Иван Шамякин - Крыніцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Шамякин - Крыніцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крыніцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крыніцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Напісаны ў 1953–1956 гг. раман народнага пісьменніка Івана Шамякіна "Крыніцы" расказвае пра вялікія зрухі, якія адбыліся ў вёсцы. У цэнтры рамана — калгаснікі, вясковая інтэлітенцыя.

Крыніцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крыніцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Колькі з мяне? — спытаў Лемяшэвіч, дастаючы з кішэні кашалёк.

— Чацвяртак, — адразу адказаў шафёр, ляснуўшы далонямі i пацершы імі як бы ад здавальнення, што атрымае такую суму.

— Дваццаць пяць рублёў? — здзівіўся Лемяшэвіч. — Па рублю за кіламетр? Нішто! Гэта вы з усіх так лупіце?

— Не-э… Толькі з упаўнаважаных. Яны камандзіровачныя атрымліваюць. — Цяпер ужо хлопец стаяў насупроць, з цікавасцю разглядаў свайго пасажыра, i ў карых, падзіцячаму ясных вачах яго скакалі агеньчыкі жартаўлівага смеху.

— Паўлік, а можа, гэта i не ўпаўнаважаны. Можа, настаўнік, — адгукнулася з кузава гаманкая жанчына. — Зараз яны з'язджаюцца хто адкуль.

— Настаўнік? — хутка спытаў Паўлік, перапыніўшы старую.

— Настаўнік, — усміхнуўся Лемяшэвіч.

— Тады ганіце пяць карбованцаў.

Атрымаўшы грошы, шафёр весела пажадаў шчаслівай дарогі. Калі машына ўжо кранулася, сарамлівая дзяўчына, якая праз усю дарогу толькі неяк таямніча ўсміхалася, крыкнула:

— Данілу Платонавічу прывітанне перадайце!

Лемяшэвіч доўга глядзеў услед машыне. Чацвёрты чалавек перадаваў прывітанне старому настаўніку, імя якога ён упершыню пачуў ад Жураўскіх! Гэтая акалічнасць, а таксама размова з простымі i шчырымі людзьмі ў машыне, кароткае падарожжа цераз палі, дзе ўсюды кіпела работа, сустрэчы ў райцэнтры усё перажытае за дзень нарадзіла ў сэрцы нейкае вельмі светлае пачуццё. Лемяшэвіч з радасцю адчуў, што зніклі ўсе сумненні, ваганні: ці правільна зрабіў ён, што перапыніў вучобу, кінуў сталіцу i паехаў сюды, у гэтую «палескую глуш»?

Ёв стаяў i думаў пра здарэнне, якое толькі што адбылося. Ці быў гэта толькі жарт шафёра? Ці, можа, сапраўды людзі так адносяцца да ўпаўнаважаны. х? А як тады разумець стаўленне да настаўніка? Павага гэта ці нешта іншае? Прыгадаўся другі выпадак, які адбыўся раніцой у раённай чайной. Пасля бяссоннай ночы ў цягніку яму не хацелася есці, i ён папрасіў афіцыянтку прынесці пяцьдзесят грамаў гарэлкі. Дзяўчына прынесла сто пяцьдзесят i, калі ён паўтарыў сваю просьбу, здзівілася:

— Усяго пяцьдзесят? У нас ніхто па столькі не п'е. Толькі настаўнік адзін ёсць, дык той, калі прыходзіць у раён, па дваццаць пяць грамаў заказвае, i то не адразу выпівае. — І яна пырснула смехам.

Магчыма, адным толькі i праславіўся чалавек на ўвесь раён, што выпівае па дваццаць пяць грамаў. Нельга сказаць, што благая слава, але ўсё-такі прыкра чуць пра такое, як прыкра i крыўдна было слухаць пра іншае, што расказвалі ў райана — пра сістэматычныя п'янкі былога дырэктара Крыніцкай школы: «Гэтым жа ўвесь калектыў i ўсе бацькі абураліся».

«Але… многа патрабуецца ад настаўніка, а тым больш ад дырэктара, якому належыць выхоўваць i вучняў i настаўнікаў. Ну, што ж, гэта i добра. Для таго я i ехаў, каб лепш зразумець людзей, жыццё…»

Лемяшэвіч закурыў, агледзеўся. Навокал рассцілалася поле, яшчэ даволі стракатае: за жаўтлявым спелым жытам зелянела бульба, з другога боку — сінеў лубін. Паабапал вузкай палявой дарогі, па якой яму належала ісці, ляжала ржышча; жыта ўбіралі камбайнам, на полі засталіся кучы саломы i віднеліся сляды шын. Відаць, дождж перапыніў уборку: удалечыні, каля бярэзніку, дзе канчалася ржышча i зноў пачыналася жоўта-белае мора жытоў, нерухома стаяў камбайн.

Лемяшэвіч падняў чамадан, партфель i даволі шпарка рушыў па дарозе ў напрамку Крыніц.

Каля бярэзніку ён сустрэўся з высокім чалавекам у гэткім жа, як у яго, саламяным капелюшы i ў белым пінжачку. Чалавек выглянуў з-за бярозак неяк раптоўна, знянацку, быццам сядзеў там у засадзе, i адразу ж, з адлегласці добрых крокаў дзесяці, прывітаўся: падняў капялюш.

— Mary здзівіць вас. Я здагадваюся, хто вы. Што? Не верыце? А?

— Чаму? Веру. — Лемяшэвіч спыніўся, паставіў на зямлю чамадан, чакаючы, пакуль незнаемы падыдзе.

— Вы наш новы дырэктар. — Чалавек працягнуў руку i назваў сябе: — Загадчык навучальнай часткі Арэшкін, Віктар Паўлавіч.

— Вельмі прыемна. Лемяшэвіч.

Яны моцна паціснулі адзін аднаму рукі, як добрыя сябры i старыя знаёмыя, i пайшлі далей побач. Арэшкін хоць i быў вышэйшы ростам, але крочыў паважна, не спяшаючыся, i імкліваму, хуткаму ў рухах Лемяшэвічу прыйшлося запаволіць сваю хаду, a калі ён парушыў рытм, рэчы пачалі замінаць.

Арэшкін тлумачыў сваё з'яўленне тут, далека ад вёскі:

— Гуляю… У нас тут гадзіну назад навальніца была. Чуеце азон?.. Дыхаць легка. А? I, ведаеце, маланка ледзь не забіла механіка МТС.

Лемяшэвіч з цікавасцю сачыў за кожным рухам новага знаёмага, прагна лавіў кожнае яго слова. Пра гэтага чалавека Жураўскія не расказвалі, мабыць, не ведалі, а загадчык райана ахарактарызаваў коратка: «Завуч у вас вопытны».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крыніцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крыніцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Иван Шамякин - Торговка и поэт
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Атланты и кариатиды
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Зенит
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Снежные зимы
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Криницы
Иван Шамякин
Иван Шамякин - В добрый час
Иван Шамякин
libcat.ru: книга без обложки
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Петроград-Брест
Иван Шамякин
libcat.ru: книга без обложки
Иван Шамякин
Отзывы о книге «Крыніцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Крыніцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x