагутарыць без хітрыкаў, шчыра.
Читать дальше