Иван Шамякин - Крыніцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Шамякин - Крыніцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крыніцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крыніцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Напісаны ў 1953–1956 гг. раман народнага пісьменніка Івана Шамякіна "Крыніцы" расказвае пра вялікія зрухі, якія адбыліся ў вёсцы. У цэнтры рамана — калгаснікі, вясковая інтэлітенцыя.

Крыніцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крыніцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не ўздумайце толькі закахацца ў мяне, — сказала яна, калі Лемяшэвіч трохі асвоіўся i таксама пачаў жартаваць. — Расчаруецеся.

— Чаму?

— Старая я. Кажуць, самая старая студэнтка ў рэспубліцы.

— Вы набіваецеся на кампліменты.

— А старым прыемна слухаць кампліменты.

Яны падышлі да вялікага новага дома на праепекце, i гэта чамусьці канчаткова пераканала Лемяшэвіча, што Дар'я Сцяпанаўна — жанчына замужняя. Ён пажартаваў:

— Скажыце, дзе вы жывеце, i я скажу, хто вы, так, здаецца?

— Устарэла.

— Не, не зусім… Як вядома, у такіх дамах жыве начальства. A калі вы жывеце на другім ці трэцім паверсе — то i размовы не можа быць: муж ваш не ніжэй намесніка міністра… Дзе ваша акно?

— Паміж другім i шостым, — таксама жартам адказала жанчына.

— Скажыце сур'ёзна: вы працуеце? — спытаў Лемяшэвіч.

— Працую.

— У школе? — Яму захацелася раптам, каб яна ripaцавала настаўніцай i жыла адна.

— Не, дома.

— Дома?!

— Хіба мала ў жанчыны, асабліва маці, спраў дома?

— Хто ваш муж?

Дар'я Сцяпанаўна засмяялася па-дзявочаму весела i задорна.

— Не адчуваеце, рыцар, што гэта падобна на допыт? — І яна такім жа, як ён, тонам спытала: — Хто ваша жонка? Колькі ў вас дзяцей? Колькі вам год? Вось гэта, я разумею, практычнае знаёмства!

Больш Лемяшэвіч не спрабаваў дапытвацца пра яе сямейнае становішча, нават высакародна адмовіўся ад думкі даведацца пра гэта іншым шляхам — у студэнтак яе курса ці ў дэкана. Якое гэта мае значэнне — яе становішча, сямейнае i ўсялякае іншае? Дар'я Сцяпанаўна ўсё больш надабалася яму як чалавек, з якім можна было цікава пагутарыць. Праўда, сустрэчы ix былі кароткія — паўгадзіны хады ад інстытута да яе дома.

На трэці ці чацвёрты дзень ён расказаў ёй пра свае сумненні наконт дысертацыі i свайго навуковага прызвання. Яна выслухала яго сур'ёзна, уважліва i пасля сказала:

— Я разумею вас. Відаць, i сама я на вашым месцы адчувала б нешта падобнае. Але параіць вам… Што я магу параіць? Я дрэнна разбіраюся ў гэтых справах… Для мяне, напрыклад, гэтая ж педагогіка — цёмны лес, хоць я i здаю на «пяць». Мабыць, без практыкі сапраўды ўсе гэтыя разважанні мёртвыя. Але вам не трэба спяшацца з вывадам i рашэннем. Трэба параіцца з людзьмі вопытнымі… Хочаце, я вас пазнаёмлю з адным чалавекам? Ён таксама кандыдат…

Праз дзён колькі ў халодны i дажджлівы вечар, калі яны дайшлі да дома, Дар'я Сцяпанаўна нечакана запрасіла:

— Хадзем да нас. Я вас чаем з малінавым варэннем напаю, а то вы кашляеце.

Лемяшэвіч падымаўся па лесвіцы з нейкім незразумелым хваляваннем: моцна білася сэрца i гарэлі вушы.

На пляцоўцы трэцяга паверха Дар'я Сцяпанаўна пазваніла — два кароткія званкі. І адразу за дзвярамі пачуліся радасныя дзіцячыя галасы:

— Ма-ма!

— Ма-ма прыйшла!

Дзверы адчыніліся — i дзяўчынка год шасці павісла на шыі ў маці, а хлопчык год чатырох, убачыўшы чужога дзядзьку, адступіў i нездаволена нахмурыўся.

Лемяшэвіч, адчуўшы раптам, што ад яго хвалявання не засталося i следу, весела засмяяўся. Гаспадыня, мабыць, зразумела прычыну яго смеху i таксама засмяялася.

— Вось вам… Маці вывучае педагогіку, a дзеці да адзінаццаці гадзін не спяць. Раман! — крыкнула яна ў пакой, Зноў ты ix не паклаў спаць.

— Паспрабуй ix укласці, яны двойчы мяне самога прыспалі, шпакі гэтыя. — З пакоя выглянуў высокі поўны мужчына ў піжаме i жартаўліва крыкнуў на дзяцей: — Гэць, шпачаняты, спаць!

— Знаёмся, Раман, гэта — Лемяшэвіч, — сказала Дар'я Сцяпанаўна, распранаючыся.

— А-а, твой верны рыцар. — Ён моцна паціснуў руку, каротка i выразна сказаў сваё прозвішча: — Жураўскі.

Распранайцеся — будзеце госцем. Мая жонка расказвала пра вас.

Дар'я Сцяпанаўна занялася дзецьмі:

— Чаму ж вы не спіцё, начнікі вы гэтакія?

— А мы цябе чакалі, мамачка. Чаго ты так доўга была?

— Елі?

— Я, мама, усё з'еў: i яешню, i малако, i кашу… A Ніна яешню не ела.

— Хлусіць, мамачка, ён сам кашу не еў, яго тата з лыжкі карміў.

— А ты кубачак разбіла, ara! — пераможна абвясціў хлопчык.

— Не я. — Дзяўчынка заплакала. — Ён сам.

— Ну, што ты такая плакса! — супакойвала яе Дар'я Сцяпанаўна. — Я ж ведаю, што кубачкі самі скачуць на падлогу.

Гаспадар кіўнуў галавой у бок гэтай размовы за дзвярамі.

— Чуеце? — спытаў ён у Лемяшэвіча. — Сядайце. Цяжкі абавязак — быць мужам студэнткі. За цэлы вечар не магу прачытаць газету. Тысяча выдумак за гадзіну ў кожнага. Асабліва ў гэтага — чатырох-гадовага мужчыны.

Раман Карпавіч Жураўскі — адказны работнік ЦК партыі, у мінулым сакратар райкома, два гады назад закончыў акадэмію грамадскіх навук. Так ён у першыя ж хвіліны знаёмства адрэкамендаваў сябе Лемяшэвічу i зрабіў гэта ўмела i проста, без ценю выхвалення ці самалюбавання. Вясёлы i гаманкі, ён спадабаўся Лемяшэвічу, які пранікся да яго давер'ем: такому чалавеку можна расказаць пра ўсё i можна чакаць ад яго разумнай парады. Яны добра, па-сяброўску, пагутарылі, пакуль Дар'я Сцяпанаўна ўкладала дзяцей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крыніцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крыніцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Иван Шамякин - Торговка и поэт
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Атланты и кариатиды
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Зенит
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Снежные зимы
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Криницы
Иван Шамякин
Иван Шамякин - В добрый час
Иван Шамякин
libcat.ru: книга без обложки
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Петроград-Брест
Иван Шамякин
libcat.ru: книга без обложки
Иван Шамякин
Отзывы о книге «Крыніцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Крыніцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x