Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак

Здесь есть возможность читать онлайн «Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Буранны паўстанак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Буранны паўстанак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Буранны паўстанак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Буранны паўстанак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Едыгей спагнаў злосць на Каранары:

— Ты чаго равеш, кракадзіл? Ты чаго галосіш у неба, нібы цябе там сам бог чуе? — Кракадзілам абзываў Едыгей свайго вярблюда ў самых крайніх выпадках, калі ўжо не было як трываць. Гэта прыезджыя пуцейцы прыдумалі Бураннаму Каранару такую мянушку праз зубастую пашчу ды злосны нораў. — Ты ў мяне дакрычышся, кракадзіл, я табе ўсе зубы выб'ю!

Трэба было згламаздаць сядло для вярблюда, і, прыступаючы да справы, Едыгей патрохі супакойваўся, лагоднеў. Залюбаваўся. Прыгожы і магутны быў Буранны Каранар. Да галавы рукой не дастанеш, хоць Едыгей быў росту немалога. Едыгей выбраў момант, прыгнуў вярблюду шыю і, пастукваючы пугаўём па мазолістых каленях, падпускаючы ў голас строгасці, асадзіў яго. Гучна пратэстуючы, вярблюд усё ж падпарадкаваўся волі гаспадара, і калі, нарэшце, склаўшы пад сябе ногі, ён прылёг грудзямі на зямлю і супакоіўся, Едыгей прыступіў да справы.

Асядлаць вярблюда па-сапраўднаму — гэта цяжкая праца, усё роўна што дом пабудаваць. Сядло робяць кожны раз нанова, увішнасць ды і сілы немалыя, тым болей калі сядлаеш такога аграмаднага вярблюда, як Каранар.

Каранарам, гэта значыць Чорным Корам, ён называўся не так сабе. Чорная патлатая галава з чорнай, што расла аж да загрыўка магутнай барадой, шыя нізам уся ў чорных касмылях — яны звісалі да калень густой дзікай грывай — галоўнае ўпрыгожанне самца, — пара пругкіх гарбоў, што ўзвышаліся, як чорныя вежы, на спіне. І ў дадатак да ўсяго — чорны кончык куртатага хваста. А ўсё астатняе — верх шыі, грудзі, бакі, ногі, жывот, — наадварот, было светлае, светла-рудой масці. Тым і прыгожы быў Буранны Каранар, тым і знакаміты — і паставай, і масцю. І сам ён той парой быў у самай сваёй сіле — трэці дзесятак ішоў Каранару.

Вярблюды доўга жывуць. Таму, мусіць, прыплод у іх бывае на пятым годзе і затым не кожны год, а толькі ў два гады раз, і плод выношваюць у чэраве даўжэй за іншых жывёл — дванаццаць месяцаў. Малога вярблюда цяжка выходжваць першыя год — паўтара, цяжка ўберагчы ад прастуды, ад стэпавых скразнякоў, а потым ён расце з дня на дзень, і тады яму нічога ўжо не страшна — ні холад, ні спёка, ні бязводдзе…

Едыгей ведаў усё пра гэта — Буранны Каранар быў у яго заўсёды дагледжаны. Першая прыкмета здароўя і сілы — чорныя гарбы на ім тырчэлі як чугунныя. Некалі Казангап падарыў яго яшчэ малочным, маленькім, пушыстым, як качанё, у тыя гады першапачатковыя, як вярнуўся Едыгей з вайны ды астайбаваўся на раз'ездзе Баранлы-Буранным. А сам Едыгей малады быў яшчэ — уга! Ведаць не ведаў, што застанецца тут да сівой галавы. Іншым разам зірне на тыя фотаздымкі і сам не верыць сабе. Так перамяніцца — белы ўвесь. Нават бровы і тыя сівыя. І абліччам, вядома, другі стаў. А целам не пацяжэў, як бывае ў такім узросце. Неяк само па сабе сталася — спачатку вусы адгадаваў, потым бараду. Яно як без барады, усё роўна як голым хадзіць. Цэлая вечнасць прайшла, можна сказаць, з тае пары.

Вось і цяпер, сядлаючы Каранара, які ляжаў на зямлі, ушчуваючы яго то голасам, то намахам рукі, калі той не-не ды і агрызаўся, равучы, як леў, паварочваючы чорную патлатую галаву на даўжэзнай шыі, Едыгей няўзнак прыгадваў сёння, што было ды як было ў тыя гады. І адчуваў палёгку.

Доўга ён важдаўся, усё ўкладваў, парадкаваў збрую. Гэты раз, перш чым зладкаваць сядло, ён накрыў Каранара найлепшай выязной капай старадаўняй работы, з рознакаляровымі доўгімі кутасамі, з дывановымі ўзорамі. Не памятаў ужо, калі апошні раз прыбіраў ён Каранара ў гэтую адмысловую збрую, якую так берагла Укубала. Надарыўся цяпер такі выпадак…

Калі Буранны Каранар быў асядланы, Едыгей прымусіў яго падняцца на ногі і застаўся вельмі задаволены. І нават усцешыўся сваёй работай. Каранар меў выгляд велічны і паглядны, упрыгожаны капай з кутасамі і па-майстэрску зладкаваным сядлом паміж гарбамі. Не, няхай палюбуюцца маладыя, асабліва Сабітжан, няхай зразумеюць: пахаванне вартага чалавека не цяжкая прынука, не нудная рата, а вялікая, хай і журботная падзея, і таму ёй павінны адпавядаць свае ўстанаўленні. Недзе граюць музыку, выносяць сцягі, недзе бабахаюць у паветра, а недзе кветкі раскідаюць і вянкі нясуць.

А ён, Буранны Едыгей, заўтра з раніцы ўзначаліць верхам на Каранары, прыбраным посцілкай з кутасамі, праводзіны на Ана-Бейіт — на апошні і вечны прытулак Казангапа… І ўсю дарогу будзе Едыгей думаць пра яго, пераадольваючы вялізарныя і пустынныя саразекі. І з думкамі пра яго аддасць яго зямлі на спадчынных могілках, як і была ў іх пра тое дамова. Так, была такая дамова. Ці далёкая, ці блізкая дарога, але ніхто не саб'е яго з думкі, што трэба выконваць волю Казангапа, нават родны сын нябожчыка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Буранны паўстанак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Буранны паўстанак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Сыпайчи
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Материнское поле
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Джамиля
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Прощай, Гульсары!
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Когда падают горы
Чингиз Айтматов
Отзывы о книге «Буранны паўстанак»

Обсуждение, отзывы о книге «Буранны паўстанак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x