Иван Шамякин - Крыніцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Шамякин - Крыніцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крыніцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крыніцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Напісаны ў 1953–1956 гг. раман народнага пісьменніка Івана Шамякіна "Крыніцы" расказвае пра вялікія зрухі, якія адбыліся ў вёсцы. У цэнтры рамана — калгаснікі, вясковая інтэлітенцыя.

Крыніцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крыніцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— І даўно не працуе Шаблюк?

— З вясны пайшоў на пенсію. Хварэў доўга. Але як толькі ачуняў — заглядвае ў школу…

— І вам гэта не падабаецца? — сурова i няветліва спытаў Лемяшэвіч.

Арэшкін пільна паглядзеў на яго, пагладзіў сваё сэрца, прыветліва ўсміхнуўся:

— Што вы! Я па-сяброўску, для аб'ектыўнаеці. Я i Данілу Платонавічу гаварыў гэта. Я супроць яго нічога не маю. Але, разумееце, калі з-за свайго нейкага, магчыма, старэчага дзівацтва ён падтрыМлівае некаторых скандалістаў, то прабачце. Для мяне інтарэсы справы даражэй за ўсё. A скандалісты ёсць. А? Ёсць. І ў школе… Самі пабачыце.

Лемяшэвіч не захацеў больш выслухоўваць атэстацыі людзей, якіх ён не ведаў, з якімі ні разу не сустракаўся. Хоць усё выглядала прыстойна: завуч хоча расказаць новаму дырэктару пра калектыў, ахарактарызаваць людзей. Нарэшце нічога асаблівага няма i ў тым, шго ён не любіць старога настаўніка-пенсіянера, той мог насаліць яму, умяшацца ў яго абавязкі — старыя бываюць надакучлівыя. Кожны мае права на сімпатыі i антыпатыі. Але з акупацыяй — гэта пахне паклёпам, бо не маглі Жураўскія паважаць чалавека, калі хоць што-небудзь у словах Арэшкіна было праўдай. Каб змяніць тэму размовы, Лемяшэвіч спытаў пра ўраджай.

— Ураджай? — здзівіўся Арэшкін. — Ды як вам сказаць… Здаецца, так сабе. Пяскі тут.

— А лён вось нядрэнны. — З аднаго боку дарогі стаяў паспелы ўжо, густы i высокі лён, звінеў галоўкамі. — Як думаеце, колькі дасць гектар?

Арэшкін сумеўся, знікла яго красамоўнасць.

— Як вам сказаць… А-а? Цэнтнераў, мабыць, ну… — ён доўга глядзеў на лён, як бы вызначаючы ўраджайнасць, — дзесяць…

— Чаго?

— Як чаго?

— Ну, лён дае валакно i семя.

— Усяго разам, вядома…

Лемяшэвіч усміхнуўся, адвярнуўшыся ў бок ільну.

— Усяго разам… Не, відаць, не будзе i разам. Цэнтнеры чатыры валакна.

— Ну, вось… А вы кажаце — добры ўраджай, — як бы ўзрадаваўся Арэшкін.

Лемяшэвіч не адказаў.

Прайшлі моўчкі.

Зноў пачало пячы сонца. Лёгка дыхала зямля, ад яе ўзнімалася празрыстая пара. Палявымі сцежкамі групамі ішлі з вёскі жанчыны. Адна група выйшла насустрач ім на дарогу, прывіталіся. Размінуўшыся, жанчыны доўга азіраліся i аб нечым спрачаліся.

— Жанчын у калектыве многа? — спытаў Лемяшэвіч, хоць яму i не хацелася больш пытацца пра людзей.

— Жанчын? — Арэшкін пільна паглядзеў на яго, пакратаў каўнерык i больш энергічна пагладзіў сэрца. — Вы халасцяк?

Лэмяшэвіча ўзлавала, што завуч так недарэчна вытлумачыў яго пытанне.

— Жанчын многа… Але нецікавыя… Большасць — замужнія. А то — так… Ёсць толькі адна цікавая жанчына… Але-е… — Твар Арэшкіна расплыўся ад дзіўнай усмешкі, ён на поўныя грудзі ўцягнуў паветра i выпрасгаўся, ад чаго стаў яшчэ больш высокім.

«Закаханы», — падумаў Лемяшэвіч, з цікавасцю назіраючы за ім.

— Дзіўная жанчына, я вам скажу. Урач тутэйщы… Удава. Дачка гадоў трынаццаць. А? Не тое каб надта прыгожая. Не. Разумееце, нейкая а-асаблівая… Я не ідэаліст i не прызнаю так званую вернасць да труны. Але, разумееце, гэтая Наталля Пятроўна… Муж загінуў на вайне… Яна дзесяць гадоў у Крыніцах… Не адзін мужчына да яе сватаўся… Але паспрабуйце вы сказаць пра яе што-небудзь благое — i вас вясковыя жанчыны прыб'юць. А-а? не жартую. Вам не дадуць жыцця…

Лемяшэвіч слухаў, i на душы ў яго рабілася святлей ад таго, што ёсць невядомая яму Наталля Пятроўна, i часткова ад таго, што i Арэшкін можа любіць людзей i захапляцца ix душэўнай прыгажосцю.

— Але-е, дарагі Міхась Кірылавіч, зайздросны аўтарытэт у нашага ўрача. Ну, што ж, гэта зразумела… Яна адна, а нас сорак чалавек у сельсавеце. Дайце паднясу ваш чамадан, а то, мабыць, цяжка вам.

Яны ўваходзілі ў вёску.

* * *

Пакоі былі пустыя i няўтульныя. Толькі ў адным стаяў пафарбаваны просты стол, зроблены не вельмі ўдалым майстрам, i два крэслы: адно новае, але гэткае ж грубае, як стол, а другое «венскае», старамоднае, адмысловай канструкцыі. Старое крэсла было моцнае i лёгкае, новае — цяжкое i скрыпучае. Але Лемяшэвічу не хацелася садзіцца ні на адно з ix. Адчыніўшы насцеж дзверы, ён хадзіў з пакоя ў пакой, зрэдку затрымліваючыся каля акна, што выходзіла ў бок прышкольнага агарода i саду. Настрой яго, узнёслы i вясёлы ў дарозе, паступова псаваўся. I пачалося гэта з агляду школы. Адрамантавана яна была зусім не так добра, як хваліўся Арэшкін. А на думку Лемяшэвіча, i зусім дрэнна: парты нефарбаваныя, пакоі так пабелены, што на столі i на сценах ад пэндзля засталіся дзівосныя ўзоры, печы складзены няўмела i непрыгожа. Ён сказаў пра гэта Арэшкіну. Той прыкінуўся пакрыўджаным i здзіўленым:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крыніцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крыніцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Иван Шамякин - Торговка и поэт
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Атланты и кариатиды
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Зенит
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Снежные зимы
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Криницы
Иван Шамякин
Иван Шамякин - В добрый час
Иван Шамякин
libcat.ru: книга без обложки
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Петроград-Брест
Иван Шамякин
libcat.ru: книга без обложки
Иван Шамякин
Отзывы о книге «Крыніцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Крыніцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x