Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак

Здесь есть возможность читать онлайн «Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Буранны паўстанак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Буранны паўстанак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Буранны паўстанак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Буранны паўстанак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У гэтым вялікім касмічным мерапрыемстве здабыча і аналіз іксіянскай вады былі б першым актам вытворчай дзейнасці, якую калі-небудзь ажыццяўляў чалавек па-за межамі сваёй планеты…

І гэты дзень набліжаўся. І ўсё ішло да таго…

На Саразекскім і Нявадскім касмадромах завяршалася апошняя падрыхтоўка да гідратэхнічнай аперацыі на Іксе. «Парытэт», знаходзячыся на арбіце «Трамплін», быў напагатове да прыняцця і перакідкі на Ікс першай рабочай групы касмічных цаліннікаў.

Па сутнасці, сучаснае чалавецтва стаяла ля вытокаў сваёй пазаземнай цывілізацыі.

Менавіта ў гэты момант, напярэдадні ажыццяўлення засылкі першай групы гідролагаў на Ікс, два парытэт-касманаўты, што знаходзіліся на арбіце «Трампліна» з доўгатэрміновай касмічнай вахтай на «Парытэце», бясследна зніклі…

Яны раптам перасталі адказваць на сігналы наогул — ні ў запланаваны час сеансаў сувязі, ні ў іншы час. Уражанне было гнятлівае — акрамя датчыкаў, што пастаянна значылі месцазнаходжанне станцыі, і канала карэкцыі яе руху, усе астатнія сістэмы радыётэлевізійнай сувязі бяздзейнічалі.

Час ішоў. «Парытэт» не адказваў ні на якія звароты да яго. Трывога на «Канвенцыі» ўзрастала. Рабіліся розныя прапановы, узнікалі розныя здагадкі. Што з імі, з парытэт-касманаўтамі? У чым прычына іхняга маўчання? Ці не захварэлі, ці не атруціліся якой непрыгоднай ежай? І наогул, ці жывыя яны?

Нарэшце, было выкарыстана ўсё, апошні сродак — быў пасланы сігнал на ўключэнне сістэмы агульнай пажарнай трывогі на станцыі. Ніякай рэакцыі і на гэта.

Над праграмай «Дэмівург» навісла сур'ёзная небяспека. І тады Абцэнупр на «Канвенцыі» скарыстаў апошнія свае магчымасці для высвятлення абставін. Да «Парытэта» былі тэрмінова запушчаны на стыкоўку са станцыяй два касмічныя караблі з двума касманаўтамі — з Нявадскага і Саразекскага касмадромаў.

Калі сінхронная стыкоўка ажыццявілася, што само па сабе было справай надзвычай цяжкай, першая вестка, якую атрымалі ад касманаўтаў, што трапілі на «Парытэт», была ашаламляльнай: абышоўшы ўсе адсекі, усе лабараторыі, усе паверхі, усе да апошняга куткі, яны паведамілі, што не знайшлі на борце станцыі парытэт-касманаўтаў. Іх тут не было, ні жывых, ні мёртвых.

Такое не магло прыйсці ў галаву нікому. Ніякае ўяўленне не магло дапусціць таго, што адбылося, куды раптам прапалі два чалавекі, што знаходзіліся больш двух месяцаў на арбітальнай станцыі, да гэтага часу дакладна выконваючы ўсе ўскладзеныя на іх функцыі. Не ператварыліся ж яны ў пару? Не выбраліся ж у адкрыты космас!

Сеанс абследавання «Парытэта» праходзіў пры прамой радыётэлевізійнай сувязі з «Канвенцыяй», пры непасрэдным удзеле абодвух генеральных сукіраўнікоў — галоўных парытэт-планетолагаў. Было добра відно на мностве экранаў Абцэнупра, як касманаўты-кантралёры, перамаўляючыся, абыходзілі, праплывалі ў бязважкасці ўсе блокі і памяшканні арбітальнай станцыі. Яны абследавалі станцыю пядзя за пядзяй, пры гэтым увесь час дакладваючы пра свае назіранні. Гэтыя размовы былі захаваныя магнітафонным запісам:

«Парытэт». Вы назіраеце? На станцыі нікога няма. Мы нікога не знаходзім.

«Канвенцыя». Ці ёсць сляды якіх-небудзь разбітых прадметаў, парушэнняў, паломак на станцыі?

«Парытэт». Не. Усё выглядае як мае быць, усё ў парадку. Усё на сваім месцы.

«Канвенцыя». Ці траплялі вам на вочы сляды крыві?

«Парытэт». Абсалютна не.

«Канвенцыя». Дзе знаходзяцца і ў якім стане рэчы парытэт-касманаўтаў?

«Парытэт». Ды, здаецца, усё на сваім месцы.

«Канвенцыя». А ўсё-ткі?

«Парытэт». Уражанне такое, што яны былі тут зусім нядаўна. Кнігі, гадзіннікі, прайгравальнік і ўсялякія іншыя рэчы — усё на месцы.

«Канвенцыя». Добра. Ці няма якіх занатовак дзе-небудзь на сцяне ці на паперы.

«Парытэт». Нічога такога на вочы не трапляла. Хаця чакайце! Вахценны сшытак раскрыты на нейкім вялікім запісу. Каб ён не плаваў у бязважкасці, сшытак замацаваны прышчэпкамі і павернуты старонкамі на нас.

«Канвенцыя». Чытайце, што там напісана!

«Парытэт». Зараз паспрабуем. Гэта два тэксты, яны побач слупкамі на ангельскай і расейскай мовах…

«Канвенцыя». Чытайце, чаму марудзіце?

«Парытэт». Назва — «Пасланне землякам». А ў дужках — тлумачальная запіска.

«Канвенцыя». Стоп. Не чытайце. Сеанс сувязі перапыняецца. Чакайце. Праз колькі часу мы зноў выклічам вас. Будзьце гатовыя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Буранны паўстанак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Буранны паўстанак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Сыпайчи
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Материнское поле
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Джамиля
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Прощай, Гульсары!
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Когда падают горы
Чингиз Айтматов
Отзывы о книге «Буранны паўстанак»

Обсуждение, отзывы о книге «Буранны паўстанак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x