Якуб Колас - Дрыгва

Здесь есть возможность читать онлайн «Якуб Колас - Дрыгва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрыгва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрыгва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

В 1933 году была напечатана повесть Якуба Коласа "Дрыгва" ("Трясина"), посвященная партизанской борьбе на Полесье во время гражданской войны. Повесть очень быстро стала одной из самых любимых книг белорусского читателя, особенно молодежи.

Дрыгва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрыгва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Саўка так цяжка змучыўся за час свайго допыту ў засценні польскай контрразведкі і асабліва за той час, калі яго змусілі паказаць дарогу ў лес, каб знайсці страшны салаш, дзе прыпыніўся паўстанцкі атаман са сваім сынам і са сваім таварышам, што ён зусім атупеў і ўжо слаба ўспрымаў усе далейшыя падзеі: неспадзяваны выбух агнёў, страшныя постаці ўзброеных людзей, вынырнуўшых з цемры, і іх мітусенне ў бляску агнёў, суд, залпы расстрэлаў і ўсё іншае. Але гэты момант, калі дзед Талаш зірнуў яму, Саўку, у вочы сваімі цёмнымі вострымі вачыма, і яго словы, даваўшыя Саўку волю і жыццё, — моцна, без краю глыбока патрэслі Саўку. "Ідзі! Ідзі прэч!" I яшчэ, што ўрэзалася ў Саўкаву памяць, — Мартын Рыль, маўклівы і трохі пануры, той самы Мартын, якога важыўся прадаць Саўка войту і яго прыяцелям, падышоў да Саўкі, і сваімі рукамі, як жалезнымі абцугамі, зламаў наручнікі і вызваліў Саўкавы рукі.

Перад Саўкам расчынілася цёмная багна, і абняла яго страшная пустэля. Ён — жывы і вольны, перад ім той самы вялікі і шырокі прастор, якога ён не заўважаў раней, як бы не бачыў яго і толькі цяпер адчуў яго бяскрайнасць, але таксама адчуў ён, што ў гэтай бяскрайнасці яму няма месца… "Ідзі, ідзі прэч!" Пустэля і адзінота агарнулі Саўку сваёй цемраю.

Не падымаючы вачэй, з апушчанай галавой рушыў Саўка з лесу. Суровыя партызаны моўчкі правялі яго вачыма. I толькі ў самога Саўкі вырваліся словы. Вырваліся самі, без усякай надуманасці:

— Даруйце мне, вінаваты перад вамі!

Ён быў дужа стомлены, атупелы, безуважны, прыбіты. У яго не было акрэсленай мэты. Ён проста ішоў куды вочы глядзяць, бо яму не было тут месца.

"Ідзі, ідзі прэч!" — стаялі ў вушах гэтыя словы і гналі яго.

Маўклівая, глухая ноч абнімала стары лес. Змоўклі людскія галасы. Патухлі агні, і Саўка апынуўся ў поўным адзіноцтве. Доўга блукаў ён без дарогі па лесе. Сухія галіны чапляліся за вопратку, білі па твары. Ногі западалі і вязлі ў снезе, ён натыкаўся на пні, правальваўся ў яміны. Нарэшце выбіўся на дарогу. Ішоў, покі не пачуў, што далей ісці не можа. Спыніўся, азірнуўся па баках. Ноч, глухмень, цёмнае неба над галавою, лес і балоты навокал.

"Ідзі, ідзі прэч!"

I ён пасунуўся далей, ледзь перастаўляючы ногі і разглядаючыся па баках. Непадалёку ад дарогі на балоце між хмызу цьмяна вырысоўваецца з мроку цёмны сілуэт стога. Саўка звярнуў з дарогі, пайшоў пад стог і спыніўся. Тут можна і адпачыць. Выскуб у стозе нару і зашыўся ўнастыўшае на холадзе сена. Саўка адчуў усім сваім стомленым целам і ныўшымі ад болю касцьмі ўсю слодыч адпачынку. Яму цяпер болей нічога не трэба, толькі б ляжаць, ляжаць бясконца і не варушыцца. I Саўка заснуў крэпкім і цяжкім сном без меры стомленага і змучанага чалавека.

Спаў ён доўга, спаў моцна, як забіты, і калі прачнуўся і глянуў на свет, то было зусім светла, і дзень, відаць, пачаўся даўно. На адзін момант Саўка дужа здзівіўся, што ён ляжыць у сене, але гэты часовы прарыў і пустата ў яго памяці борзда і востра запоўніліся ўспамінамі, і ўсе нядаўнія падзеі ўсталі перад ім у сваёй страшнай сапраўднасці. Колькі хвілін паляжаў Саўка ў сваёй нары, каб трохі ачухацца і прыйсці да поўнай прытомнасці. Сон падмацаваў яго, жахі перажытай ночы і ўсяго таго, што здарылася з ім нядаўна, у святле дня адсунуліся трохі далей, страцілі сваю вастрыню і ўжо не налягалі на яго такім балючым цяжарам, як учора.

Саўка ляжаў і думаў. У такім цяжкім беспрасветным стане ён не быў ніколі. Куды ж яму падацца і што рабіць? Дзе ён цяпер прыткнецца?.. Успомнілася камера допыту, следчыя і страшны Адольф. Шустры, і доўгі, і гэты самы кат Адольф у лес не паехалі. Яны засталіся, і гора будзе Саўку, калі пападзецца ён ім у рукі. Яго запытаюць, чаму расстралялі польскіх агентаў, а яго пакінулі?

Ад гэтых думак Саўку прабіраў холад.

I чаму не вярнуўся ён тады, як ішоў з лесу, пабачыўшыся з дзедам Талашом, і не расказаў Цімоху Будзіку ўсё, не прызнаўся яму, што ён за партызан? Гэтага Саўка не можа цяпер дараваць сабе. Цімох Будзік, стары знаёмы яго, запыніў на сабе Саўкавы думкі. За Цімоха Будзіка ўхапіўся ён цяпер, як хапаецца за купіну сярод дрыгвы чалавек, страціўшы пад нагамі грунт, каб зачапіцца за яе рукамі і не апусціцца з галавою ў цёмнае прадонне багны. Саўка, лежачы ў сваёй нары, угледзеў цяпер маленькую прагалінку, і яна пацягаула яго да сябе, як нейкая яшчэ не зусім ясна акрэсленая надзея.

Некалькі дзён туляўся Саўка ў Карначах і яго ваколіцах, каб сустрэць Цімоха Будзіка. Цярпліва каравуліў ён тую дарогу, якою не так даўно вёў яго Цімох да дзеда Талаша. Пры зручным здарэнні распытваў сяго-таго з карначоўцаў пра Цімоха, але Цімох не паказваўся. Саўка ўсё ж не траціў надзеі знайсці Цімоха. Нарэшце ранічкаю, калі не зусім яшчэ развіднелася, Саўка асмеліўся зайсці ў Цімохаў двор.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрыгва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрыгва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрыгва»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрыгва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

ннннн 5 февраля 2019 в 05:39
Книги моего детства Этим все сказано
Галина 13 февраля 2024 в 20:40
В детстве, у бабушки с дедушкой, когда летом собирались у них дети и внуки- мне лет 7-8 было, вокруг стола сидели и мама читала книгу " Дрыгва"..... Про деда Талаша помню с тех времён..
x