Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак

Здесь есть возможность читать онлайн «Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Буранны паўстанак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Буранны паўстанак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Буранны паўстанак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Буранны паўстанак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Караблі былі тэрмінова пасланы ў космас па камандзе, якая паступіла з навукова-даследчага авіяносца «Канвенцыя», што з'яўляўся плавучай базай Аб'яднанага савецка-амерыканскага цэнтра ўпраўлення праграмы «Дэмівург».

Авіяносец «Канвенцыя» знаходзіўся ў раёне свайго пастаяннага месцазнаходжання — у Ціхім акіяне, паўднёвей Алявуцкіх астравоў, у квадраце прыкладна на аднолькавай адлегласці ад Уладзівастока да Сан-Францыска. Аб'яднаны цэнтр упраўлення — Абцэнупр — у гэты час напружана сачыў за выхадам абодвух караблёў на арбіту «Трамплін». Пакуль усё ішло паспяхова. Наперадзе былі манеўры па стыкоўцы з комплексам «Парытэт». Задача была найскладанейшая, стыкоўка павінна была адбывацца не паслядоўна, адна следам за другой з неабходным інтэрвалам чарговасці, а адначасова, абсалютна сінхронна, з двух розных падыходаў да станцыі. «Парытэт» не рэагаваў на сігналы Абцэнупра з «Канвенцыі» ўжо больш за дванаццаць гадзін, не рэагаваў ён і на сігналы караблёў, што ішлі да яго на стыкоўку… Належала высветліць, што адбылося з экіпажам «Парытэта».

II

Цягнікі ў гэтых мясцінах ішлі з усходу на захад і з захаду на ўсход…

Узбоч чыгункі ў гэтых мясцінах ляжала вялікая пустынная пространь — Сары-Азекі, Сярэдзінныя землі жоўтага стэпу. У гэтых мясцінах любая адлегласць вымяралася адносна чыгункі, як ад Грынвічскага мерыдыяна…

А цягнікі ішлі з усходу на захад і з захаду на ўсход…

Ад раз'езда Баранлы-Бураннага да спадчынных найманскіх могілак Ана-Бейіт было прынамсі кіламетраў трыццаць убок ад чыгункі, ды і то пры ўмове, калі дарога была напрасткі, наўздагад па саразеках. Калі ж не рызыкаваць, каб не заблудзіцца выпадкам у стэпе, дык лепш ехаць звычайнай каляінай, што ўсцяж чыгункі, але тады адлегласць да могілак яшчэ пабольшае, давядзецца даваць добрага гаку да павароткі ад Кыйсысайскай падзі на Ана-Бейіт. Іншай дарогі няма. Вось і выходзіць у лепшым выпадку трыццаць вёрст у адзін канец ды столькі ж у другі. Але акрамя самога Едыгея ніхто з цяперашніх баранлінцаў дакладна не ведаў, як туды дабрацца, хоць і чулі пра той старадаўні Бейіт, пра які расказвалі ўсялякія гісторыі, ці то праўду ці байкі, але самім не даводзілася там быць. Нагоды такой не было. За многія гады гэта быў першы выпадак у Баранлы-Буранным, прыдарожным пасёлку з васьмі дамоў, калі памёр чалавек і мелася быць пахаванне. Да гэтага колькі гадоў таму, калі нечакана памерла дзяўчынка ад грудной задухі, бацькі павезлі яе хаваць да сябе на радзіму, ва Ўральскую вобласць. А жонка Казангапава, старая Букей, ляжала на станцыйных могілках у Кумбеле — памерла некалі ў мясцовай бальніцы, ну і вырашылі тады на станцыі і пахаваць. Везці нябожчыцу ў Баранлы-Буранны не мела сэнсу. А Кумбель — самая вялікая станцыя ў Сары-Азеках, да таго ж дачка Айзада жыве там ды зяць, няхай і няўдаліца, п'янтос, але ўсё ж свой чалавек. За магілкай, маўляў, прыглядаць будуць. Але тады жывы быў Казангап, ён сам рашаў, як яму што рабіць.

А цяпер думалі-меркавалі, як быць.

Едыгей, аднак, настаяў на сваім.

— Ды кіньце вы нявартае гаварыць, — сарамаціў ён маладых. — Хаваць такога чалавека будзем на Ана-Бейіце, там, дзе продкі ляжаць. Там, дзе наказваў сам нябожчык. Давайце ад слоў да справы пяройдзем, рыхтавацца будзем. Дарога няблізкая. Заўтра як раней з месца рушым…

Усе разумелі — Едыгей меў права прыняць рашэнне. На тым і пагадзіліся. Праўда, Сабітжан спрабаваў быў пярэчыць. Падаспеў ён у той дзень спадарожным таварняком, пасажырскія цягнікі тут не затрымліваліся. І тое, што прыехаў на пахаванне бацькі, хоць і не ведаў, жывы яшчэ той ці не, ужо адно гэта расчуліла і нават узрадавала Едыгея. І былі хвіліны, калі яны абняліся і плакалі, пародненыя адным горам і адною скрухай. Едыгей потым дзівіўся самому сабе. Прыціскаючы Сабітжана да грудзей і плачучы, ён не мог справіцца з сабой, усё гаварыў, усхліпваючы: «Добра, што ты прыехаў, родненькі, добра, што прыехаў!» — нібыта ягоны прыезд мог падняць Казангапа. І чаму Едыгей так расплакаўся, сам не мог зразумець, ніколі з ім такога не здаралася. Доўга яны плакалі на двары, ля дзвярэй асірацелай мазанкі. Нешта падзейнічала на Едыгея. Успомнілася, што Сабітжан вырас на ягоных вачах, хлапчуком быў, любімцам бацькавым быў, вазілі яго вучыцца ў Кумбельскую школу-інтэрнат для дзяцей чыгуначнікаў, як выпадаў вольны час, наязджалі праведаць — то спадарожным саставам, то верхам на вярблюдах. Як ён там у інтэрнаце, ці не пакрыўдзіў хто, ці не нарабіў чаго брыдкага, ды як вучыцца, ды што кажуць пра яго настаўнікі… А на канікулах колькі разоў, захутаўшы ў кажух, везлі верхам па снежных саразеках, у мароз ды завіруху, каб толькі не спазніўся на заняткі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Буранны паўстанак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Буранны паўстанак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Сыпайчи
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Материнское поле
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Джамиля
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Прощай, Гульсары!
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Когда падают горы
Чингиз Айтматов
Отзывы о книге «Буранны паўстанак»

Обсуждение, отзывы о книге «Буранны паўстанак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x