Гэта — загадчык майстэрні Баранаў, былы галоўны механік. Рашчэня нездаволена адарваўся ад акна i сеў за стол. На парозе з'явіўся Сяргей Касцянок у рабочым камбінезоне, з замасленымі рукамі. Непрыязна паглядзеў на Баранава.
— Скардзіцца прыйшоў? Слухайце, Баранаў, ідзіце i разбірайце. Трактар не выпушчу! Даволі вашай практыкі! Прывыклі — абы ў поле. А потым гробілі машыны, зрывалі сяўбу! Як вам не сорамна! Для сябе робіце — i абы з РУК.
Рашчэня ведаў, у чым справа. Некалі ў апошнія дні мінулага года, у час аўралу — каб у зводцы даць большы працэнт — тэрмінова адрамантавалі адзін трактар. Касцянок тады адсутнічаў, трактар не прьшаў, а цяпер праверыў i абурыўся, патрабаваў па сутнасці пачынаць рамонт спачатку. Але рабіць гэта зараз, перад прыездам камісіі,— значыцца, закрэсліць усё добрае i выставіць напаказ свае недахопы. Рашчэня, не сумеўшы ўгаварыць галоўнага інжынера, пайшоў на хітрасць i ўпотай ад яго загадаў трактар не разбіраць, пакуль камісія не пакіне МТС. Яму здавалася, што Касцянок прымірыўся ўрэшце, бо ўсю раніцу размова пра трактар не ўзнікала. І раптам — на табе! Цімох Панасавіч пакутліва зморшчыўся, як бы просячы: злітуйцеся вы з мяне, старога чалавека.
— Сяргей Сцяпанавіч, дарагі мой, цераз гадзінудругую прыедзе камісія…
— Ды што вы мне з гэтай камісіяй! Тыдзень нармальнай работы няма з-за яе! Як быццам робім для камісіі…
— Але навошта нам падстаўляць сябе пад удар, калі мы сумленна працавалі? Ну, атрымалася памылка… Выправім…
У гэты момант да канторы пад'ехалі машыны. Рашчэня глянуў у акно, убачыў Жураўскага, які першы вылазіў з машыны, падхапіўся, вылаяў інфарматараў з раёна, якія падвялі яго, і, папраўляючы на хаду талстоўку, пабег сустракаць камісію. Знаёміліся з Касцянком i Баранавым шэсць чалавек: міністр Мікалай Мікалаевіч, дэмакрат са знешняга выгляду i ў адносінах з людзьмі — просты, вясёлы; інжынер міністэрства, супрацьлегласць свайму начальніку — маўклівы чалавек; загадчык абласнога кіраўніцтва, карэспандэнты дзвюх газет i дырэктар перадавой у вобласці Салтанаўскай МТС.
— Рад за цябе, рад, стары, малайчына, — гаварыў Рашчэню міністр, гады якога выдавала шчотка коратка падстрыжаных сівых валос. Рашчэня ад такой пахвалы збянтэжыўся, як дзяўчына. — Нямнога ўтрымалася вас, ветэранаў… Вось Зухава да цябе прывёз… Ён крычыць, што нікому не аддасць пераходнага сцяга.
— I не аддам! — упэўнена сказаў Зухаў, прыдзірліва аглядаючы кабінет i праз адчыненае акно — сядзібу МТС. Ён супакоіўся, калі ўбачыў, што першае ўражанне ад станцыі не на карысць крынічанам. Яго станцыя колькі год трымае першынство, ёй, як перадавой, адпускалі больш сродкаў, i таму кантора, майстэрні, павеці выглядаюць у яго лепш.
— А мы паглядзім, паглядзім, — лагодна ўсміхнуўся Мікалай Мікалаевіч. — Пакуль што вядома адно: рамантавалі яны лепш за цябе, Зухаў, увесь час перавыконвалі графік.
— А якасць?
— За якасць можаце быць спакойныя! — заўважыў Жураўскі, весела кіўнуўшы Сяргею. Гэта як бы падбадзёрыла галоўнага інжынера. Ён выйшаў наперад з кутка, дзе стаяў, уступіўшы крэсла гасцям.
— За якасць можаце не турбавацца, — паўтарыў Сяргей, звярнуўшыся да Мікалая Мікалаевіча. А наогул, таварыш міністр, рана куранят лічым… Нe цяпер правяраць трэба, калі трактары ў поле выходзяць. Калі пермуд да — вось калі…
— Праверым i тады, — заўважыў загадчык абласпоі л кіраўніцтва, нездаволены такой дзёрзкасцю інжынера. Але праверым i цяпер. Вы што — супроць кантролю?
— Чаму супроць? Я буду ўдзячны, калі вы пакажаце нам памылкі, недахопы…
Спалоханы, Рашчэня прайшоў паўз Сяргея i наступіў яму на нагу: маўчы! Сакратар райкома па зоне тузаў за рукаў. Члены камісіі пераглядваліся: дзівак-чалавек!
— …Але ж вы прыехалі нас перадавікамі рабіць… Машыну карэспандэнтаў прывезлі… Што ж, людзі сапраўды працавалі добра, ix варта адзначыць… Але не ўмеюць у нас хваліць, вось чаго баюся я… Як не ўмеюць часам i крытыкаваць. Крытыкуюць — на знішчэнне. Хваляць — узахлёб. Я ж ведаю, даволі вам сказаць — МТС перадавая, як напішуць немаведама чаго… «Сваіх поспехаў МТС дабілася дзякуючы высокаму ўзроўню палітыкамасавай работы». А гэта няпраўда! Няхай злуюць на мяне сакратары, але слаба ў нас вядзецца партыйная работа, асабліва ў калгасах. A напішуць, што ўсё добра, — i мы самі паверым у гэта, паверым, што мы — лепшыя… Супакоімся… І другія павераць, захочуць вопыт пераняць…
— Што ты мітынгуеш? — абурана перапыніў яго сакратар па зоне. — Ты думаеш, адзін ты працуеш! Адзін ты ўсё зрабіў!
Читать дальше