Якуб Колас - Дрыгва

Здесь есть возможность читать онлайн «Якуб Колас - Дрыгва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрыгва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрыгва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

В 1933 году была напечатана повесть Якуба Коласа "Дрыгва" ("Трясина"), посвященная партизанской борьбе на Полесье во время гражданской войны. Повесть очень быстро стала одной из самых любимых книг белорусского читателя, особенно молодежи.

Дрыгва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрыгва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На пясчаным узгорку ўскрай лесу, дзе раскінуліся, як авечкі на пашы, маладыя разложыстыя хвойкі, ціха, утульна і добра. З аднаго боку рассцілаецца даволі шырокае поле, абкружанае лесам і стуленае па краях хвойнікам. Па другі бок узгорка стаіць мешаны лес, густы і пануры. I гэтае поле, і гэты лес у сваю чаргу абкружаны непраходнымі балотамі. З усіх бакоў гэты ўзгорак — дасканалая пазіцыя: ты сам стаіш на ім, і ніхто цябе не бачыць, але сам ты ўбачыш адгэтуль і поле, і дарогу на ім, і ўсе падыходы, і, апроч усяго, ты можаш пагрэцца тут на веснавым сонцы як не трэба лепей. А калі ты любіш паразважаць на розныя высокія тэмы або проста скупануцца ў хвалях прыемных мар, то і гэтаму твайму занятку ніхто не перашкодзіць тут.

Вось чаму дзед Талаш і абраў сабе гэта месца для свайго часовага прытулку. Але цяпер дзед Талаш тут не адзін: з ім неразлучны яго друг і таварыш Мартын Рыль. I не для таго толькі, каб проста правесці час, прыйшоў сюды дзед Талаш з Мартынам Рылем: сюды павінны сысціся і іншыя іх таварышы: Цімох Будзік, Мікіта Самок і Кузьма Ладыга з Вепраў. Можа, нават прыйдзецца правесці тут шырокі сход — ёсць дужа важныя пытанні, аб якіх трэба пагаварыць. Трэба ж, нарэшце, пачаць і болей сур'ёзную работу. Сюды ж, на гэты ўзгорак, прыходзяць свае людзі з рознымі навінамі і весткамі.

Словам, узгорак гэты — часовы штаб дзеда Талаша.

I з надворнага боку дзед Талаш нагадвае цяпер ваеннага чалавека. На галаве ў яго красуецца чырвонаармейская шапка. Замест латанага зашмуленага і выцертага кажушка носіць ён мундзір ваеннага пакрою. Праўда, ад мундзіра застаўся толькі пакрой і матэрыял, усе ж адзнакі яго прыналежнасці да катэгорыі мундзіраў польскіх вайскоўцаў — каўнер, гузікі з белымі арламі — дзед Талаш павыпорваў і замяніў іх сваімі саматужнымі, паляшуцкімі. I на нагах у яго не лапці, а элеганцкія боты і майткі з добрага сукна, ды з лампасамі, як у казака або ў генерала. Хіба не заслужыў дзед Талаш, партызанскі атаман, насіць такую форму? Яна дужа да твару і вельмі выгодна вылучае яго з партызанскай грамады, і самім партызанам яна надзвычай імпануе.

Мартын Рыль, апёршыся на локаць, ляжыць на баку на прагрэтым дзірване. Мыслі яго блукаюць дзесь далёка ад гэтага ўзгорка.

— I калі ж мы, згінь яго доля, за работу возьмемся? Самы час сяўбы, — уголас разважае Мартын.

— Будзем жывы, і каля зямлі паходзім, голубе, эге ж! А цяпер няхай жанкі ды хто дома застаўся спраўляюцца з работаю. Наша ж, голубе, работа цяпер толькі і пачынаецца.

— Цяпер куды болей разгону, — ажыўляецца Мартын. — Вясною і сам чорт нам не брат. Знай толькі лес ды добрую часіну з лесу паказацца… А глядзі ты — паляк, падла, папёр.

— Пачакай трохі, голубе: на ражон ён напорацца, — аўтарытэтна і мнагазначна адзываецца дзед Талаш. Трудна нават дагадацца, на што ківае тут дзед Талаш. Можна падумаць, што ён мае на ўвазе шырокія партызанскія аперацыі. Яно так і ёсць, але не на адно толькі гэта спадзяецца дзед Талаш. Ён да апошняга часу не траціў сувязі з Чырвонай Арміяй. А там ён дачуўся ад камандзіраў, што ў наступе палякаў нічога страшнага і неспадзяванага для Чырвонай Арміі няма, што Чырвоная Армія на некаторы час падасца на ўсход: шмат чырвонага войска знята з гэтага фронту і перакінута на поўдзень, каб хутка і дашчэнту дабіць Врангеля, а потым прыйдзе чарга і да белапалякаў. Між іншым, як дазнаўся дзед Талаш, і тая рота, дзе быў узводным Букрэй, паехала на Врангеля.

— А там хтось выйшаў з лесу, — падымае галаву Мартын і паказвае на лес па той бок поля і на дарогу, што ідзе полем.

Дзед Талаш і Мартын Рыль углядаюцца ў чалавечую постаць. Чалавек запыніўся, стаіць, разглядаецца.

— Відаць, не наш, — заўважае Мартын.

— Будзем жа ведаць: на дарозе наша варта стаіць, — спакойна адказвае дзед Талаш.

Невядомы чалавек адлучаецца ад лесу, ідзе дарогаю, пераходзіць поле.

Дзед Талаш і Мартын маўчаць, не спускаюць з вока незнаёмага чалавека. Ён праходзіць палавіну дарогі праз поле, набліжаецца да лесу. Ідзе размеранаю, роўнаю хадою. Ён ужо блізка ад лесу. Яшчэ некалькі хвілін і ён — у лесе.

— Нібы дзесь бачыў я гэтага чалавека: такая ж самая фігура і такая ж хада, — прыпамінае дзед Талаш і не можа ўспомніць, дзе бачыў ён такога чалавека.

— Можа, Саўка, — пасміхаецца Мартын.

— Саўка? Не, гэта не Саўка… А ведаеш, Саўка не такі ўжо прапашчы чалавек. Вось жа не сказаў Васілю пра нас, хоць злодзей і канакрад. З нажом кінуўся, бок прапароў. Шкада толькі, што насмерць не закалоў гада. А мы ж яшчэ з ім не паквіталіся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрыгва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрыгва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрыгва»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрыгва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

ннннн 5 февраля 2019 в 05:39
Книги моего детства Этим все сказано
Галина 13 февраля 2024 в 20:40
В детстве, у бабушки с дедушкой, когда летом собирались у них дети и внуки- мне лет 7-8 было, вокруг стола сидели и мама читала книгу " Дрыгва"..... Про деда Талаша помню с тех времён..
x