Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак

Здесь есть возможность читать онлайн «Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Буранны паўстанак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Буранны паўстанак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Буранны паўстанак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Буранны паўстанак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А ты, п'янтос, язык не распускай! — крыкліва папярэдзіў Сабітжан, каб чуваць было і на пасту. — Я б на іх месцы за такія словы адправіў бы цябе як далей, каб духу твайго блізка не было!

Пасля гэтых слоў Сабітжан павярнуўся спіной, маўляў, пляваць мне на цябе і на тых, хто з табой, і, праяўляючы раптам актыўнасць, па-гаспадарску, моцна і патрабавальна пачаў загадваць трактарыстам:

— А вы чаго раты паразяўлялі? Ану заводзьце машыны! Як прыехалі, так і паедзем! Да д'ябла ўсё! Давай паварочвай! Хопіць! Пабылі дурнямі! Паслухаліся разумнікаў!

Калібек завёў трактар і пачаў асцярожна разварочваць прычэп на выезд, тым часам зяць-алкаголік ускочыў у прычэп і заняў сваё месца каля нябожчыка. А Жумагалі чакаў, калі Буранны Едыгей адвяжа свайго Каранара ад каўша экскаватара. Пабачыўшы гэта, Сабітжан яшчэ болей стаў прыспешваць:

— Чаго вочы вылупіў? Давай заводзь! Круці назад! Пахаваў паважанага нябожчыка… Круці дахаты…

Пакуль Буранны Едыгей садзіўся на вярблюда — трэ было спачатку прымусіць яго прылегчы, потым узгламаздзіцца і зноў падняць жывёліну на ногі, трактары загурчалі і рушылі дамоў. Па сваіх слядах. І нават чакаць не сталі. Гэта Сабітжан, які сядзеў у першым трактары, прыспешваў…

А ў небе кружыў усё той жа каршун. Сачыў за рыжым сабакам, які чамусьці раздражняў яго. І няўцям было каршуну, чаму сабака не пабег, калі рушылі трактары, а застаўся каля чалавека з вярблюдам, чакаў, пакуль той сядзе верхам, каб потым патрухаць следам.

Людзі на трактарах, а за імі — верхнік на вярблюдзе, а за ім — рыжы сабака зноў вярталіся саразекамі паўз Малакумдычапскую строму, дзе на пясчаным грудку было каршунова гняздо. Іншым часам каршун занепакоіўся б, падаў голас, трымаўся б зводдаль, але не спускаў бы вока з чужынцаў; нават паклікаў бы сваю сяброўку, што недзе блізка палявала, каб і яна была побач — раптам трэба будзе бараніць гняздо; але сягоння каршуну турбавацца было няма чаго — дзеці даўно аперыліся…

Хіжак сачыў за людзьмі паводле звычкі бачыць усё, што рабілася ў ягоных уладаннях. Асабліва яго цікавіў рыжы сабака, што неадлучна быў з людзьмі. Што прывязала яго да іх, чаму ён не палюе сам па сабе? Навошта яму такое жыццё? І яшчэ прыцягвала каршунову ўвагу нешта бліскучае на грудзях у чалавека, што ехаў на вярблюдзе. Менавіта таму каршун адразу заўважыў, як чалавек на вярблюдзе раптам крута павярнуў і пачаў абганяць трактары, пакуль яны міналі сухадол. Чалавек паганяў вярблюда ўсё хутчэй і хутчэй, размахваючы плёткай, вярблюд роўна бег, шырока і далёка выкідваючы ногі, а рыжы сабака стараўся не адстаць…

Так было нейкі час, пакуль чалавек на вярблюдзе не абагнаў трактары і не спыніўся ўпоперак дарогі. І трактары затармазілі.

— Што? Што там здарылася яшчэ? — высунуўся з кабіны Сабітжан.

— Нічога. Глушы маторы, — загадаў Буранны Едыгей. — Размова ёсць.

— Якая яшчэ размова? Не затрымлівай.

— Меней балбачы. Хаваць будзем тут.

— Адыдзі! — узлаваўся Сабітжан, торгаючы на шыі гальштук, ужо скамечаны і недалужны. — Я сам буду хаваць на раз'ездзе.

— Слухай, Сабітжан! Бацька твой, ніхто не спрачаецца. Але ж на свеце не ты адзін. Ты паслухай усё-такі. Што здарылася там на пасту, ты сам бачыў, сам чуў. Ніхто не вінаваты. Але падумай пра другое. Калі гэта было, каб мёртвага вярталі з пахавання дамоў? Такога не бывала. Гэта ганьба на нашы галовы. Ніколі такога не было.

— Не я сюды вёз, — запярэчыў Сабітжан.

— Я вёз. Мы!.. Нельга вяртацца з нябожчыкам. Сорам. Падумай. Ганьбы нічым не змыеш.

Тым часам з кабіны экскаватара вылез Доўгі Эдыльбай, з'явіўся і зяць-алкаголік. Экскаватаршчык Жумагалі таксама падышоў даведацца, што здарылася, чаму Буранны Едыгей верхам на Каранары заступаў ім дарогу.

— Слухайце, джыгіты, — казаў ён. — Адвеку так было і будзе. З могілак нябожчыка не прывозяць назад. Каго павезлі хаваць, той павінен быць пахаваны. Вось Малакумдычапская строма. Гэта таксама наша зямля, саразекская! Тут, на Малакумдычапе, Найман-Ана вялікі плач свой мела. Паслухайце мяне, старога Едыгея. Няхай будзе тут Казангапава магіла. І мая магіла таксама няхай будзе тут. Бог дасць самі пахаваеце. Пра гэта буду маліць вас. А цяпер яшчэ не позна, ёсць час — вунь там, на самым абрыве аддадзім нябожчыка зямлі.

Доўгі Эдыльбай глянуў туды, куды паказваў Едыгей.

— Ці праедзе твой экскаватар? — спытаў Жумагалі.

— Ды праедзе, чаму ж не!

— А я кажу, хопіць здзекавацца! Паехалі на раз'езд! — закрычаў Сабітжан.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Буранны паўстанак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Буранны паўстанак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Сыпайчи
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Материнское поле
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Джамиля
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Прощай, Гульсары!
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Когда падают горы
Чингиз Айтматов
Отзывы о книге «Буранны паўстанак»

Обсуждение, отзывы о книге «Буранны паўстанак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x