• Пожаловаться

Иван Шамякин: Крыніцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Шамякин: Крыніцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1996, ISBN: 985-02-0331-5, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Советская классическая проза / roman / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Иван Шамякин Крыніцы

Крыніцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крыніцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Напісаны ў 1953–1956 гг. раман народнага пісьменніка Івана Шамякіна "Крыніцы" расказвае пра вялікія зрухі, якія адбыліся ў вёсцы. У цэнтры рамана — калгаснікі, вясковая інтэлітенцыя.

Иван Шамякин: другие книги автора


Кто написал Крыніцы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Крыніцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крыніцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Toe, што яна так хвалюецца, адрадзіла ў Сяргея надзею, якая амаль ужо згасала. Ён сціснуў яе халодную руку, не даўшы далічыць пульс. Прашаптаў:

— Наташа…

Яна здрыганулася ад нечаканасці, адняла руку i адышла да акна. Нейкую хвіліну трывала няёмкае маўчанне. Потым яна пацягнула да сябе галінку бэзу, яшчэ некалькі галінак, прыціснутых аканіцай, вызвал іліся i пырснулі па яе i на стол буйнай расой.

Сяргей падняўся, гучна паклікаў:

— Анна Ісакаўна, дайце мае бацінкі!

Наталля Пятроўна села на табурэт, павярнулася да Сяргея, твар яе стаў спакойны, трымалася яна ўпэўнена, i толькі па руках можна было пазнаць, што яна хвалюецца: залішне хутка яна пераплятала паміж пальцамі гумавыя трубкі фанендаскопа i, відаць, даволі моцна пераціснула імі пальцы, бо яны пабялелі.

Сяргей не мог адарваць позірку ад яе рук. Ён заўсёды адчуваў асаблівую пашану да патрэбных i карысных рэчаў, i яму карцела сказаць, што гэтак яна можа папсаваць, парваць трубкі, але ён не адважваўся: спадзяваўся, што яна скажа зараз нешта вельмі важнае, магчыма, тое, чаго ён так доўга чакаў…

— Абядайце, што палежыцё дома, інакш я вас не адпушчу, Сяргей Сцяпанавіч.

Пасля такіх звычайных яе слоў ён не вытрымаў i папярэдзіў:

— Парвеце трубкі, Наталля Пятроўна, — i адказаў на яе патрабаванне: — У мяне ў Селішчы камбайн стаіць. Трэба ехаць…

— Не, не, — запярэчыла ўрач, падняўшыся i як бы намерваючыся загарадзіць сабой дзверы. — Калі вы такі, скідайце сарочку! Я павінна вас выслухаць.

Зашамацеў бэз, сыпануў расой, i ў адчыненым акне Сяргей убачыў брата свайго Аляксея. Падобныя з твару, браты шмат у чым адрозніваліся адзін ад аднаго: маладзейшы — вышэй ростам, белы, з простымі i мяккімі, як лён, валасамі, у той час калі Сяргей амаль брунет, i валасы ў яго прыгожыя, густыя, крыху кучаравыя — ляжаць буйнымі хвалямі. Аблуплены на санцапёку нос i шчокі Алёшы былі густа абсыпаны вяснушкамі, i ад гэтага ён выглядаў маладзейшым за свае семнаццаць год — здаваўся хлапчуком. Але постаць гэтага «хлапчука» засланяла ўсё акно. Апрануты ён быў у зашмальцаваны камбінезон, у валасах тарчаў жытні колас.

Убачыўшы ўрача, Аляксей збянтэжыўся, сарамліва папрасіў прабачэння i адразу ж па-мужчынску спытаў у брата:

— Як ты, Сяргей?

— Нічога, Алёша… Толькі вось Наталля Пятроўна дамоў не адпускае. Як там у цябе?

— Дык ты паляжы. Гэта ж не жарты… Напалохаў ты ўсіх, брат. Маці на лузе… Можа, i добра, што не было яе ў вёсцы. Я Толіка паслаў, каб папярэдзіць, што ўсё добра… А то плявузгне хто благое — не дабяжыць старая. — Апошнія словы Аляксей сказаў, звяртаючыся да ўрача. Ён палажыў свае дужыя, запэцканыя ў мазут рукі на белы падаконнік, але тут жа паспешліва адхапіў ix i схаваў за спіну, — A ў мяне што! Камбайн у парадку, толькі вось дождж перашкодзіў.

Наталля Пятроўна з цікавасцю глядзела на юнака. Яна ведала яго з малых год, як ведала кожнага чалавека ў сельсавеце, i ў тым ліку вялікую сям'ю Касцянкоў, але Алёша быў самы непрыкметны i сціплы сярод ix; ён ніколі не хварэў, i ў апошнія гады ёй амаль не прыходзілася з ім гутарыць. І раптам з радасдю i здзіўленнем яна адкрыла новага сталага i цікавага чалавека.

— Так што ты паляжы, брат, — разважліва прадаўжаў Аляксей. — A ў Селішча паедуць. Дырэктар ведае. Ён тут, прыйшоў цябе праведаць, але Ісакаўна нікога не пускае. I Даніла Платонавіч тут…

— Гора мне з вамі. Гэтаму старому таксама нельга выходзіць, а ён гуляе па дажджы. — Наталля Пятроўна дакорліва паківала галавой i выйшла з пакоя, заклапочаная i сумная.

2

Машына спынілася на скрыжаванні дарог. Шафёр, малады хлопец, амаль юнак, высунуўся з кабіны.

— Гэй, таварыш інтэлігент!.. Прыехалі!

Хоць у кузаве было чалавек шэсць i сярод ix людзі, інтэлігентна апранутыя, Лемяшэвіч зразумеў, што гэта — да яго: мабыць, саламяны капялюш быў прычынай такога іранічйага звароту. Ён спрытна саскочыў цераз борт на мокры пясок дарогі.

— Глядзіце, які дождж тут прайшоў, а там дык i не капнула. Хаця б у нас прамачыў зямлю, — разважала старая калгасніца. Яна ж падала Лемяшэвічу чамаданчык i пузаты партфель.

Шафёр выскачыў з машыны i заклапочана стукаў наском чаравіка па залатаных балонах. Не гледзячы на Лемяшэвіча, ён, аднак, гаварыў да яго:

— За гэтым гайком — вашы Крыніцы. Кіламетры два, а мо i не будзе. Вунь дрэвы высокія. Парк. Не заблудзіце.

У кузаве засмяяліся. Лемяшэвіч зразумеў, што да вёскі зусім не два кіламетры, але змаўчаў: шафёр папярэджваў яго, калі ён садзіўся, што да Крыніц давезці не зможа — едзе міма.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крыніцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крыніцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Іван Шамякін: Пошукі прытулку
Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Ахвяры
Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Драма
Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Петраград — Брэст
Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Генрых Далідовіч: Свой дом
Свой дом
Генрых Далідовіч
Леанід Дайнека: Людзі і маланкі
Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Отзывы о книге «Крыніцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Крыніцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.