Иван Шамякин - Крыніцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Шамякин - Крыніцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крыніцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крыніцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Напісаны ў 1953–1956 гг. раман народнага пісьменніка Івана Шамякіна "Крыніцы" расказвае пра вялікія зрухі, якія адбыліся ў вёсцы. У цэнтры рамана — калгаснікі, вясковая інтэлітенцыя.

Крыніцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крыніцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вы за ўсіх турбуецеся, Даніла Платонавіч.

— A хіба можна быць спакойным, калі б сапраўды забіла чалавека? Ты была б спакойнай? — з дакорам спытаў стары.

Раіса не адказала.

Дождж перЭстаў. Прыпякала сонца. Ад мокрага касцюма старога i сукенкі дзяўчыны ўзнімалася лёгкая пара.

…Данілу Платонавічу Шаблюку, гэтаму «не такому старому чалавеку», як ён сказаў пра сябе, ішоў семдзесят пяты год. І кожны, хто бачыў яго ўпершыню, дакладна вызначаў яго ўзрост — ён выглядаў ні маладзейшым, ні старэйшым за свае гады.

Тэта быў чалавек вышэй сярэдняга росту, гады не высушылі i не сагнулі яго дзябёлую постаць, трымаўся ён проста i хадзіў яшчэ шпарка i ўпэўнена, хоць i абапіраўся на кій.

Але яго загрубелы ад усіх непагод твар спаласавалі глыбокія маршчыны, яны ляжалі складкамі на шырокім ілбе, пад яснымі разумнымі вачамі, пераразалі пастарэчаму крыху абвіслыя шчокі. Ён насіў невялікія сівыя вусы, але акуратна галіў бараду.

Крынічане ведалі, што яшчэ якія два-тры гады назад Даніла Платонавіч выглядаў значна дужэйшым, i ў яго руках ніколі не бачылі кія. Падкасіла старога настаўніка хвароба пасля смерці жонкі, з якой ён прайшоў усё сваё доўгае жыццё. Ён два месяцы праляжаў у ложку i цяпер яшчэ быў нядужы.

Раіса была яго вучаніца i суседка — ix хаты стаялі побач.

…Хораша на вуліцы пасля дажджу!

Зазелянелі вербы, кветнікі, на лісцях дрэў, любісціку i вяргінь, на траве блішчала раса, i ў кожнай празрыстай кроплі адлюстроўвалася яскравае жнівеньскае сонца. Мільёны сонцаў зіхацелі на зямлі.

Пасярод вуліцы цурчаў ручай, жоўтая вада з шумам i бульканием шпарка кацілася ў бок рэчкі, пакідаючы шматкі бруднай пены. Па вадзе, падкасаў'шыся, бегалі хлапчукі i дзяўчаткі, будавалі земляныя «плаціны». Але вада рвала ix, i тады аб'яўляўся аўрал: крычалі, папракалі адзін аднаго, камандавалі:

— Юрка! Насі цэглу!

— Ратуй электрастанцыю! Змые!

— Гліны! Гліны давайце!

Адзін малы спатыкнуўся, упаў у ваду, a падняўшыся, спалохана азірнуўся і, відаць, баючыся, што дастанецца ад маці, кінуўся да двара. Наўздагон яму свіснулі, кінулі камяком гліны, i яна прыліпла да яго спіны. Засмяяўшыся, дзеці тут жа забыліся пра свайго баязлівага сябра. Найбольш актыўнай i спрытнай групе малых удалося збудаваць даволі-такі моцную плаціну, i спынены ручай пачаў разлівацца ў бакі. Даніла Платонавіч спыніўся непадалёк i з любоўю сачыў за руплівай працай дзяцей.

— Будаўнікі! — сказаў ён Раісе.

Але дзяўчыну мала цікавілі дзеці i ix гульня. Яна была ў тым пераходным узросце, калі забываюдца дзіцячыя гульні, калі дзяўчына лічыць сябе ўжо дарослай i баіцца, што цікавасць да малодшых будзе вытлумачана як уласная нясталасць.

Яна глядзела ўперад. Насустрач ім, не спяшаючыся i вельмі асцярожна абыходзячы лужыны i мокрую траву, ішоў інтэлігентна апрануты чалавек: у саламяным капелюшы, у белым, чыстым, старанна выпрасаваным пінжачку, з-пад якога выглядвала ярка вышытая кашуля, у цёмна-сініх бастонавых штанах i ў белых туфлях.

Чалавек быў малады, высокі, з дробнымі рысамі твару, які можна было б назваць прыгожым, калі б яго не псавалі вочы — глыбока запалыя пад вузкім пукатым ілбом.

Вітаючыся, ён зняў капялюш, махнуў ім над схіленай галавой. Рудаватыя валасы былі прычэсаны набок i закрывалі лоб: відаць, ён разумеў, што гэтая частка твару ў яго не самая прыгожая.

— Схіляю галаву перад мудрасцю i юнасцю, — без усмешкі сказаў ён замест звычайных слоў прывітання.

Раіса неяк адразу ажывілася.

— Віктар Паўлавіч, ведаеце, Касцянка ледзь не забіла маланка! — паведаміла яна з дзіцячай непасрэднасцю.

— Маланка? Ну-у? Цікава. А якога Касцянка?

— Ну, Сяргея Касцянка.

— А-а, тэта — што дзяцей многа?

Раісе стала неяк няёмка, што ён не ведае Сяргея Касцянка.

— Ды не ж… механік МТС. Брат нашага Алёшы Касцянка. — І яна пачырванела.

— А-а… таго. Цікава…

Пакуль яны так размаўлялі, Даніла Платонавіч моўчкі стаяў, абапёршыся на кій, i глядзеў на дзяцей.

На маладога настаўніка ён глянуў няветліва, калі той пачаў прыкідвацца, што не ведае Касцянка.

Арэшкін, відаць, заўважыў гэты позірк Данілы Платонавіча, бо, перапыніўшы размову з Раісай на паўслове, звярнуўся да яго:

— Навіна, Даніла Платонавіч! К нам едзе…

Ён пачаў гэта такім голасам, што Раіса не вытрымала i ca смехам дадала:

— …рэвізор!

— Горш… Новы дырэктар школы.

— Гэта не навіна, — сказаў Шаблюк, праводзячы кіем ад лужыны канаўку i любуючыся, як адразу ж за кіем бяжыць вада.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крыніцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крыніцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Иван Шамякин - Торговка и поэт
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Атланты и кариатиды
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Зенит
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Снежные зимы
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Криницы
Иван Шамякин
Иван Шамякин - В добрый час
Иван Шамякин
libcat.ru: книга без обложки
Иван Шамякин
Иван Шамякин - Петроград-Брест
Иван Шамякин
libcat.ru: книга без обложки
Иван Шамякин
Отзывы о книге «Крыніцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Крыніцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x