Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак

Здесь есть возможность читать онлайн «Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Буранны паўстанак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Буранны паўстанак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Буранны паўстанак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Буранны паўстанак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Шмат дзён хадзіў Едыгей пад уражаннем атрыманага ліста. Здзіўляўся Едыгей таму, як змяніўся ён сам, быццам моцы яму дадалося. Тады ён і падумаў упершыню, што, мабыць, гэта перад блізкай старасцю…

Ліст Елізарава быў нібы нейкім рубяжом — жыццё да пісьма і пасля яго ўсё, што было да пісьма, — адышло, як вада ад берага, усё, што пасля, — спакойна лічыла дні, нібы напамінаючы, што яно будзе цягнуцца доўга, хоць і не бясконца. І радасць спазнаў Едыгей пасля паштоўкі і смутак… Значыць, Зарыпа замужам?.. Гэтая навіна яшчэ раз прымусіла яго перажыць цяжкія хвіліны. Ён і раней, яшчэ да паштоўкі, думаў пра замуства Зарыпы. А ў Алма-Аце, калі ягоныя ўсе думкі былі занятыя гэтай сям'ёй, іхняй бядой, — нешта нібы абрынулася на яго, наляцела, як грымотны цягнік на раз'ездзе, і кінула з адхону вобзем. Што гэта было? Прадчуванне бяды? Дзесьці яно нараджалася, спялела? У якім куточку душы?..

З Алма-Аты ж Едыгей вяртаўся ў прыўзнятым, добрым настроі. Усюды, дзе яны пабывалі з Елізаравым, іх прымалі прыветліва і добразычліва. У той дзень, калі Едыгей пакідаў Алма-Ату, Елізараў накарміў яго абедам у прывакзальным рэстаране. Часу да адыходў цягніка было дастаткова, і яны добра паабедалі і пагаварылі добра і шчыра. Афанасій Іванавіч выказаў тады сваю запаветную думу. Ён, былы маскоўскі камсамолец, які апынуўся ў дваццатыя гады ў Туркестанскім краі і спачатку змагаўся з басмачамі, а потым застаўся тут на ўсё жыццё, каб займацца геалагічнай навукай, лічыў, што зусім недарма ўвесь свет ускладае надзеі на краіну, дзе была здзейснена Кастрычніцкая рэвалюцыя. Як цяжка ні даводзілася разлічвацца за памылкі, але рух наперад па неспазнаным шляху не спыніўся — і ў гэтым сутнасць гісторыі. І яшчэ ён сказаў, што цяпер рух набярэ новую моц. «Калі мы можам сказаць сабе адкрыта пра гэта, значыць, ёсць у нас сілы для будучыні», — сказаў Елізараў.

З гэтым настроем і вярнуўся Буранны да сябе ў саразекі.

Глядзеў на горы, глядзеў на вясеннюю далеч і думаў Едыгей, што ёсць на зямлі верныя людзі — і слову, і справе; такія, як Елізараў, і што без такіх, як ён, чалавеку на зямлі было б цяжка. І яшчэ думаў аб тым, што калі б застаўся жыць Абуталіп, дык зараз бы вунь якім чалавекам быў! Калі б застаўся жывы… Зарыпа чакала б яго да апошняга дня. Дальбог, такая жанчына дачакалася б свайго мужа. А калі няма каго чакаць, то навошта маладой жанчыне нішчыцца ў адзіноце? Мо сустрэнецца добры чалавек. Едыгей ажно расхваляваўся ад гэтых думак. Хацеў пераключыць увагу на нешта іншае, але нічога не атрымалася.

А цягнік ішоў, пакалыхваючыся.

…З чорных гор калі пойдзе качэўе,
З сініх гор калі пойдзе качэўе,
Ты не чакай мяне на кірмашы, Бегімай…

…Цягнікі ў тых мясцінах ішлі з усходу на захад і з захаду на ўсход.

А збоч чыгункі ў гэтых мясцінах ляжала вялікая пустэльная пространь — Сары-Азекі — Сярэдзінныя землі жоўтых стэпаў. У гэтых мясцінах любая адлегласць вымяралася ад чыгункі, як ад Грынвічскага мерыдыяна.

А цягнікі ішлі з усходу на захад і з захаду на ўсход.

Вялікі каршун-белахвост ляцеў высока ў небе над сваім гняздом, што тулілася да Малакумдычапскай стромы. Ён аблётваў свае ўладанні двойчы — да паўдня і папаўдні.

Уважліва праглядаючы роўнядзь стэпу, заўважаючы ўсё, што варушылася ўнізе, аж да маленькіх жукоў і вёрткіх яшчарак, каршун паволі ляцеў над саразекамі, паважна памахваючы крыламі, паступова набіраючы вышыню, каб як мага далей бачыць пад сабою стэп, і адначасова набліжаўся да аблюбаванага раней месца палявання — да тэрыторыі закрытай зоны. З той пары, як гэты вялікі раён быў агароджаны, тут прыкметна прыбавілася жывога, асабліва птушак, бо лісы і іншыя драпежнікі ўжо не адважваліся забягаць сюды. Затое каршуну агароджа была хоць бы што. Яна яму была хіба на карысць. Але не заўсёды. Тры дні таму ён зверху ўбачыў маленькае зайчаня,і калі каменем кінуўся на яго, дык той паспеў схавацца пад агароджу, а каршук ледзь не напароўся з лёту на шыпы. Ледзь вывернуўся, ледзь ухіліўся, узляцеў крута і злосна ўверх. Некалькі пярынак засталося на агароджы. З той пары каршун як мага далей трымаўся гэтай небяспечнай загарадзі.

У гэты дзень з раніцы — у першы, а цяпер у другі свой залёт — ён заўважыў вялікае ажыўленне людзей і машын на бетоннай пространі касмадрома. Машыны снавалі ўзад і ўперад і асабліва часта кружылі вакол канструкцый з ракетамі. Гэтыя ракеты, нацэленыя ў неба, ужо даўно стаялі асобна на сваіх пляцоўках, і да іх ужо даўно прывык каршун. Але сёння тут нешта незразумелае дзеялася. Задужа многа машын, занадта многа людзей, занадта вялікі рух…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Буранны паўстанак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Буранны паўстанак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Сыпайчи
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Материнское поле
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Джамиля
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Прощай, Гульсары!
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Когда падают горы
Чингиз Айтматов
Отзывы о книге «Буранны паўстанак»

Обсуждение, отзывы о книге «Буранны паўстанак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x