Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак

Здесь есть возможность читать онлайн «Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Буранны паўстанак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Буранны паўстанак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Буранны паўстанак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Буранны паўстанак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І зноў Доўгі Эдыльбай выручыў, спагаду жыцейскую праявіў і тым надта памог Едыгею ў той вечар. Ён дык разумеў, як чулася Едыгею. Дзецям нябожчыка заўжды першае месца на пахаванні, так яно ўжо вядзецца на свеце. І нікуды іх не дзенеш, якімі б бессаромнымі і нікчэмнымі яны ні былі. Каб хутчэй забылася прыкрая спрэчка паміж братам і сястрой, Эдыльбай запрасіў усіх мужчын да сябе ў дом. Чаго, маўляў, мы будзем на двары зоры на небе лічыць, хадзем пачаюем, пасядзім у нас…

У доме ў Доўгага Эдыльбая Едыгей трапіў нібы ў другі свет. Ён і раней заходзіў сюды па-суседску і кожны раз быў задаволены, душа ягоная поўнілася цішынёй і спагадай да гаспадароў. Сёння ж яму хацелася як болей пабыць тут, патрэба была такая — нібы павінен быў набрацца ён тут патрачанай сілы.

Доўгі Эдыльбай быў такім жа чыгуначным рабочым, як і другія, заробку меў не болей за другіх, жыў, як і ўсе, у палове зборнашчытавога доміка з двух пакояў ды кухні, але зусім іншае жыццё ўладарыла тут — чыста, утульна, светла. Той жа чай, што і ў іншых, у Эдыльбаевых піялах Едыгею здаваўся празрыстым сотавым мёдам. Эдыльбаева жонка і сама спраўная, і ў доме гаспадыня, і дзеці як дзеці… Пажывуць у саразеках колькі змогуць, думаў Едыгей, а там перабяруцца куды ім лепей. Шкада будзе, калі паедуць яны адсюль…

Скінуўшы свае кірзачы яшчэ на ганку, сядзеў Едыгей у пакоі, падціснуўшы пад сябе ногі ў шкарпэтках, і першы раз за дзень адчуў, як стаміўся і згаладнеў. Прыхінуўся спіной да дашчанай сцяны, сцішыўся. А наўкол расселіся ўскрай круглага століка наземнага астатнія госці, нягучна перамаўляючыся пра тое ды сёе…

Сур'ёзная размова пачалася потым, дзіўнаватая гаворка ўсчалася. Едыгей ужо і забыў пра касмічны карабель, што стартаваў мінулай ноччу. А вось дасведчаныя людзі сказалі такое, што і ён задумаўся. Не тое каб ён зрабіў адкрыццё для сябе, проста падзівіўся іх развагам і сваёй недасведчанасці на гэты конт. Але ён не адчуваў пры гэтым нейкага дакору — для яго ўсе гэтыя касмічныя палёты, якія так цікавілі ўсіх, былі надта далёкай, неверагоднай, чужой яму справай. Таму і адносіны да ўсяго гэтага былі насцярожана-пачцівыя, як да быцця нейкай магутнай безаблічнай волі, якую ў лепшым выпадку ён можа толькі ўзяць пад увагу. І, аднак, відовішча карабля, які імкнуў у космас, унутрана спалахнула і захапіла яго. Пра тое і зайшла гаворка ў доме Доўгага Эдыльбая.

Сядзелі яны напачатку, пілі шубат-кумыс з вярблюджага малака. Цудоўны быў шубат, ахаладалы, пеністы, хмяльны трохі. Прыезджыя кантрольна-рамонтныя пуцейцы, бывала, вунь як пілі яго, называючы саразекскім півам. А да гарачай стравы ў гэтым доме знайшлася і гарэлка. Калі здаралася такое, Буранны Едыгей наогул не адмаўляўся, выпіваў за кампанію, але гэтым разам не стаў і тым самым, думалася яму, і другім даў зразумець, што не варта прычыняцца — заўтра меўся быць цяжкі дзень, далёкая дарога. Непакоіла яго тое, што другія, асабліва Сабітжан, шчыравалі, запівалі гарэлку шубатам. Шубат і гарэлка добра ладзяць, як пара паслухмяных коней, добра ідуць побач, — весяляць чалавека. Сёння ж гэта было лішнім. Але як загадаеш дарослым людзям не піць? Самі павінны ведаць край і меру. Заспакойвала хіба тое, што муж Айзады пакуль абыходзіў чарку, алкаголіку ці многа трэба, схмялеў бы ўраз, але ён піў толькі шубат, мусіць, разумеў-такі, што гэта ўжо занадта — валяцца ў дыміну п'яным на пахаванні цесця. Аднак наколькі хопіць яму вытрымкі, адзін бог ведае…

Так сядзелі яны ў размовах пра ўсялякае, калі Эдыльбай, частуючы гасцей шубатам, успомніў раптам, падаючы чарговую піялу Едыгею з таго краю стала:

— Едыке, учора ноччу, калі я змяняў вас на дзяжурстве, толькі вы пайшлі, нешта такое здарылася ў небе, я аж закачаўся. Зірнуў, а гэта ракета з касмадрома пайшла ў неба! Вялізная! Як дышаль! Вы бачылі?

— А то як жа! Сіла дык сіла! Вусцішнавата стала. Колькі жыву тут, ніколі такога не бачыў.

— Ды і я ўпершыню на свае вочы ўбачыў, — прызнаўся Эдыльбай.

— Ну калі ты ўпершыню, дык такія, як мы, тым больш не маглі ўбачыць, — рашыў пакпіць Сабітжан з яго росту.

Доўгі Эдыльбай на гэта толькі ўсміхнуўся квола.

— Ды што я, — адмахнуўся ён. — Гляджу і сам сабе не веру — адно агонь гудзе ў вышыні. Ну, думаю, яшчэ нехта рушыў у космас. Шчаслівай дарогі! І давай хутчэй круціць транзістар, я яго ўсюды з сабой бяру. Зараз, думаю, па радыё перададуць. Звычайна адразу ж перадача з касмадрома. І дыктар узрушаны — як бы на мітынгу выступае. Аж мурашкі па спіне! Надта хацелася мне, Едыке, дазнацца, хто гэта, каго асабіста бачыў я ў палёце. Але так і не дазнаўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Буранны паўстанак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Буранны паўстанак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Сыпайчи
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Материнское поле
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Джамиля
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Прощай, Гульсары!
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Когда падают горы
Чингиз Айтматов
Отзывы о книге «Буранны паўстанак»

Обсуждение, отзывы о книге «Буранны паўстанак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x