Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак

Здесь есть возможность читать онлайн «Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Буранны паўстанак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Буранны паўстанак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Буранны паўстанак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Буранны паўстанак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Той востра глянуў на яго шэрымі пухлявымі вачамі, кіўнуў і зрабіўся сур'ёзны. Але ненадоўга, зноў на твары з'явілася ўсмешка, павесялелі вочы.

— Гэтая вясна асаблівая, Едыгей. Перамены ёсць. Таму і жыць стала цікавей, хоць і гады ідуць. Адумаліся, агледзеліся. Ты калі-небудзь хварэў так, каб пасля радасць жыцця адчуць?

— Нешта не помню. Можа, толькі пасля кантузіі…

— Ды ты здаровы, як той вол! — засмяяўся Елізараў. — Я ж не пра тое. Дык вось. Партыя сама сказала першае слова. Вельмі я здаволены. Хоць мяне асабіста і не закранула хіжасць. А вось радасна на душы!

— А я, Афанасій Іванавіч, якраз па такой справе і прыехаў.

— Як гэта? — не зразумеў Елізараў.

— Магчыма, успомніце? Я вам некалі расказваў пра Абуталіпа Кутыбаева.

— Ну як жа, як жа! Цудоўна помню. Вунь яно што. А ты ў корань глядзіш. Малайчына.

— Дык гэта не я малайчына. Укубала параіла. Вось з чаго толькі пачаць? Куды ісці?

— З чаго пачынаць? Гэта мы павінны з табой абмеркаваць. Дома, калі будзем піць чай, не спяшаючыся, абмяркуем, што да чаго. — І, памаўчаўшы, Елізараў шматзначна сказаў: — Вось як час змяніўся, Едыгей, гады тры назад і думкі ў цябе не было б прыехаць па гэтай справе. А цяпер — ніякага страху… Так і павінна быць. Трэба, каб усе мы, усе да аднаго, трымаліся справядлівасці. І каб нікому не было выключэння. Я так разумею.

— Вы чалавек вучоны, разумееце, — узрадаваўся Едыгей. — Хачу, каб Абуталіпавы дзеці раслі са спакойнай душой.

— А дзе ж яны зараз, дзе сям'я?

— Не ведаю, Афанасій Іванавіч. Хутка ўжо тры гады будзе, як з'ехалі некуды…

— Ну нічога. Знойдзем. Зараз галоўнае, гаворачы юрыдычнай мовай, аднавіць Абуталіпаву справу, перагледзець.

— Вось-вось. Вы адразу знайшлі патрэбнае слова. Таму і прыехаў я да вас.

— Малайчына.

Так яно і выйшла. Вельмі хутка, недзе праз тры дні, пасля Едыгеевага вяртання з горада, прыйшла папера з Алма-Аты, дзе чорным па белым было напісана, што былы рабочы раз'езда Баранлы-Буранны Абуталіп Кутыбаеў, які памёр у час судовага следства, поўнасцю рэабілітаваны з прычыны адсутнасці саставу злачынства. Так і было сказана! Папера была прызначана для апавяшчэння ў калектыве, дзе працаваў Кутыбаеў.

Амаль адначасова з гэтым дакументам прыйшло пісьмо ад Афанасія Іванавіча Елізарава. Усё жыццё захоўваў Едыгей гэтае пісьмо сярод самых важных сямейных дакументаў — пасведчанняў аб нараджэнні дзяцей, баявых узнагарод, папер пра франтавыя раненні і працоўных характарыстык.

У той вялікай паштоўцы Афанасій Іванавіч паведамляў, што ён вельмі задаволены хуткім вырашэннем справы і вельмі рады яго рэабілітацыі. Што сам факт гэты — добрая прыкмета часу. Гэта наша перамога над самімі сабой.

Пісаў ён яшчэ, што пасля таго, як Едыгей вярнуўся дахаты, ён яшчэ раз наведаў тыя ўстановы, дзе яны былі разам, і даведаўся пра важныя навіны. Па-першае, следчага Таксынбаева зволілі з работы, ён пазбаўлены атрыманай узнагароды, і цяпер яго судзяць.

Па-другое, пісаў ён, яму паведамілі, што сям'я Абуталіпа Кутыбаева жыве ў Паўладары. (Вось як далёка іх занесла.) Зарыпа працуе настаўніцай у школе. Сямейнае становішча яе — замужняя. Вось такія афіцыйныя весткі паступілі з яе месцажыхарства. І яшчэ пісаў Елізараў, твае падазрэнні, Едыгей, наконт таго рэвізора пацвердзіліся, менавіта ён напісаў данос на Абуталіпа Кутыбаева. «Чаму?» Мне цяжка на гэта адказаць. Я не магу растлумачыць, чым была выклікана такая нянавісць з яго боку да зусім старонняга яму чалавека — Абуталіпа Кутыбаева. Магчыма, гэта як хвароба, як нейкая пошасць, што завалодвае людзьмі ў нейкі пэўны гістарычны час. А магчыма, падобная згуба спрадвечна тоіцца ў чалавеку — і гэта зайздрасць, якая, паволі апустошваючы душу, прыводзіць да жорсткасці. Але якую зайздрасць магла выклікаць да сябе асоба Абуталіпа? Для мяне гэта застаецца загадкай. А вось адносна спосабу расправы, дык стары як свет. У свой час варта было толькі паказаць каго-небудзь, што ён з нягодных, і такога на Бухарскім базары забівалі каменнем, а ў Эўропе спальвалі на вогнішчы. Пра гэта мы з табою многа гаварылі, Едыгей, калі ты прыязджаў. Лішні раз пераконваюся: яшчэ доўга давядзецца людзям выкараняць у сабе гэтую загану — нянавісць да асобы ў чалавеку. Як доўга — нават цяжка прадбачыць. Насуперак усяму гэтаму я слаўлю жыццё за тое, што дабрачыннасць ніколі не вынішчыцца на зямлі. Вось і гэты раз перамагла яна. Няхай дарагой цаной, але перамагла! І так будзе заўсёды, пакуль свет стаіць. Я задаволены, Едыгей, што ты дамогся справядлівасці бескарысліва…»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Буранны паўстанак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Буранны паўстанак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Сыпайчи
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Материнское поле
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Джамиля
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Прощай, Гульсары!
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Когда падают горы
Чингиз Айтматов
Отзывы о книге «Буранны паўстанак»

Обсуждение, отзывы о книге «Буранны паўстанак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x