Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак

Здесь есть возможность читать онлайн «Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Буранны паўстанак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Буранны паўстанак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Буранны паўстанак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Буранны паўстанак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось і ўся дума мая і скруха мая. Даруй, аднак, калі што не так сказаў ці падумаў. Я просты чалавек, як магу, так і думаю. Зараз дагавару апошнія словы са свяшчэнных пісанняў, і пачнем пахаванне. Блаславі ж нас на гэтую справу…»

— Амін, — заключыў Буранны Едыгей малітву і, памаўчаўшы, яшчэ раз глянуў на каршуна, з пранізлівым смуткам, паволі абярнуўся тварам да маладзейшых, пра якіх толькі што выказаў сваю думку самому богу. Скончылася гаворка з богам. Перад ім стаялі тыя самыя пяцёра, з якімі ён прыбыў сюды і з якімі належала давесці да канца пахаванне.

— Дык вось, — сказаў ён ім у роздуме, — што належала сказаць у малітве, я сказаў за вас. Цяпер возьмемся за справу.

Скінуўшы пінжак з ордэнамі, Буранны Едыгей палез у яму. Яму памагаў Доўгі Эдыльбай. Сабітжан, як сын нябожчыка, заставаўся збоч, выказваючы сваю жалобу пахіленай галавой, а тыя трое — Калібек, Жумагалі і зяць-алкаголік — знялі з насілак кашмяны куль з целам і апусцілі яго ў магілу на рукі Едыгея і Доўгага Эдыльбая.

«Вось і настаў час разлукі! — падумаў Буранны Едыгей, укладваючы Казангапа на вечны супакой на ложа яго ў глыбіні зямлі. — Даруй, што доўга не маглі знайсці табе месца. Цэлы дзень вазілі то туды то сюды. Але так ужо выйшла. Не па сваёй віне не пахавалі мы цябе на Ана-Бейіце. Але не думай, я гэта не пакіну так. Дайду куды трэба. Пакуль жывы, не змоўчу. А ты будзь спакойны на сваім месцы. Вялікая, неабдымная зямля, а месца табе мала было прызначана тут. Але ты тут не будзеш адзін. Скора і я сабяруся сюды, Казангап. Ты пачакай мяне трохі. І не сумнявайся. Калі бяды якой не здарыцца, калі памру сваёй смерцю, буду і я тут, ляжаць будзем разам. Вось так і пойдзем — з былога ў небылое. А цягнікі будуць ісці саразекамі, і другія людзі будуць замест нас…»

І тут стары Едыгей не вытрываў, усхліпнуў — усё, што было-перабыло за многія гады іх жыцця на раз'ездзе Баранлы-Буранным, уся гэтая, здавалася б, аграмадная працягненасць у часе, усе бядоты, згрызоты і радасці памясціліся ў колькі развітальных слоў і колькі хвілін, якіх хапіла на пахаванне. Як многа і як мала дадзена чалавеку!

— Ты чуеш, Эдыльбай? — сказаў Едыгей, кранаючы яго плячо сваім плячом. — Ты і мяне пахавай тут, каб побач быў. І гэтак жа рукамі сваімі, як гэта рабілі сёння мы, мяне палажы. Ты даеш мне слова?

— Перастань, Едыке, пасля пагаворым. Ты давай вылазь на свет белы. А я тут сам усё дараблю. Супакойся, Едыке, не рві сабе сэрца.

Размазваючы гліну па мокрым твары, Буранны Едыгей падняўся з дна ямы, яму падалі рукі, і ён вылез наверх, плачучы і мармычучы нейкія незразумелыя словы. Калібек прынёс каністру з вадой, каб стары памыўся.

Потым яны кінулі ўніз па прыгаршчы зямлі і пачалі засыпаць магілу з падветранага боку. Спачатку рыдлёўкамі, а потым Жумагалі сеў за руль, пачаў ссоўваць грунт бульдозерам. Потым зноў раўнялі зямлю на магіле рыдлёўкамі…

А каршун-белахвост усё лунаў над імі, назіраючы за воблачкам пылу і за купкай людзей, што рабілі нешта незразумелае на строме. Ён заўважыў нейкае асаблівае ажыўленне сярод іх, калі на месцы ямы пачаў вырастаць свежы гарбяк зямлі. І рыжы сабака тым часам пакінуў сваё месца пад прычэпам і цяпер круціўся каля людзей. Што яму трэба было? Толькі стары вярблюд, упрыгожаны папонай з кутасамі, усё гэтак жа безуважна жаваў сваю жвачку…

Здаецца, людзі збіраліся ад'язджаць. Але не, вось адзін з іх, гаспадар вярблюда, растуліў далоні перад тварам, усе астатнія зрабілі гэтак жа…

Час падышоў. Буранны Едыгей абвёў усіх доўгім, уважлівым позіркам і сказаў:

— Вось і ўсё. Ці добрым чалавекам быў Казангап?

— Добрым, — адказалі тыя.

— Мо не сплаціў ён доўг каму? Тут яго сын, няхай возьме на сябе бацькаў доўг.

Ніхто нічога не адказаў. І тады Калібек сказаў за ўсіх:

— Не, ніякіх даўгоў за ім не засталося.

— У такім выпадку што ты скажаш, сын Казангапаў Сабітжан? — звярнуўся да яго Едыгей.

— Дзякуй усім вам, — коратка адказаў той.

— Ну калі так, рушым дамоў, — сказаў Жумагалі.

— Зараз. Адно толькі слова, — перапыніў яго Буранны Едыгей.

— Я сярод вас тут самы стары. Просьба ў мяне да ўсіх. Калі памру, пахавайце мяне вось тут, побач з Казангапам. Вы чулі? Гэта мой запавет, так і разумейце.

— Гэтага ніхто не ведае, калі і як будзе, навошта раней часу думаць, — выказаў сваё меркаванне Калібек.

— Усё адно, — настойваў Едыгей. — Мне варта сказаць, а вам варта выслухаць. А калі час прыйдзе, успомніце.

— А якія яшчэ сур'ёзныя запаветы будуць? Давай, Едыке, кажы разам. — Так пажартаваў Доўгі Эдыльбай, каб адвесці Едыгея ад сур'ёзу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Буранны паўстанак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Буранны паўстанак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Сыпайчи
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Материнское поле
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Джамиля
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Прощай, Гульсары!
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Когда падают горы
Чингиз Айтматов
Отзывы о книге «Буранны паўстанак»

Обсуждение, отзывы о книге «Буранны паўстанак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x