Иван Шамякин - Крыніцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Шамякин - Крыніцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крыніцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крыніцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Напісаны ў 1953–1956 гг. раман народнага пісьменніка Івана Шамякіна "Крыніцы" расказвае пра вялікія зрухі, якія адбыліся ў вёсцы. У цэнтры рамана — калгаснікі, вясковая інтэлітенцыя.

Крыніцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крыніцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэтак вучыўся i Міхась Лемяшэвіч: з першага да апошняга экзамену — адны пяцёркі. Аб ім ішла слава як аб найлегішым студэнце. Вядома, нялёгка даставалася яму гэтая слава, як i многім з яго сяброў. На што іншае не заставалася часу. Аб жаніцьбе, напрыклад, i не ыадумаў ні разу. Праўда, былі захапленні, сустрэчы, але ўсё гэта — між іншым. Дзяўчаты выязджалі на работу, выходзілі замуж, не пакідаючы ў яго душы прыкметнага следу.

Ужо з трэцяга курса ён пачаў думаць, каб прадоўжыць вучобу — паступіць у аспірантуру. На гэта яго падбівалі знаёмыя выкладчыкі i сябры-студэнты. «Вучыся, брат Міхась, пакуль не жанаты, пакуль дзеці на шыю не селі».

Ён бачыў, як легка некаторыя робядда кандыдатамі навук, чытаў ix дысертацыі, i яму здавалася, што ён без асаблівай цяжкасці зможа напісаць праду, за якую не сорамна будзе атрымаць гэтае ганаровае званне.

Праўда, пры паступленні ў аспірантуру яму крыху не пашанцавала: ён хацеў паступіць па кафедры гісторыі, але месц не хапіла, i ён, паслухаўшыся парады загадчыка навучальнай часткі, пайшоў па кафедры педагогікі. Той агітаваў: «Якая вам розніца, Лемяшэвіч? Да таго ж скажу вам шчыра, што педагогіка — больш выгодная справа. Тут яшчэ што-небудзь новае можна распрацаваць. А што новае адкрыеш у гісторыі?»

І вось прайшлі яшчэ тры гады. У аспірантуры ён вучыўся гэтак жа старанна, пісаў дысертацыю аб выхаванні камуністычнай маралі ў вучняў старэйшых класаў i сам здзіўляўся, што гэта такая лёгкая справа.

Нарэшце дысертацыя была гатова. І тады ўпершыню ў яго з'явілася думка: a ці ўнеслі ў педагагічную навуку хоць крупінку новага трыста старонак яго працы?

Каму патрэбны яго аналіз грамадскай работы ў гарадской школе, якая афіцыйна лічылася лепшай, але ў якой работа гэтая была такая ж сухая i сумная, як i ў некаторых іншых школах? Каму, нарэшце, патрэбны цытаты з розных пастаноў, выказванняў, загадаў? Што ў гэтым навуковага?

Яго сумненні яшчэ больш паглыбіліся, калі ён прачытаў рэцэнзію свайго кіраўніка: той хваліў дысертацыю, але — як? Ёсць пахвалы, якія для разумнага чалавека горш за разгром, бо ён адчувае, што аб яго працы больш нічога нельга сказаць, акрамя агульных слоў — «добра», «варта ўвагі», «крок наперад», «уклад у навуку, літаратуру». Такой была гэта рэцэнзія. Лемяшэвіч ведаў свайго кіраўніка, чалавека добрай душы, мяккага характару, але вельмі пасрэднага вучонага.

Насталі самыя цяжкія дні ў яго вучобе i працы аспіранта. Ён не мог ужо больш працаваць над дысертацыяй, удасканальваць, вывучаць метады выхавання ў старэйшых класах — не дазвалялі сумненш, ваганні, расчараванні. Ён страціў здаровы сон i апетыт. Яму то хацелася кінуць усё i паехаць настаўнічаць куды-небудзь у глухамань, то раптам ён вырашаў, на злосць усяму i ўсім, абараняць дысертацыю ў такім выглядзе, нічога не дапрацоўваючы i не перарабляючы. «Адным бакалаўрам больш ці менш — нічога ад гэтага ў навуцы не зменіцца. А мне пара ўжо прыставаць да нейкай прыстані. Урэшце, я буду не самы апошні кандыдат, можа, i карысць яшчэ прынясу навуцы».

Натуральна, што ў такім стане яму не ставала добрага сябра, з якім можна было б дзяліцца сваімі сумненнямі i думкамі, параіцца. Праўда, ён пісаў аднаму сябрунастаўніку, але той цяпер не так ужо добра разумеў яго, як у студэнцкія гады.

Чамусьці Лемяшэвічу ўпершыню здалося, што сапраўды шчырага друга можна знайсці сярод жанчын. Яшчэ раней яму неяк кінулася ў вочы студэнтка вячэрняга аддзялення. Гэта была не дзяўчына, а жанчына бадай што адных з ім год, прыгожа, але проста апранутая. Нядоўгі час ён вёў на тым курсе семінарскія заняткі i мог пераканацца, што яна — адпа з самых развітых i разумных студэнтак. Яго не бянтэжыла тая акалічнасць, што яна, магчыма, замужняя: ён не думаў, што можа закахацца… Яму проста хацелася знайсці чалавека, як i зразумеў бы яго лепш, чым разумелі некаторыя калегі-аспіранты i маладыя кандыдаты, задаволеныя сваім становішчам. Але нешта ўсё-такі перашкаджала яму падысці да яе адразу. Колькі вечароў ён сядзеў у чытальні i чакаў апошняга званка. А пасля выходзіў i глядзеў, як яна апранаецца, жартуючы са студэнткамі. Малодшыя сяброўкі звярталіся да яе з павагай — Дар'я Сцяпанаўна — i паслужліва прыносілі паліто.

Урэшце аднойчы, калі было ўжо цёпла i хадзілі без паліто, Лемяшэвіч выйшаў разам з інстытута i жартаўліва папрасіў дазволу правесці яе.

— Калі ласка, Міхась… — яна забылася яго імя па бацьку i збянтэжылася: — Прабачце…

Першыя хвіліны яна была залішне сур'ёзнай i афіцыйнай — як i належыць студэнтцы ў размове з выкладчыкам пры выпадковай сустрэчы. І гэтая яе афіцыйнасць скоўвала Міхася Кірылавіча, ён ніколі не вызначаўся красамоўнасцю ў прысутнасці незнаемых ці малазнаёмых людзей, тым больш — жанчын, i зараз гаварыў пустыя i шаблонныя словы, разумеў, што выглядае недарэчна, i губляўся яшчэ больш. Дар'я Сцяпанаўна, відаць, адчула гэта i неяк умела i хітра перавяла размову да простых жартаў, якія не патрабуюць асаблівай дасціпнасці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крыніцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крыніцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Иван Шамякин - Торговка и поэт
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Атланты и кариатиды
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Зенит
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Снежные зимы
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Криницы
Иван Шамякин
Иван Шамякин - В добрый час
Иван Шамякин
libcat.ru: книга без обложки
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Петроград-Брест
Иван Шамякин
libcat.ru: книга без обложки
Иван Шамякин
Отзывы о книге «Крыніцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Крыніцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x