Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак

Здесь есть возможность читать онлайн «Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Буранны паўстанак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Буранны паўстанак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Буранны паўстанак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Буранны паўстанак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З гэтымі словамі Раймалы-ага ўзяў дамбру, настроіў яе на новы лад і заспяваў новую песню, заспяваў, як у былыя гады — то як вецер, якога ледзь чуць у траве, то як гром, які грукоча ў бела-блакітным небе. З таго часу і засталася на зямлі тая песня. Песня «Бегімай»:

«…Калі ты прыйшла здалёку, каб выпіць вады з крыніцы, я, як вецер сустрэчны, дабягу і да ног тваіх прыпаду, Бегімай. Калі ж сёння дзень самы апошні мне лёсам наканаваны, то сёння не памру я, Бегімай, і навекі не памру я, Бегімай, ажыву і зноў буду жыць, Бегімай, каб не застацца без цябе, Бегімай, без цябе, як без вачэй, Бегімай…»

Вось так ён спяваў тую песню «Бегімай». Той дзень надоўга застаўся ў памяці людской. Колькі размоў адразу закіпела вакол Раймалы-ага і Бегімай! А калі выпраўлялі нявесту да жаніха, сярод святочных белых юртаў, сярод коннікаў на святочных конях, сярод яркага святочнага гурту людзей, на чале каравана, які праводзіў нявесту, гарцавалі Раймалы-ага і Бегімай з песнямі-пажаданнямі дабра. Побач ехалі яны, стрэмя ў стрэмя ехалі яны, звярталіся да бога яны, да добрай сілы звярталіся яны, маладым шчасця жадалі яны, на домбрах ігралі яны — то ён, то яна, то ён, то яна…

Не пазнавалі людзі старога спевака Раймалы-агу. Зноў голас звінеў, як раней, зноў гнуткім і спрытным ён стаў, як раней, а вочы свяціліся, як дзве лямпы ў белай юрце на зялёным лузе. Нават конь яго Сарала ганарліва выгнуў шыю.

Але не ўсім гэта было даспадобы. Былі і такія, якія, гледзячы на Раймалы-агу, пляваліся. Сваякі і супляменнікі яго — баракбаі, так называўся іх род, абураліся. Баракбаі злаваліся. Куды гэта варта — Раймалы-ага страціў розум на старасці гадоў. Яны пачалі нагаворваць брату яго Абдзільхану. Як жа мы будзем цябе валасным выбіраць, засмяюць нас іншыя на выбарах, калі стары сабака Раймалы-ага нас на пасмешышча выстаўляе? Чуеш, як спявае, як жарабок малады ржэ? А яна, дзеўка гэта, чуеш, што адказвае? Сорам! На вачах у людзей круціць галаву яму. Не да дабра. Нашто звязвацца з гэтай дзеўкай? Прыструніць яго трэба, каб няслава не пайшла па аулах…

Абдзільхан даўно ўжо трымаў зло на бесталковага брата, які дажыў да сівых валасоў і нічога не нажыў. Думаў: пастарэў, пасталеў; і тут на табе, увесь род баракбаеў няславіць.

І тады прыналёг на каня свайго Абдзільхан, прабіваючыся да брата праз натоўп, і крычаў, пагражаў бізуном: «Апамятайся! Дамоў едзь!» Але не чуў і не бачыў яго старэйшы брат, які быў заняты мілагучнымі песнямі. А паклоннікі — тыя, хто шчыльным гуртам на конях абкружылі спевакоў, тыя, хто ў песнях кожнае слова лавілі, Абдзільхана ўмомант адціснулі і паспелі з розных бакоў па шыі бізуном агрэць. Разбярыся тады, хто руку прыклаў. Паскакаў Абдзільхан…

А песні спяваліся. У тую хвіліну новая песня прасілася з сэрца на волю.

«…Калі марал закаханы сяброўку кліча раніцай, яму цясніна ўтуруе рэхам горным», — спяваў Раймалы-ага.

«…Калі ж лебедзь, які разлучаны з лебядзіхай белай, на сонца раніцай гляне, то сонца ён убачыць кругам чорным», — адказвала песняй Бегімай.

І так яны спявалі ў гонар маладых — то ён, то яна, то ён, то яна…

Не ведаў Раймалы-ага ў час самазабыцця, з якой кіпучай злосцю ў грудзях памчаўся брат Абдзільхан, з якой крыўдай і помстай нясцерпнай рушылі за ім сваякі, увесь баракбаеў род. Якую ў змове расправу прыгатавалі яны яму, не знаў…

А песні спяваліся — то ён, то яна, то ён, то яна…

Імчаў Абдзільхан, да сядла прыгнуўшыся, чорнай хмарай. Да аула, дахаты! Сваякі, як воўчая зграя, побач ехалі і крычалі на скаку:

— Брат твой страціў розум! Бяда! Яго лячыць хутчэй трэба!

А песні спяваліся — то ён, то яна, то ён, то яна… Так з песнямі праводзілі яны вяселле да месца. Тут на развітанне яшчэ раз праспявалі пажаданні дабра. І, звяртаючыся да людзей, сказаў Раймалы-ага, што шчаслівы тым, што дажыў ён да гэтых дзён, калі лёс яму ва ўзнагароду паслаў роўнага акына, спявачку маладую Бегімай. Сказаў, што, толькі стукаючы крамень аб крамень — агонь успыхвае; і ў мастацтве — слова, спаборнічаючы са словам, дасягае вяршыняў. Але звыш усяго, звыш магчымага шчасця, ён шчаслівы тым, што на зыходзе жыцця, як на захадзе сонца з усяе моцы палае, так запалала ў ім каханне.

— Раймалы-ага! — яму ў адказ сказала Бегімай. — Мара мая здзейснілася. Я буду ісці ўслед за табой. Толькі загадай. Каб песня з песняй спалучаліся, каб кахаць мне цябе і быць тваёй каханай. З тым жыццё сваё табе даручаю без аглядкі.

Так спяваліся песні.

І тут навідавоку ўсяго стэпавага народу ўмовіліся яны сустрэцца праз дзень на кірмашы вялікім, дзе будуць спяваць для ўсіх, хто прыехаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Буранны паўстанак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Буранны паўстанак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Сыпайчи
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Материнское поле
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Джамиля
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Прощай, Гульсары!
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Когда падают горы
Чингиз Айтматов
Отзывы о книге «Буранны паўстанак»

Обсуждение, отзывы о книге «Буранны паўстанак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x