Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак

Здесь есть возможность читать онлайн «Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Буранны паўстанак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Буранны паўстанак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Буранны паўстанак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Буранны паўстанак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Каб праверыць рэальнасць адкрыцця пазаземнай цывілізацыі, мы паслалі накіраваны радыёсігнал формулай масы зямнога шара, таго, дзе першапачаткова ўзнікла і доўжыцца наша жыццё. У адказ мы атрымалі расшыфроўку — у сваю чаргу, прыкладна такую ж формулу масы іх планеты. З гэтага мы зрабілі выснову, што тая абжытая планета дастаткова вялікіх памераў, з суразмернай зямной сіле прыцягненнем.

Так мы абмяняліся першымі ведамі фізічных законаў, так мы ўпершыню ўступілі ў кантакт з пазаземнымі носьбітамі розуму. Іншапланецяне сталіся актыўнымі партнёрамі пры паглыбленні і пашырэнні нашых сувязяў. Іх клопатам нашы кантакты рабіліся ўсё больш змястоўнымі. Неўзабаве мы ўведалі, што ў іх ёсць лятальныя апараты, скорасць руху якіх роўная хуткасці святла. Усё гэта, як і іншае, мы ўведалі дзякуючы таму, што змаглі абменьвацца думкамі спачатку з дапамогай матэматычных і хімічных формул, а потым яны далі нам зразумець, што ўмеюць і размаўляць. Выявілася, што шмат год, з той пары, як зямляне, пераадолеўшы зямное прыцягненне, выйшлі ў космас і пачалі ў ім стала жыць, яны вывучаюць нашыя мовы з дапамогай магутнай аўтаастранамічнай апаратуры, якая глыбока праслухоўвае Галактыку. Улоўліваючы сістэматычную радыёсувязь паміж космасам і Зямлёй, яны змаглі пры дапамозе супастаўленняў і аналізу расшыфраваць для сябе значэнне нашых слоў і фраз. У гэтым мы пераканаліся самі, калі яны паспрабавалі паразумецца з намі на ангельскай і расейскай мовах. Для нас гэта было яшчэ адным неверагодным, ашаламляльным адкрыццём…

А цяпер пра самае галоўнае. Мы адважыліся наведаць гэтую планету пазаземнай цывілізацыі. Лясныя Грудзі — так прыкладна расшыфравалі мы самі сабе назву іх планеты. Леснагрудцы запрасілі нас да сябе, гэта іх ідэя. І мы, стала памеркаваўшы, згадзіліся. Яны растлумачылі нам, што іх лятальны апарат, які мае хуткасць святла, дасягне нашай арбітальнай станцыі за дваццаць шэсць — дваццаць восем гадзін. За такі час леснагрудцы павінны даставіць нас і назад, як толькі мы таго пажадаем. На наша запытанне пра стыкоўку яны растлумачылі нам, што гэта не праблема, бо іхні лятальны апарат прыладзіцца да нашага люку выхаду ў космас, праз які мы маглі б перебрацца да іх з арбітальнай станцыі. Такім жа чынам можна вярнуцца назад, вядома, калі падарожжа да тых Лясных Грудзей паспяхова завяршыцца…

Значыцца, мы пакідаем на борце «Парытэта» сваё пасланне, калі хочаце, тлумачальную запіску, адкрыты ліст, зварот… Не тое важна. Мы дастаткова цвяроза разумеем, на што ідзем і які цяжар адказнасці мы бярэм на сябе. Мы ўсведамляем, што лёс захацеў даць менавіта нам магчымасць саслужыць такую службу чалавецтву, вышэй за якую мы не ўяўляем нічога…

І, аднак, самым пакутлівым для нас было пераадоленне пачуцця абавязку, знітаванасці ім, дысцыпліны, нарэшце… Таго, што выхавана ў нас кожным даўнімі традыцыямі, законамі, грамадскімі нормамі маралі. Мы пакідаем «Парытэт», не даводзячы тое да вашага ведама, не ўзгадняючы свае мэты і задачы ні з кім і ні ў якой форме не таму, што пагарджаем правіламі грамадскага жыцця на Зямлі. Для нас гэта сталася тэмай самага цяжкога роздуму. Мы вымушаны зрабіць так, бо няцяжка ўявіць сабе, якія настроі, супярэчнасці, страсці разгарацца, як толькі прыйдуць у рух сілы, якія нават у кожным лішнім хакейным голе бачаць палітычную перамогу і перавагу сваёй грамадскай сістэмы. Так, мы занадта добра ведаем нашу зямную рэчаіснасць! Хто можа паручыцца, што магчымасць кантактаў з пазаземнай цывілізацыяй не стане яшчэ адной зачэпкай для новай калатнечы паміж зямлянамі?

На Зямлі цяжка або амаль немагчыма ўхіліцца ад палітычнай барацьбы. Але, знаходзячыся працяглы час — многія дні і месяцы — у дальнім космасе, адкуль зямны шар здаецца не большым за аўтамабільнае кола, з болем і бяссільнай прыкрасцю мы думаем, што цяперашні энергетычны крызіс, які даводзіць грамадства да роспачы і набліжае некаторыя краіны да жадання схапіцца за атамную бомбу, — гэта ўсяго толькі буйная тэхнічная праблема; вось каб гэтыя краіны ў стане былі дагаварыцца, што важней…

Мы баяліся растрывожыць, ускладніць і без таго небяспечнае становішча зямлян, таму асмеліліся ўзяць на сябе небывалую адказнасць — выступіць перад носьбітамі пазаземнага розуму ад імя чалавечага роду, у адпаведнасці са сваімі перакананнямі і сумленнем. Мы спадзяемся і адчуваем унутраную ўпэўненасць, што выканаем сваю добраахвотную місію належным чынам.

Нарэшце апошняе. У сваім роздуме, сумненнях і хістаннях мы ў немалой ступені былі заклапочаны тым, каб не нанесці шкоды праграме «Дэмівург», гэтаму найвялікшаму пачынанню ў геакасмічнай гісторыі чалавецтва, выпакутаванаму нашымі краінамі ў выніку доўгіх год узаемнага недаверу, прыліваў і адліваў супрацоўніцтва. І ўсё-ткі розум перамог — і мы сумленна служылі нашай агульнай справе. Але, суаднёсшы адно з другім і не жадаючы падстаўляць праграму «Дэмівург» пад азначаныя выпрабаванні, мы выбралі сваё — мы пакідаем часова «Парытэт», з тым, каб пасля вяртання давесці да чалавецтва вынікі наведвання планеты Лясныя Грудзі. Калі мы не знікнем назаўсёды ці калі кіраўніцтва палічыць нас нявартымі працягваць нашу вахту на «Парытэце», дык замяніць нас будзе не так складана. Заўсёды знойдуцца патрэбныя хлопцы, якія будуць працаваць не горш за нас.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Буранны паўстанак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Буранны паўстанак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Сыпайчи
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Материнское поле
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Джамиля
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Прощай, Гульсары!
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Когда падают горы
Чингиз Айтматов
Отзывы о книге «Буранны паўстанак»

Обсуждение, отзывы о книге «Буранны паўстанак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x