Иван Шамякин - Крыніцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Шамякин - Крыніцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крыніцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крыніцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Напісаны ў 1953–1956 гг. раман народнага пісьменніка Івана Шамякіна "Крыніцы" расказвае пра вялікія зрухі, якія адбыліся ў вёсцы. У цэнтры рамана — калгаснікі, вясковая інтэлітенцыя.

Крыніцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крыніцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— У вас, дарагі Міхась Кірылавіч, сталічны густ, сталічныя маштабы… А паспрабуйце пагутарыць з нашым райфа… Я запрашаў ix, глядзелі. Што? Вядома, можна лепш… Але, як кажуць, па Мацею шапка… Усё ўпіраецца, — i Арэшкін пацёр пальцамі, — у грошы… А ix няма… Эканомія!

Пасля ён пакінуў Лемяшэвіча аднаго ў гэтых двух пустых пакоях дырэктарскай кватэры, паабяцаўшы на развітанне сказаць старожцы, каб яна прынесла з настаўніцкай канапку. Гэтым, па сутнасці, абмежаваліся яго клопаты аб новым дырэктару. Праўда, ён запрасіў зайсці да яго ўвечары «на шклянку чаю» i ў сувязі з гэтым доўга хваліў сваю кватэру, гаспадыню i асабліва яе дачку: «Прыгажуня, талент!» Але не спытаў, ці снедаў дырэктар i дзе думае харчавадца да вечара. «Выпрабоўвае, чорт, які я паваротлівы i прыстасаваны да жыцця, нездарма ўспомніў пра сталічны густ», — разважаў Лемяшэвіч, калі Арэшкін выйшаў. Ён быў не з тых, каб пакрыўдзіцца, што яму так мала аддалі ўвагі. Наадварот, яму падабалася гзтая рыса Арэшкіна, яна разбурала першае ўражанне аб ім як аб падхаліме i назоле.

Аднак настрой усё адно прадаўжаў псавацца. Апанавалі розныя дробязныя клопаты, накшталт такіх: а дзе ўсё-такі сапраўды паабедаць? Ісці адразу да Касцянкоў з пісьмом Дар'і Сцяпанаўны неяк няёмка: не ўправіўся агледзецца i ўжо сунецца са знаёмствам. Адзін міг яму хацелася кінуць гэтыя пустыя пакоі, пайсці пашукаць старшыню сельсавета i папрасіць, каб ён памог стаць дзенебудзь на прыватную кватэру «са сталом». Але было шкада пакояў: ix можна зрабіць утульнымі, а ён ніколі яшчэ не меў сваёй уласнай кватэры, на прыватных яму абрыдла жыць i ў Мінску. Нарэшце, кінуць — значыцца, некаму трэба перадаць. А каму? Хто мае найбольшую патрэбу? Можна зрабіць глупства ў самым пачатку. «Але, дарагі Міхась Кірылавіч, — як кажа Арэшкін, — нялёгкі шлях ты сабе выбраў. На чорта мне трэба было гэтае дырэктарства? Пайшоў бы простым настаўнікам — ніякіх клопатаў i непаразуменняў».

Змарыўшыся хадзіць, ён урэшце сеў на «венскае» крэсла і, абапёршыся на стол, задумаўся.

3

Міхась Лемяшэвіч здаваў экзамены за другі курс педвучылішча, калі пачалася вайна. Здаўшы апошні экзамен ужо тады, калі горад гарэў, запалены нямедкімі бомбамі, ён, як i многія ў яго ўзросце, кінуўся дадому, у саўгас на Любаншчыне, дзе працавалі бацькі. У той жа дзень, калі ён вярнуўся, праз ix мясцовасць прайшлі нямецкія танкі. Але калі праз. некаторы час з'явіліся фашысцкія акупацыйныя ўлады, у саўгасе не засталося амаль ніводнага мужчыны, a ў суседнім лесе збіраўся даволі моцны партызанскі атрад.

Тры гады Лемяшэвіч партызаніў. У першы дзень злучэння партызан з часцямі Савецкай Арміі стаў салдатам-пехацінцам i пайшоў вызваляць Еўропу.

Ужо ў тыя дні вялікага паходу, калі мір стаў блізкай сапраўднасцю, у яго абудзілася моцнае жаданне прадоўжыць перапыненую вайной вучобу. І таму, як толькі пасля вайны часць, у якой ён служыў, вярнулася на радзіму, сяржант Лемяшэвіч паступіў у дзесяты клас вячэрняй школы. Не хацелася траціць дарэмна ніводнага дня, ні адной хвіліны. Дэмабілізаваны з арміі, ён адразу паехаў у мінскі педінстытут.

У гісторыі навучальных устаноў асобае месца зойме гэты перыяд — першыя пасляваенныя гады, калі ва універсітэты i інстытуты прыйшлі вусатыя дзецюкі, з шрамамі, на мыліцах, з пустымі рукавамі, i многія з партыйнымі білетамі ў кішэнях. Безумоўна, розныя людзі былі сярод ix, значна больш розныя, чым сярод тых, якія прыходзілі адразу ca школьнай парты. Гэтыя заўсёды падобны адзін на аднаго — у ix амаль аднолькавыя погляды на жыцдё. A ў былых франтавікоў i партызан — у кожнага свой лёс, свая дарога, свае радасці i няшчасці; для ix чатыры гады вайны значылі больш, чым іншыя дзесяць год жыцця. Але была ў гэтых студэнтаў адна агульная рыса: на вучобу яны глядзелі як на найвялікшае, крывёю заваёванае, права свае, як на найвялікшае шчасце мірнага жыцця i таму цанілі гэтае права надзвычай высока. Людзей гэтых не палохалі ніякія цяжкасці вучобы, бо яны зведалі за сваё жыццё цяжкасці, у сотні разоў большыя: чатыры гады штодзень глядзелі яны смерці ў твар, галадалі ў блакады, мерзлі ў бліндажах. Дык што ім быў холад у аўдыторыях, калі гэта былі мірныя аўдыторыі з кафедрамі i сталамі? Не палохаў ix i бедны студэнцкі паёк, калі была магчымасць сядзець, колькі захочаш, над кнігамі! Старыя, пасівелыя за кафедрамі прафесары здзіўляліся: ніколі, бадай, за ўсю ix дзейнасць не было такіх студэнтаў, якія з такой упартасцю, настойлівасцю i добрасумленнасцю авалодвалі навукамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крыніцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крыніцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Иван Шамякин - Торговка и поэт
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Атланты и кариатиды
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Зенит
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Снежные зимы
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Криницы
Иван Шамякин
Иван Шамякин - В добрый час
Иван Шамякин
libcat.ru: книга без обложки
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Петроград-Брест
Иван Шамякин
libcat.ru: книга без обложки
Иван Шамякин
Отзывы о книге «Крыніцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Крыніцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x