Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак

Здесь есть возможность читать онлайн «Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Буранны паўстанак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Буранны паўстанак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Буранны паўстанак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Буранны паўстанак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты адкуль, га? Адкуль бяжыш? А як зваць цябе? Арстан? Жалбарс? Барыбасар? А-а, я разумею, ты шукаеш рыбу на беразе. Ну, малайчына, малайчына! Толькі не заўсёды мора выкідвае пад ногі тую рыбку. Але што рабіць! Даводзіцца бегаць! Таму і худы такі. А я, браток, дадому вяртаюся. З-пад Кёнігсбергу. Не дайшоў трохі да гэтага горада, так шандарахнула снарадам, што ледзь жывы застаўся. А цяпер вось думаю-мяркую, як быць. Што ты так глядзіш? Нічога ў мяне няма для цябе. Ордэны ды медалі… Вайна, дружа, галадуха паўсюль. А так хіба было б шкада?.. Чакай, тут вось цукеркі ёсць, для сына вязу, ён у мяне бегае ўжо, бадай…

Едыгей не паленаваўся, развязаў напаўпусты рэчмяшок, у якім была прыгаршча тых цукерак, загорнутых у газету, хустка для жонкі, купленая ў спекулянтаў. І была яшчэ ў рэчмяшку пара салдацкай бялізны, рэмень, пілотка, запасная гімнасцёрка, штаны — вось і ўвесь запас.

Сабака злізнуў з далоні цукерку, захрумсцеў ёю, віляючы хвастом і ўважліва, аддана гледзячы абнадзеянымі вачамі.

— Ну, а цяпер бывай.

Едыгей падняўся і пайшоў берагам. Рашыў не надакучаць на станцыі, блізка світанне было, трэба было дабірацца неяк да свайго аула Жынгельдзі.

Толькі апоўдні таго дня дабраўся ў Жангельдзі, увесь час ідучы берагам мора. А да кантузіі за дзве гадзіны прабягаў адлегласць тую. І на табе — сыночка, высветлілася, даўно няма ў жывых. Калі Едыгея мабілізавалі, малому было паўгода. І такі ўжо лёс — памерла малое ў адзінаццаць месяцаў. Захварэў на краснуху і не змог агню нутранога, згарэў, апаў попелам. Пісаць бацьку пра тое на фронт не сталі. Куды і навошта пісаць? На вайне і без таго ўсялякага хапае. Вернецца жывы, даведаецца, пасмуткуе, перажыве. А вы маладыя, казалі жонцы ў ауле, народзіце яшчэ, чаму не? «Галіна абламалася, затое ствол цэлы». І яшчэ, можа, меркаванне было: вайна яна вайна, ці мала што — куля абміне, дык няхай хоць з надзеяй развітаецца з белым светам: маўляў, спадчыннік ёсць, роду не звесціся…

А Укубала за ўсё кляла толькі сябе. Ад плачу заходзілася, абдымаючы ацалелага мужа. Бо чакала гэтага дня з надзеяй і болем непагасным, змарнела ўся, чакаючы. Расказвала, захліпваючыся слязьмі, што старая адразу здагадалася пра краснуху, казала, што трэба дзіцяці захутаць як цяплей у коўдру з вярблюджай поўсці ды трымаць у поўнай цемры, ды паіць цёпленькай вадзічкай, а там ужо воля боская, агонь спадзе, дзіця выжыве. А яна, гаротніца, не паслухалася той старой. Папрасіла ў суседзяў калёсы да павезла хворае дзіця на станцыю да доктаркі. А калі дабралася да Аральску на калёсах тых, дык было позна ўжо. Згарэў хлапчук па дарозе. Доктарка лаяла яе ўжо, лаяла. Кажа, трэба было табе паслухацца той старой…

Вось якія навіны чакалі Едыгея дома, як толькі ён пераступіў парог. Скамянеў, учарнеў ад гора з той пары. Не думаў ён раней ніколі, што засумуе гэтак па малым дзіцёнку, па першынцу сваім, якога нават не панянчыў. Яшчэ горай было ад гэтага.

Тады і пачалося. Знелюбеў Едыгею аул. Некалі тут, на сугліністым прыгарбку, было з паўсотні двароў. З рыбы аральскай жылі. Арцель стаяла. А цяпер застаўся ўсяго дзесятак мазанак пад абрывам. Мужчын нікога — усіх вайна падабрала. Старыя ды малыя і тыя ўсе на ўліку. А хто і падаўся ў аулы калгасныя, жывёлагадоўчыя, каб з голаду не памерці. Распалася арцель. Некаму стала выходзіць у мора.

Укубала таксама магла паехаць да сваіх, сама была са стэпавых плямёнаў. За ёй прыязджалі сваякі, хацелі забраць да сябе. Перачакаеш, маўляў, у нас злыбяду, а вернецца з фронту Едыгей — ніхто цябе трымаць не стане, вернешся адразу на сваё рыбацкае селішча. Але Укубала рашуча адмовілася: «Буду чакаць мужа. Сыночка страціла. Калі вернецца сам жывы, дык няхай хоць жонку знойдзе на месцы. Я не адна тут, старыя ды малыя ёсць, памагаць ім буду, пражывём агулам».

Добра яна зрабіла. Ды толькі Едыгей з першых дзён пачаў гаварыць, што не можа ён без справы заставацца тут, ля мора. Можа, і праўду казаў. Сваякі Укубалы, калі прыйшлі пабачыцца з Едыгеем, прапанавалі перабрацца да іх. Пажывеш, маўляў, у нас пры атарах у стэпе. А там паздаравееш, зоймешся справай якой, скаціну пасвіць будзеш.

І тады наважылі яны з Укубалай рызыкнуць. Захацелі на чыгунку падацца. Думалі, знойдзецца якая вартая работа для Едыгея — вартаўніком дзе-небудзь або на пераездзе шлагбаўм адкрываць ды закрываць. Павінны ж даць нейкую работу інваліду-франтавіку.

З тым і рушылі з аула ўвесну. Маладыя былі, нічым пакуль не звязаныя. Першым часам на станцыях розных начавалі. Але работы не шанцавала знайсці. З жытлом было яшчэ горш. Жылі дзе давядзецца, задавальняліся рознай выпадковай работай на чыгунцы. Укубала тады выручала — здаровая ды маладая, яна і працавала найбольш. Едыгей, як мужчына нібы цягавіты, дамаўляўся на работу, а Укубала тую работу рабіла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Буранны паўстанак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Буранны паўстанак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Сыпайчи
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Материнское поле
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Джамиля
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Прощай, Гульсары!
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Когда падают горы
Чингиз Айтматов
Отзывы о книге «Буранны паўстанак»

Обсуждение, отзывы о книге «Буранны паўстанак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x