Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак

Здесь есть возможность читать онлайн «Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Буранны паўстанак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Буранны паўстанак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Буранны паўстанак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Буранны паўстанак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не да вады было, даводзілася пакутаваць. На перапынку Едыгей праціснуўся да парторга дэпо Чарнова, які некалі быў начальнікам станцыі. Той сядзеў у прэзідыуме.

— Паслухай, Андрэй Пятровіч, можа, і мне выступіць?

— Давай, калі ёсць ахвота.

— Жаданне ёсць вялікае. Хачу з табой параіцца. Памятаеш, у нас на раз'ездзе працаваў Кутыбаеў, Абуталіп. Кутыбаеў. Ну, яшчэ рэвізор данёс на яго, што ён піша югаслаўскія ўспаміны. Абуталіп там ваяваў у партызанах. І яшчэ там нешта прыпісаў той рэвізор. А гэтыя берыеўскія прыехалі і забралі чалавека. Ён і памёр з-за гэтага, прапаў нізавошта чалавек! Памятаеш?

— Вядома. Жонка яго прыязджала па адну паперу.

— Вось-вось! А потым сям'я паехала некуды. А я вось зараз слухаю і думаю: з Югаславіяй мы сябруем? Сябруем! Чаму ж тады пакутуюць невінаватыя людзі? Абуталіпавы дзеці, відаць, падраслі — ім пара ў школу. Дык трэба ж памагчы ім, каб не калолі ў вочы… Дзеці і так набедаваліся без бацькі.

— Пастой, Едыгей. Ты хочаш пра гэта сказаць у сваім выступленні?

— Ну так.

— А як прозвішча таго рэвізора?

— Ды даведацца можна. Яго я, праўда, больш не бачыў.

— У каго ты зараз даведаешся? А потым ці ёсць дакументальны доказ, што менавіта ён напісаў?

— А хто ж!..

— Слова не падколеш да пратакола… Хто пацвердзіць, дарагі мой Буранны? А раптам выявіцца, што не так? Гэта ж не жартачкі. Ты вось што, Едыгей, не пары гарачкі. Я табе раю напісаць пра ўсё ў Алма-Ату. Напішы ўсё як было, усю гэтую гісторыю, і дашлі ў ЦК партыі рэспублікі. А там разбяруцца. Затрымкі не будзе. Партыя моцна ўзялася за гэтую справу. Сам бачыш.

Разам з усімі на тым мітынгу Буранны Едыгей выкрыкваў гучна і рашуча: «Слава партыі! Лінію партыі адабраем!» А потым нават нехта заспяваў «Інтэрнацыянал». І яго падтрымала мноства галасоў. Усе, як адзін, спявалі вялікі гімн, гімн усіх, хто быў вякамі прыгнечаны. Ніколі яшчэ не даводзілася Едыгею спяваць у такім мнагалюддзі. Як на хвалях узняло і панесла яго ўрачыстае, гордае і ў той жа час горкае ўсведамленне свайго адзіноцтва з тымі, хто ёсць соль і пот зямлі. А гімн камуністаў усё нарастаў, узнімаўся, закіпаючы ў сэрцы адвагай і рашучасцю адстаяць, сцвердзіць права многіх для шчасця многіх.

І з пачуццём радасці Едыгей вярнуўся дахаты. За чаем расказаў Укубале падрабязна пра ўсё, што было на мітынгу. Расказаў і пра тое, як хацеў выступіць і што яму адказаў на тое парторг Чарноў. Укубала слухала мужа, наліваючы яму з самавара чай піялу за піялай, а той усё не мог напіцца.

— Ды што гэта з табой, ты вунь ужо апаражніў увесь самавар! — здзівілася яна, пасміхаючыся.

— Разумееш, там, на мітынгу, яшчэ хацелася піць. Але дзе там, людзей шмат, не пашавяліцца. А потым выскачыў, хацеў напіцца, ды тут гляджу — у наш бок састаў ідзе. Я да машыніста. Свой аказаўся хлапец. Жандос з Тангрэк-Тама. Ну, папіў я ў яго вады! Але хіба гэта той мацунак!

— То я і гляджу, — сказала Укубала, падліваючы яму яшчэ чаю. І дадала: — Вось што, Едыгей, гэта добра, што ты клапоцішся пра Абуталіпавых дзяцей. Але ці не лепей табе самому паехаць у Алма-Ату? А то паперчына — адно, а калі сам з'явішся — другое. Вочы ў вочы з людзьмі будзеш…

— Гэта ты добра надумала… Паеду.

— І да начальства, і вунь сябра твой, Елізараў, колькі кліча ў госці! Адрас пакідае кожны раз. Бяры адпачынак і адпраўляйся. Колькі ў цябе адпачынкаў было за гэтыя гады — на сто гадоў! Вазьмі хоць адзін раз і там, на месцы, вялікім людзям усё раскажаш.

— А што, жонка, ты праўду кажаш. Давай падумаем.

— І не думай. Не той выпадак. Чым хутчэй паедзеш, тым лепей будзе. Афанасій Іванавіч табе дапаможа. Куды ісці, да каго ісці, ён лепш ведае.

— Твая праўда.

— А тым часам нешта купіш і для дому. Дзяўчаткі нашы падраслі. Саўле пойдзе восенню ў школу. У інтэрнаце будзе жыць, ці як? Ты думаў пра гэта?

— Думаў, думаў, а як жа, — схамянуўся Буранны Едыгей. Яго ўразіла, што так хутка падрасла старэйшая дачка, вось ужо і ў школу пара.

— Дык вось, калі думаў, — казала Укубала, — едзь, раскажы людзям аб тым, што мы тут перажылі ў тыя гады. Няхай памогуць сіротам апраўдацца за бацьку. А потым, калі яшчэ будзе час, то пахадзі, паглядзі дачушкам і мне чаго-небудзь, — сказала яна і ўздыхнула.

Едыгей адчуў, як салодка зашчымела ягоная душа: і гэтак надзейна і ўтульна яму стала ў сваёй хаце, і гэтак усцешылі яго жончыны словы, што ён не стрываў — скупая слязіна пакацілася па шчацэ — не паспеў сцерці… і ён, саромеючыся сябе такога, глядзеў і глядзеў на Укубалу. Нібы толькі ўбачыў і зморшчынкі пад вачамі, і прытоеную скруху ў куточках вуснаў. Знаёмая і незнаёмая Укубала. Маці яго дзяцей. На яе скронях бялела тры-чатыры нітачкі, не болей, і ўсё-такі яны таксама сведчылі пра пражытае і перажытае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Буранны паўстанак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Буранны паўстанак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Сыпайчи
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Материнское поле
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Джамиля
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Прощай, Гульсары!
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Когда падают горы
Чингиз Айтматов
Отзывы о книге «Буранны паўстанак»

Обсуждение, отзывы о книге «Буранны паўстанак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x